Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


28.02.2022
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі  ў сувязі з канфліктам ва Украіне26 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіравала Паведамленне ў сувязі з ваенным канфліктам, які працягваецца ва Украіне.
28.02.2022

Папа Францішак размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны26 лютага Папа Францішак правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

 
Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні.


Размова Пантыфіка з украінскім лідарам адбылася на фоне трагічных паведамленняў з фронтаў ваенных дзеянняў па ўсёй Украіне, у тым ліку ў Кіеве.

26.02.2022

Каталіцкія біскупы Расіі: супрацьстаяць ілжы і нянавісці24 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Расіі выступіла са Зваротам адносна ўзброенага супрацьстаяння паміж Расіяй і Украінай.


Зварот быў апублікаваны на сайце расійскага каталіцкага епіскапату catholic-russia.ru.

 

Звяртаючыся да вернікаў і духавенства, іерархі Каталіцкага Касцёла ў Расійскай Федэрацыі выказалі сваё глыбокае ўзрушэнне тым, што, «нягледзячы на ўсе намаганні па прымірэнні, палітычны канфлікт паміж Расіяй і Украінай перайшоў ва ўзброенае супрацьстаянне», якое «нясе смерць і разбурэнне і пагражае бяспецы ўсяго свету».

17.02.2022

Маскоўскі Патрыярхат: сустрэча Папы і Патрыярха магчыма ўжо сёлетаАб падрыхтоўцы другой сустрэчы Папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам (Гундзяевым) распавёў Старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Іларыён (Алфееў).


Пра гэта са спасылкай на інтэрв’ю, дадзенае высокім іерархам Рускай Праваслаўнай Царквы французскаму каталіцкаму тэлеканалу КТО, 16 лютага паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

16.02.2022

Міжнародная Літургічна-кананічная канферэнцыя прадстаўнікоў Усходніх каталіцкіх Цэркваў праходзіць у Рыме16-18 лютага 2022 г. у Рыме праходзіць міжнародная Літургічна-кананічная канферэнцыя прадстаўнікоў Усходніх каталіцкіх Цэркваў. 

 

Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўляюць архімандрыт Сяргей (Гаек), іераманах д-р Лявонцій (Тумоўскі) ды а. Сяргей Стасевіч (з Лондану). На завяршэнне удзельнікаў Канферэнцыі прыме на аўдыенцыі Яго Святасць Папа Рымскі Францішак.

16.02.2022

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі  заахвочвае вернікаў і духавенства да посту і малітвыЗварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
біскупа Віцебскага Алега Буткевіча

 

Дарагія Браты і Сёстры ў Хрысце!

 

Сёняшні свет уяўляе сабой адзін вялікі, агульны дом, у якім кожная падзея і кожны працэс ужо не замыкаецца і не абмяжоўваецца толькі адной, асобна ўзятай тэрыторыяй. Таму адпаведна ўзрастае і наша адказнасць за тое, што адбываецца не толькі на нашым панадворку, але і вакол нас. Сёння вельмі блізка мы адчуваем пагрозу, якая можа перарасці ў глабальны канфлікт, наступствы якога нават цяжка сабе ўявіць. Сёння як ніколі наш агульны дом патрабуе супакою.

15.02.2022
Рыма-каталіцкія біскупы Украіны заклікаюць да малітвы і посту 16 лютага15 лютага каталіцкія біскупы Украіны звярнуліся з заклікам да малітвы і посту ў інтэнцыі прадухілення пагрозы вайны. Заклік быў апублікаваны на сайце Каталіцкага медыя-цэнтра Канферэнцыі рыма-каталіцкіх біскупаў ва Украіне kmc.media.
13.02.2022

Божае слова – невычарпальная крыніца жыццяХто зможа, Госпадзе, спасцігнуць глыбіню Твайго слова? Мы больш разыходзімся з ім, чым разумеем, так як спрагнёны чалавек, які п’е ваду з крыніцы. Божае слова выяўляе разнастайныя адценні, у залежнасці ад здольнасцяў тых, хто яго пазнае. Госпад упрыгожыў сваё слова рознакаляровай прыгажосцю, каб кожны, хто яго спасцігае, мог убачыць тое, што яго захапляе. У сваім слове Госпад замкнуў разнастайнае багацце, каб кожны з нас мог у тым, што разважае, знайсці для сябе карысць.

 

Божае слова – гэта дрэва жыцця, якое з кожнай галіны дае табе блаславёны плод. Яно як тая адкрытая скала на пустыні, якая ўсім давала духоўны напой. «Усе, – кажа Апостал, – пілі духоўны напой, пілі з духоўнай скалы» (пар. 1 Кар 10, 4).

12.02.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 13.02.22, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

11.02.2022

Папа ФРАНЦІШАК павіншаваў Патрыярха БАРТАЛАМЕЯ І-га з 30-годдзем абрання на Канстантынопальскую кафедруПапа павіншаваў Барталамея І з 30-годдзем абрання на Канстантынопальскую кафедру. Ён зрабіў гэта 10 лютага 2022 года ў форме відэазвароту.

 

Францішак назваў Патрыярха сваім “сябрам і братам” і адзначыў, што “добрыя асабістыя адносіны” паміж імі нарадзілася ўжо ў дзень папскай інаўгурацыі, а “выспявалі ў братэрскім сяброўстве падчас шматлікіх сустрэч”, якія адбываліся ў Рыме, Канстантынопалі, Іерусаліме, Асізі, Каіры, на Лесбасе і ў Бары.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.