Пошук

Каляндар

 

70 год мучаніцкага подзвігу Экзарха Антона Неманцэвіча і вернікаў парафіяў Палесся  


70 год мучаніцкага подзвігу Экзарха Антона Неманцэвіча і вернікаў парафіяў ПалессяУ 2012 г. спаўняецца 70 год, калі пачаўся пакутніцкі подзвіг Экзарха Антона Неманцэвіча і грэка-каталіцкіх вернікаў Палесся.


Штогод 6 студзеня беларускія грэка-католікі ўзгадваюць мучаніцкую смерць Экзарха Антона Неманцэвіча, замучанага ў мінскай турме СД 6 студзеня 1943 года.

Пакутніцкі шлях Экзарха Антона пачаўся ў жніўні 1942 года, калі ён быў арыштаваны нямецкімі нацыстамі ды перамешчаны ў турму СД ў Мінску.
Некалькі тыдняў пазней, восенню 1942, гітлераўскія карныя аддзелы спалілі палескія вёскі (з іх жыхарамі), што ўваходзілі ў склад грэка-каталіцкай (нэаўнійнай) парафіі ў Бабровічах (сёння Івацэвіцкі раён).

Таму год 2012 – гэта Год памяці, калі беларускя грэка-католікі ўзгадваюць мучаніцкі подзвіг пакутніка Экзарха Антона Неманцэвіча і грэка-каталіцкіх вернікаў Палесся.

Малітвай ахапляюць, таксама, усе ахвяры карных нацысцкіх акцыяў 1941-1943 гадоў у Беларусі.

Памяць мучаніцкай смерці Экзарха Антона адзначалася 6 студзеня 2012 г. на Боскай Літургіі ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі.

7 студзеня 2012 г. Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі маліўся ля крыжа ў Албярціне на месцы, дзе нёс пастырскае служэнне Экзарх Антон.

На гэтым тыдні ў грэка-каталіцкіх парафіях Мінска ў малітвах узгадваецца мучаніцкі подзвіг Экзарха Антона ды вернікаў палескіх грэка-каталіцкіх парафіяў, у рамках Года памяці.

Адмысловая паніхіда за ахвяры карных нацысцкіх акцый 1942 г. будзе служыцца ў капліцы Душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску па вул. Арджанікідзе 6, у пятніцу 13 студзеня 2012 г. у 18:30.

10.01.2012

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.