Пошук

Каляндар

 

У Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта Лазінскага  


У Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта Лазінскага26 сакавіка ў 93-ю гадавіну адыходу ў вечнасць Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага, першага біскупа Пінскай дыяцэзіі, у катэдральным касцёле ў Пінску адбылася святая Імша, падчас якой вернікі маліліся аб хутчэйшай беатыфікацыі гэтага адданага пастыра беларускай зямлі. Літургію цэлебраваў канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Рылка разам з архімандрытам Сяргеем Гаекам.

Пасля заканчэння святой Імшы адбылася традыцыйная супольная малітва вернікаў каля труны Слугі Божага біскупа Зыгмунта, які пахаваны ў крыпце катэральнага касцёла каля алтара Маці Божай Вастрабрамскай.

Сабраныя вернікі маліліся аб патрэбных Божых ласках пацверджаных заступніцтвам біскупа Лазінскага, асабліва выпрошваючы ў Пана дар далучэння гэтага вялікага і руплівага пастыра Палесся да ліку благаслаўлёных Каталіцкага Касцёла.

 

***

 

Як пастыр Пінскай дыяцэзіі Біскуп Зыгмунт быў ардынарыем і для парафій ды супольнасцей візантыйска-славянскага абраду (нэа-унійных) на сваёй тэрыторыі.

 

У Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта ЛазінскагаУ Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта ЛазінскагаУ Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта ЛазінскагаУ Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта ЛазінскагаУ Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта ЛазінскагаУ Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта ЛазінскагаУ Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта ЛазінскагаУ Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта ЛазінскагаУ Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта ЛазінскагаУ Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта ЛазінскагаУ Пінску ўшанавалі памяць Біскупа Зыгмунта Лазінскага

 

Паводле сайта Пінскай дыяцэзіі


29.03.2025

Copyright 2008-2025 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.