Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Апостальская Сталіца выказвае спачуванне ў сувязі са смерцю біскупа Казіміра Велікасельца  


Апостальская Сталіца выказвае спачуванне ў сувязі са смерцю біскупа Казіміра Велікасельца9 лютага кардынал П'етра Паралін ад імя Папы Льва XIV накіраваў спачуванне ардынарыю Пінскай дыяцэзіі біскупу Антонію Дзям’янку ў сувязі са смерцю біскупа Казіміра Велікасельца.


Ваша Эксцэленцыя!

 

Перадаю Вам спачувальнае пасланне Яго Святасці Папы Льва XIV у сувязі са смерцю Яго Эксцэленцыі мансіньёра Казіміра Велікасельца, О.Р., дапаможнага біскупа-эмэрыта Пінскай дыяцэзії:

Папа Леў XIV, даведаўшыся пра смерць Яго Эксцэленцыі біскупа Казіміра Велікасельца О.Р., прагне перадаць Вашай Эксцэленцыі, манаскай сям'і, родным спачылага і ўсім вернікам гэтага мясцовага касцёла, выразы айцоўскай блізкасці. Яго святасць разам з усімі, хто возьме удзел у пахавальнай літургіі, узносіць падзяку Богу за служэнне, якое спачылы біскуп шчодра здзяйсняў дзеля дабра Касцёла ў ордэне братоў-прапаведнікаў, клапоцячыся між іншым пра вернікаў у розных супольнасцях, займаючыся будаўніцтвам касцёлаў і служачы гэтай касцёльнай структуры як генеральны вікарый. 

 

Як дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, ён, верны Касцёлу, вёў вернікаў да збаўлення, натхняючы сваім біскупскім дэвізам: Fiat Voluntas Tua  («Няхай станецца воля Твая»). Святы Айцец, ахвяруючы душу спачылага Божай міласэрнасці, праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, і святому Андрэю Баболі, апекуну дыяцэзіі, дасылае Вашай Эксцэленцыі і ўсяму Божаму народу, які ў Пінску, Апостальскае благаслаўленне. 

 

З Ватыкана, 9 лютага 2026.


Яднаючыся ў малітве са Святым Айцом, запэўніваю ў шчырым спачуванні і малітоўным успаміне ў сулучнасці з Вашай Эксцэленцыяй і з ўсімі ўдзельнікамі пахавальнага абраду.

 

Пʼетра Кард. Паралін
Дзяржайны Сакратар


Выказваючы таксама мае глыбокія спачуванні у сувязі з вяртаннем да Дому Айца Яго Эксцэленцыі Біскупа Казіміра Велікасельца О.Р., перадаю Вам выразы братэрскай павагі ў Пану.

 

Паводле Catholic.by


13.02.2026

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.