Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ВЕРАСЬНЯ |
| 7.04.2022 |
Рэкалекцыі - дзень першы.
|
| 7.04.2022 |
Як паведаміў сайт Львоўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ва Украіне rkc.lviv.ua, прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў шматканфесійнага горада сабраліся на плошчы каля помніка Тарасу Шаўчэнку, каб разам памаліцца аб вечным супакоі для кожнага нявінна закатаванага дзіцяці, жанчыны; за кожную цывільную асобу, чыё жыццё абарвалася ад рук ваенных злачынцаў.
Сабраныя маліліся таксама за загінулых вайскоўцаў, якія аддалі жыццё, абараняючы сваю Бацькаўшчыну ад захопнікаў і забойцаў. |
| 6.04.2022 |
| 2.04.2022 |
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна дапамогі бежанцам з Украіны
Шаноўныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
У нашым Звароце на Трэцюю нядзелю Вялікага посту — нядзелю Caritas — мы казалі аб тым, што ідзе пошук магчымасці аказаць матэрыяльную і гуманітарную дапамогу пацярпелым ад вайны ва Украіне. Сёння такая магчымасць з’явілася ў сувязі з тым, што наша краіна таксама прымае бежанцаў з ахопленай баявымі дзеяннямі тэрыторыі Украіны. |
| 1.04.2022 |
Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, падчас візіту Святы Айцец наведае сталіцу краіны Валету, а таксама Гоца, Рабат і Фларыяну.
Дэвізам 36-а замежнага падарожжа Папы Францішка сталі словы з Дзеяў апосталаў: «Былі да нас надзвычай ласкавыя» (Дз 28, 2).
Праграма двухдённага падарожжа 85-гадовага Пантыфіка на выспу святога Паўла даволі насычаная. |
| 31.03.2022 |
Як паведамляецца на сайце беларускіх паўлінаў Pauliny.by, у гэты дзень дзевяць братоў назаўжды прысвяцілі сваё жыццё выключнаму служэнню Богу ў Ордэне Святога Паўла Першага Пустэльніка. Сярод іх шасцёра палякаў, славак, харват і наш суайчыннік — брат Сяргей Калюта з Ваўкавыска.
«Я ведаю, што Маці Божая дапамагае мне трываць. Гэта асаблівы дзень, і я ўдзячны ўсім за духоўную падтрымку, асабліва сям’і і сабратам з Беларусі, якія не змаглі сёння прыехаць у Польшчу. |
| 27.03.2022 |
| 27.03.2022 |
| 26.03.2022 |
| 26.03.2022 |






Сёньняшняе чытаньне:

