Пошук

Каляндар

 

Агульнагарадскі Крыжовы шлях пройдзе на Залатой Горцы ў Мінску  


Агульнагарадскі Крыжовы шлях пройдзе на Залатой Горцы ў Мінску16 красавіка, у Вялікую сераду, па тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы.

 

Агульнагарадское набажэнства Крыжовага шляху традыцыйна адбываецца падчас Вялікага тыдня ў найстарэйшай каталіцкай парафіі сталіцы, на тэрыторыі даўніх Залатагорскіх могілак.

Адметнасцю сёлетняга пакаяльнага набажэнства будзе тое, што праводзіць яго будуць служыцелі Альфа курса ў Мінску.

  • Пачатак набажэнства ў 18:00 (перад касцёлам).
  • Пасля заканчэння Крыжовага шляху ў 19:00 адбудзецца святая Імша (у святыні).

Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ксёндз канонік Юрый Санько ад імя парафіянаў запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да набажэнства і супольнай малітвы.

 

Паводле Roch.by


14.04.2025

Copyright 2008-2025 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.