Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Папа Леў XIV: няхай Вялікі пост стане часам сустрэчы з Хрыстом  


Папа Леў XIV: няхай Вялікі пост стане часам сустрэчы з ХрыстомНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 18 лютага 2026 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа даў некалькі духоўных парадаў у сувязі з пачаткам Вялікага посту.

 

Леў XIV заклікаў вернікаў перажываць гэты літургічны перыяд “у глыбокім духу малітвы, каб унутрана абноўленымі прыйсці да святкавання вялікай таямніцы Пасхі Хрыста – найвышэйшага аб’яўлення міласэрнай любові Бога”.

 

“Пачынаючы сёння наш шлях Вялікага посту, давайце будзем прасіць Пана аб дары сапраўднага навяртання сэрца, каб мы маглі лепш адказваць на Яго любоў да нас і дзяліцца гэтай любоўю з тымі, хто побач з намі”, - заахвоціў Святы Айцец.

 

Пантыфік нагадаў, што 22 лютага будзе адзначацца 95-я гадавіна першага аб’яўлення Езуса Міласэрнага святой Фаўстыне Кавальскай. “З таго моманту пачаўся новы этап у распаўсюджванні культу Божай міласэрнасці праз Каронку і абраз “Езу, давяраю Табе”. Няхай Вялікі пост стане часам сустрэчы з Хрыстом праз сакрамэнты і ўчынкі міласэрнасці”, - пажадаў Папа, вітаючы пілігрымаў з Польшчы.

 

Аляксандр Панчанка - Vatican News


18.02.2026

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.