Пошук
Нядзельнае казаньне
|
|
РАСТВО ХРЫСТОВА - Хрыстос нясе сапраўдны мір |
|
субота
СЬНЕЖНЯ |
Дзяржаўная і касцёльная дэлегацыі Беларусі прыбылі для ўдзелу ў пахаванні Папы Францішка
Так, па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сергеенкам прыбыла для ўдзелу ў цырымоніі пахавання Папы Францішка ў Ватыкане. Аб гэтым паведаміла агенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.
У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч і часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Кірыл Пятроўскі. Таксама ў Ватыкан для ўдзелу ў пахаванні Пантыфіка прыбылі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
У склад касцёльнай дэлегацыі ўвайшлі: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскі рэгіён, які ў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі займае пасаду Старшыні Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Рэспубліцы Беларусь, ксёндз канонік Юрый Ясевіч, сакратар Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Паводле Catholic.by |
|
25.04.2025
|






Сёньняшняе чытаньне:
