Пошук

Каляндар

 
чацьвер
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Зварот Старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага аб падтрымцы хрысціян на Святой Зямлі  


Зварот Старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага аб падтрымцы хрысціян на Святой ЗямліСтаршыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе зварот да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў Беларусі, заахвочваючы іх падтрымаць ахвяраваннямі хрысціян, якія жывуць у Святой Зямлі.


Падтрымка хрысціян у Святой Зямлі


«Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго»
(Ян 13, 35)

 

Браты і сёстры!


Перажываючы Пасхальны Трыдуум, асабліва Вялікую Пятніцу, мы яднаемся з нашым Збаўцам Езусам Хрыстом у Яго Муцы і Ахвяры Любові. Любоў да нас, людзей, выявілася ў Яго ахвяры на Крыжы. Езус заклікае нас: «Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго» (Ян 13, 35).

 

Мы ведаем, што цяпер адбываецца на Святой Зямлі, дзе жыў і навучаў наш Збавіцель Езус Хрыстус. Таму, зазіраючы наперад у Вялікдзень, кардынал Клаўдыё Гуджэроцці — Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў — распавёў пра збор ахвяраванняў у Вялікую пятніцу для Святой Зямлі, вядомы як Pro Terra Sancta.

 

Кардынал патлумачыў, што ініцыятыва была заснавана Папам Паўлам VI, які заклікаў католікаў па ўсім свеце падтрымліваць хрысціянскую прысутнасць у месцах, звязаных з жыццём Езуса. Сродкамі кіруе Францішканская кустодыя Святой Зямлі, якая клапоціцца пра святыя месцы рэгіёна, а таксама падтрымлівае мясцовае хрысціянскае насельніцтва.


Па словах кардынала, падтрымка распаўсюджваецца на больш шырокі рэгіён біблійных зямель. «Гэты рэгіён распаўсюджваецца не толькі, скажам так, на Ізраэль, але і на Сірыю, Ліван, — усе рэгіёны, дзе быў Езус і дзе жывуць хрысціяне».

 

Браты і сёстры. Заахвочваю Вас, мае дарагія, праявіць салідарнасць з церпячымі братамі і сёстрамі у Святой Зямлі падчас набажэнства Вялікай пятніцы, асабліва «адарацыі Крыжа», калі ўсе мы яднаемся з церпячым Хрыстом.

 

З малітвай аб супакоі

 Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Старшыня ККББ

 

Паводле Catholic.by


3.04.2026

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.