Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Папа абвясціў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва Украіне  


Папа абвясціў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва УкраінеФранцішак абвясціў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва Украіне. Збор сродкаў адбудзецца ў нядзелю 24 красавіка 2016 г. ва ўсіх каталіцкіх Касцёлах Еўропы. Папа абвясціў гэта ў прамове перад малітвай “Regina Caeli” пад канец св. Імшы, якую цэлебраваў на плошчы св. Пятра ў Нядзелю Божай Міласэрнасці. 

 

“У гэты дзень, які з’яўляецца сэрцам Святога Года Міласэрнасці, мая думка накіроўваецца да ўсіх людзей, якія маюць прагу прымірэння і міру. Тут у Еўропе думаю, у прыватнасці, пра драму тых, якія пакутуюць ад наступстваў насілля ва Украіне: пра людзей, што засталіся на землях спустошаных у выніку ваенных дзеянняў, якія ўжо спрычынілі некалькі тысяч смерцяў і тых - больш за мільён - што былі вымушаныя пакінуць гэтыя землі дзеля цяжкай сітуацыі, якая надалей працягваецца. Яна кранае, перш за ўсё, пажылых людзей і дзяцей. Акрамя таго, што суправаджаю іх сваёю малітваю і думкаю, я вырашыў аказаць ім гуманітарную дапамогу. З гэтай мэтай, ва ўсіх каталіцкіх Касцёлах Еўропы будзе праходзіць 24-га красавіка 2016 г.спецыяльны збор сродкаў. Заклікаю шчодра далучыцца да гэтай ініцыятывы. Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі палегчыць матэрыяльныя пакуты, але жадае таксама выказаць маю блізкасць і асабістую салідарнасць з ўсім Касцёлам. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе правоў на гэтых, так выпрабаваных землях.

 

Калі мы молімся за мір, памятайма, што заўтра адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з наземнымі мінамі. Занадта шмат людзей гіне або акалечваецца ад гэтай жудаснай зброі, а адважныя мужчыны і жанчыны рызыкуюць сваімі жыццямі, каб ачысціць замініраваныя землі. Адновім нашае жаданне для свету без мінаў.

 

І нарэшце, накіроўваю віншаванні ўсім вам, што прынялі ўдзел у гэтай цэлебрацыі, у прыватнасці групам, якія культывуюць духоўнасць Божай Міласэрнасці.Усе разам звернемся ў малітве да нашай Маці”, - сказаў Папа.

 

Пасля малітвы Фрацнішак прывітаў прысутныя на плошчы св. Пятра групы вернікаў і ўдзяліў сабраным сваё благаслаўленне.

 

Ян Мойсік, Беларуская рэдакцыя Ватыканскага Радыё


4.04.2016

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.