11 ЛЮТАГА 2026 - Успамін МАЦІ БОЖАЙ з ЛУРД: Сусветны дзень хворага: "любоў, што нясе боль іншага"
У пасланні на ХХХIV Сусветны дзень хворага Яго Святасць Папа Леў ХІV адзначыў, што любоў патрабуе канкрэтных жэстаў блізкасці, з дапамогай якіх мы бярэм на сябе пакуты іншых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў стане хваробы. Святы Айцец пажадаў, каб “нашаму хрысціянскаму ладу жыцця ніколі не бракавала гэтага братэрскага, «самарыцянскага» вымярэння, інклюзіўнага, адважнага, адданага і падтрымліваючага”.
У МІНСКУ: БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ з малітвай за хворых - у Капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі, на зав. Снежным д. 7 - у 18:30.
Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"
|