Толькі Ласка Духа Сьвятога чыніць нас здольнымі пазнаваць Бога і разумець знакі часу. Толькі Дар Духа робіць нашую веру моцнай, а волю незломнай у любых абставінах нашага жыцьця.
З Ім молімся Госпаду за выклікі ды складанасці, якія стаяць перад вернікамі ды Супольнасцямі Царквы.
Верш з Евангелля Свята: "Ісус сказаў яму (Юдзе) у адказ: хто любіць Мяне, той захоўвае Слова Маё" (Ян 14:23).