Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 8 сакавіка 2024
На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі - Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе дыспенсацыю ад абавязку устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам у Беларусі (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцу 8 сакавіка 2024 года.
Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.
Рэкамендуецца "Акафіст Імю Ісуса" (Францішка Скарыны).
|