Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЧЭРВЕНЯ

Праваслаўны бок пра сустрэчу Папы і Патрыярха Маскоўскага  


Праваслаўны бок пра сустрэчу Папы і Патрыярха МаскоўскагаМітрапаліт Іларыён, кіраўнік Аддзела знейшніх царкоўных сувязяў, заявіў, што сустрэча Папы і Патрыярха Маскоўскага рыхтавалася даўно. “Сітуацыя, якая складваецца сёння на Блізкім Усходзе, у Паўночнай і Цэнтральнай Афрыцы і ў некаторых іншых рэгіёнах, дзе экстрэмістамі ажыццяўляецца сапраўдны генацыд хрысціянскага насельніцтва, патрабуе неадкладных мер і яшчэ больш цеснага ўзаемадзеяння паміж хрысціянскімі Цэрквамі”, - падкрэсліў ён 5 лютага 2016 г. падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Маскве на тэму спаткання Францішка і Кірыла ў Гаване 12 лютага 2016 г. 

 

“У цяперашняй трагічнай сітуацыі неабходна адкласці ў бок унутраную нязгоду і аб’яднаць намаганні для выратавання хрысціянства ў тых рэгіёнах, дзе яно падвяргаецца самым жорсткім ганенням”, - заявіў высокі праваслаўны іерарх, які займаецца дыялогам з Каталіцкім Касцёлам.

 

Ён паведаміў аб некаторых падрабязнасцях перамоў паміж Цэрквамі. Бакі дамовіліся, каб сустрэча праходзіла на “нейтральнай тэрыторыі”, але толькі не ў Еўропе – гэта было патрабаваннем Патрыярха Кірыла, – “бо менавіта з Еўропай звязаная цяжкая гісторыя падзелаў і канфліктаў паміж хрысціянамі”. На шчасце супалі даты візіту Патрыярха ў Лацінскую Амерыку і Папы – у Мексіку. Такім чынам, “нейтральнай тэрыторыяй” стала Куба.

 

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё


6.02.2016

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.