Толькі Ласка Духа Сьвятога чыніць нас здольнымі пазнаваць Бога і разумець знакі часу. Толькі Дар Духа робіць нашую веру моцнай, а волю незломнай у любых абставінах нашага жыцьця.
У дзень успаміну Усіх памерлых вернікаў на старых каталіцкіх могілках горада на Дняпры прайшло адмысловае набажэнства за памерлых, у якіх разам маліліся католікі як лацінскага, так і ўсходняга абрадаў.