Пошук

Каляндар

 

Дзе ў Беларусі пройдзе экуменічная малітва?  


Дзе ў Беларусі пройдзе экуменічная малітва?У перадапошні, сёмы дзень Тыдня малітваў аб еднасці хрысціянаў — суботу 24 студзеня — у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца адмысловая экуменічная малітва.

 

Традыцыйна малітва аб еднасці хрысціянаў пройдзе з удзелам прадстаўнікоў паасобных хрысціянскіх канфесій. Узначаліць яе арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Набажэнству будзе папярэднічаць святая Імша.

 

Праграма сустрэчы:

18.30 — святая Імша;
19.15 — малітва аб еднасці хрысціянаў.

 

Для тых, хто не зможа прысутнічаць у святыні, ёсць магчымасць далучыцца да малітвы анлайн ">па спасылцы ТУТ>>>

 

Тэма сёлетняга Тыдня экуменічных малітваў «Адно цела. Адзін дух. Адна надзея» (пар. Эф 4, 4). Тэма сёмага дня Тыдня — «Кожнаму з нас дадзена ласка паводле меры Хрыстовага дару» (Эф 4, 7).

 

На экуменічную малітву запрошаны прадстаўнікі і вернікі розных канфесій Беларусі, каб сумесна маліцца аб дары еднасці і супрацы, каб быць разам перад сучаснымі выклікамі свету і несці дух салідарнасці і надзеі ўсяму грамадству.

 

Таксама 24 студзеня ў гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій.

Пачатак у 18.00.


Набажэнства ўзначаліць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

 

Пастыр Гродзенскай дыяцэзіі запрашае на гэтую малітву ўсіх жадаючых — прадстаўнікоў і вернікаў розных канфесій горада Гродна i наваколля. Удзельнікі будуць сумесна маліцца аб дары адзінства і супрацоўніцтва, аб тым, каб быць разам перад выклікамі сучаснасці і несці грамадству дух салідарнасці і надзеі.

 

Паводле Catholic.by


20.01.2026

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.