Пошук

Каляндар

 
чацьвер
СТУДЗЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Папа павіншаваў Усходнія Цэрквы з Божым Нараджэннем  


Папа павіншаваў Усходнія Цэрквы з Божым НараджэннемЛеў XIV скіраваў віншаванні з Божым Нараджэннем вызнаўцам хрысціянскіх канфесій, які карыстаюцца юліянскім календаром, і падзякаваў дзецям, якія моляцца за місіянераў.

 

Пасля заканчэння малітвы “Анёл Панскі” Пантыфік нагадаў, што 6 студзеня 2026 года ў Італіі адзначаецца Місійны дзень дзяцей, які ў розных краінах святкуецца ў розныя даты. Ён выказаў падзяку ўсім дзецям і падлеткам, якія ў розных кутках свету моляцца за місіянераў і імкнуцца дапамагаць сваім равеснікам у цяжкім становішчы.

 

Затым Святы Айцец скіраваў свае думкі да хрысціянскіх супольнасцей Усходу, якія 7 студзеня 2026 года будуць святкаваць Раство Хрыстова паводле юліянскага календара.

 

У завяршэнне Леў XIV прывітаў рымлян і пілігрымаў з розных краін свету, якія сабраліся на Плошчы Святога Пятра. Сярод прысутных ён асобна адзначыў удзельнікаў традыцыйных гістарычна-фальклорных шэсцяў “Тры караля”, якія праходзяць у Рыме, Варшаве і многіх гарадах Польшчы.

 

Марыя Валодзіна - Vatican News


7.01.2026

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.