Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ВЕРАСЬНЯ |
| 25.03.2022 |
| 25.03.2022 |
У свята Дабравешчання Багародзіцы, 25 сакавіка 2022 года, Яго Святасць Папа Францішак здзейсніць Акт прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Дзевы Марыі – падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы св. Пятра ў Рыме – у 17:00 гадз. па цэнтральна-еўрапейскім часе (у Беларусі 19:00 гадз.).
Грэка-католікі Беларусі духова далучаюцца да гэтага Акту ў мясцовых парафіях і супольнасцях.
У Мінску – у сулучнасці са Святым Айцом Францішкам – чын Прысвячэння ўзначаліць Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) у храме Парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе 6). Пачатак Службы ў 18:30. |
| 23.03.2022 |
| 23.03.2022 |
Разам з тым прэс-служба Святога Пасаду апублікавала літургічны тэкст адмысловай малітвы, якая можа быць прамоўлена ў гэты дзень у братэрскай еднасці са Святым Айцом і паўсюдным Касцёлам ва ўсіх катэдрах, Марыйных санктуарыях і парафіяльных супольнасцях. |
| 22.03.2022 |
З вялікай надзеяй мы прынялі паведамленне аб тым, што Святы Айцец Францішак здзейсніць прысвячэнне Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Гэтае прысвячэнне адбудзецца 25 сакавіка 2022 года ў 17.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе, падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы святога Пятра. Адначасова ў Фаціме (Партугалія), месцы аб’яўлення Маці Божай, кардынал Конрад Краеўскі, спецыяльны пасланнік Святога Айца, здзейсніць чын прысвячэння. |
| 22.03.2022 |
| 22.03.2022 |
Да юбілею Музей беларускага кнігадрукавання падрыхтаваў спецыяльную віртуальную выставу «AMOR LIBRORUM NOS UNIT. Нас яднае любоў да кніг». З дапамогай выставы можна пазнаёміцца з найбольш цікавымі кнігамі Полацкай езуіцкай друкарні і прадметамі з фондаў НПГКМЗ, якія прадстаўляюць яркія старонкі гістарычнага мінулага, звязанага з дзейнасцю Полацкай езуіцкай акадэміі.
Паводле http://museum.by/be/node/60882 |
| 21.03.2022 |
Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, пакаяннае набажэнства ў Ватыкане пройдзе ў еднасці з мясцовымі Касцёламі на ўсіх кантынентах.
«Папа Францішак запрасіў біскупаў усяго свету і іх святароў з’яднацца з ім у малітве за мір, а таксама ў прысвячэнні і даручэнні Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі»,— пацвердзіў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні. |
| 17.03.2022 |
| 15.03.2022 |






Сёньняшняе чытаньне:

У свята Дабравешчання Багародзіцы, 25 сакавіка 2022 года, Яго Святасць Папа Францішак здзейсніць Акт прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Дзевы Марыі – падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы св. Пятра ў Рыме – у 17:00 гадз. па цэнтральна-еўрапейскім часе (у Беларусі 19:00 гадз.).
