Грэка-католікі г. Гродна ўшанавалі памяць блаславёнай грэка-каталіцкай мучаніцы Мар'яны Бярнацкай
 У суботу 6 чэрвеня 2015 г, напярэдадні свята Ўсіх Святых Беларускага Народу, вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай ушанавалі памяць блаславёнай грэка-каталіцкай мучаніцы Мар'яны Бярнацкай. А. Андрэй Крот адслужыўі Боскую Літургію ў рыма-каталіцкім храме Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы ў в. Адамавічы, пасля якой вернікі памаліліся на месцы мучаніцкай смерці Блаславёнай каля в. Навумавічы.  
|