Свята Нараджэння Багародзіцы звяртае нашую увагу на Збавіцеля - жыватворны Плод для хрысціян, Хрыста - Уцелаўлёнае Божае Слова. Гэтае свята ўпэўнівае нас, што мы заўсёды любімыя і збаўленыя Госпадам, праз заступніцтва Найсвятой Дзевы Марыі, Ягонай Маці.
Традыцыйная пілігрымка Друя - Росіца пачалася ў сераду - 30 ліпеня 2025 г.
На паломніцкі, трохдзённы шлях вырушыла 50 пілігрымаў, у тым ліку значная група грэка-католікаў. На шляху далучаюцца новыя пілігрымы.
Да Росіцы паломнікі дойдуць у пятніцу - 1 жніўня. Там іх чакае багатая духоўная праграма.