Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Загадка даты малітоўнага ўспаміну святога Шарбеля  


Загадка даты малітоўнага ўспаміну святога ШарбеляДата літургічнага ўспаміну святога Шарбеля агорнута таямніцай. На самай справе, існуе тры святы, якія можна было б назваць адно традыцыйным, другое рэальным і трэцяе афіцыйным. Па кожнае з гэтых па чарзе.

Урачысты ўспамін святога Шарбеля прыпадае, несумненна, на трэцюю нядзелю ліпеня. У Ліване гэта вялікае свята, таму што паводле мараніцкай манаскай традыцыі памяць святога Шарбеля заўсёды святкавалі ў гэты дзень, а традыцыю змяняць нельга. Такім чынам, гэта традыцыйная дата.

Аднак, у некаторых кнігах чытаем, што памяць святога Шарбеля святкуецца 23 ліпеня – у дзень ягоных святарскіх свячанняў (23 ліпеня 1859), а не ў дзень смерці, як гэта традыцыйна прынята для святых. Таму рэальная дата святкавання памяці святога Шарбеля – 23 ліпеня, хаця ў Ліване ўжо аддаўна яна святкуецца ў трэцюю нядзелю ліпеня.
Такім чынам, 23 ліпеня – гэта рэальная дата.

У літургічных жа кнігах Святога Пасаду дата літургічнага ўспаміну святога Шарбеля афіцыйна пазначана 24 ліпеня, нават калі прычыны гэтага пераносу вельмі розныя і супярэчлівыя. Так ці іначай, у Каталіцкай Царкве лацінскага абраду памяць святога Шарбеля адзначаецца 24 ліпеня. Гэта афіцыйная дата.

Такім чынам, ніхто не памыліцца, святкуючы памяць святога Шарбеля і ў трэцюю нядзелю ліпеня, і 23 ліпеня, і таксама 24 ліпеня. Нават у даце свайго свята святы Шарбель выходзіць па-за межы ўсіх схемаў і б’е рэкорды па таямніцах.

Патрыцыя Катанеа

24.07.2015

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.