Дарагія ў Госпадзе Браты і Сёстры!
Учорашні, нядзельны дзень (25.10.20) быў у грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях днём гарачай малітвы "за Богам сцеражоную краіну нашу БЕЛАРУСЬ і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас".
На вялікі жаль вечар прынёс "чарговую порцыю насілля і жорсткасці з боку «праваахоўнікаў», многіх брутальна затрымлівалі і кінулі за краты". Таму шматлікія вернікі вырашылі да НЯСПЫННАЙ МАЛІТВЫ дадаць і ПОСТ - кожны паводле сваёй магчымасці. Бласлаўляем гэтую духовую ініцыятыву і заахвочваем да салідарнай малітвы за затрыманых, пацярпелых, параненых…
Асуджаем дэманічны гвалт і молімся так сама "за тых, хто дае і выконвае злачынныя загады, дае несправядлівыя прысуды".
Божы суд існуе для ўсіх!
У салідарнай малітве -
+архім. Сяргей (Гаек), Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі.