TAIZE - грэка-католікі запрашаюць на малітву аб прымірэнні сярод хрысціянаў
 Душпастырства моладзі пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску запрашае на малітву паволде традыцыі Супольнасці Тэзэ і сустрэчу з бр. Бенуа з гэтай Супольнасці. Сустрэча ў парафіі адбудзецца ў панядзелак 29 красавіка. Праграма сустрэчы:19.30 — малітва паводле традыцыі Супольнасці Тэзэ 20.30 — сустрэча з бр. Бенуа Адрас парафіі: г. Мінск, зав. Снежны 7. Кантактная інфармацыя:+375 33 657 34 50 а. Антон CSsR
|