Паніхіда ў 10-я ўгодкі смерці Васіля Быкава22 чэрвеня 2013 г. спаўняецца 10 год ад смерці Васіля Быкава. Напярэдадні гэтых угодкаў, у пятніцу 21 чэрвеня 2013 г., у храме душпастырскага цэнтра нашай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа мінскія грэка-католікі маліліся за супакой душы спачылага Васіля. Паніхіду па памерлым служылі архім. Сяргей (Гаек) і ераманах Лявонцій (Тумоўскі).
Святой памяці Васіль Быкаў у апошнія гады свайго жыцця быў звязаны з парафіяй Праведнага Язэпа ў Мінску.
***
“Супакой, Госпадзе, душу спачылага слугі Твайго Васіля
і ўчыні яму вечную памяць”.