ВЫМОЎНАЕ СВЕДЧАННЕ МІЖХРЫСЦІЯНСКАГА БРАТЭРСТВА
4 лістапада 2022 у каталіцкай катэдры Маці Божай Аравійскай у Авале (другім па велічыні каталіцкім храме на Аравійскім паўвостраве) прайшла экуменічная сустрэча і малітва за мір.
Гэта было вымоўнае сведчанне міжхрысціянскага братэрства, тым больш каштоўнае, што праходзіла ў мусулманскай краіне.
Разам з Папам Францішкам маліўся Усяленскі Патрыярх Бартламей ды высокія іерархы розных хрысціянскіх Цэркваў, асабліва ўсходніх: (каптыйскай, армянскай, асірыйскай), а таксама ўсходніх каталіцках Цэркваў (розных традыцый).
Вернікі тых Цэркваў жывуць ў рэгіёне Персідскага заліва і падтрымліваюць добрыя братэрскія адносіны.
|