Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


11.04.2022

Катэхеза а. Андрэя Буйніча.

 

11.04.2022

Папа Францішак: у вар'яцтве вайны мы зноў укрыжоўваем ХрыстаУ самую цяжкую хвіліну Езус споўніў найскладанейшую запаведзь: любові да ворагаў, - нагадаў Папа падчас святой Імшы ў Пальмовую нядзелю, якую цэлебраваў 10 красавіка 2022 года на плошчы святога Пятра.

 

“На Кальварыі сутыкнуліся дзве ментальнасці. Насамрэч, у Евангеллі словы ўкрыжаванага Езуса супрацьпастаўляюцца словам тых, хто ўкрыжоўваў Яго”, - заўважыў Святы Айцец на пачатку сваёй гаміліі.

 

Пантыфік нагадаў, што прысутныя ля крыжа тройчы казалі Хрысту: “Уратуй сябе”. “Уратаваць сябе, клапаціцца пра сябе, думаць пра сябе; не пра іншых, а толькі пра сваё здароўе, пра свой поспех, пра сваю выгаду; пра ўласнасць, уладу і добры вобраз. Уратуй сябе – гэта рэфрэн чалавецтва, якое ўкрыжавала Пана. Задумаемся пра гэта”, - заклікаў Папа.

9.04.2022

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя – 2022Парафія Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6)

 

10.04.2022 – ВЕРБНАЯ НЯДЗЕЛЯ, Уваход Ісуса Хрыста ў Ерусалім

гадз. 10:00 Боская Літургія, асвячэнне вербачак

гадз.15:00 Боская Літургія, асвячэнне вербачак

 

11.04.2022 - ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

12.04.2022 - ВЯЛІКІ АЎТОРАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

13.04.2022 - ВЯЛІКАЯ СЕРАДА

гадз. 17:30 - Споведзь

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

14.04.2022 - ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 

гадз. 18:30 - Вячэрня з Боскай Літургіяй

 

15.04.2022 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы, Пакланенне Плашчаніцы 

 

17.04.2022 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

--- Служба ў Чырвоным касцёле ---

ПОЎНАЧ (гадз. 00:00) - Пасхальная Працэсія і Ютрань

і Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў

 

17.04.2022 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 12:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

 

18.04.2022 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія

9.04.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 10.04.22, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

9.04.2022

Рэкалекцыі - дзень трэці.

Архіўны запіс велікапосных рэкалецый а. Андрэя Буйніча.

 

9.04.2022

Разважанні да Крыжовага шляху ў Калізеі падрыхтуюць сем’іДля набажэнства Крыжовага шляху, якое штогод у Вялікую пятніцу праходзіць у рымскім Калізеі з удзелам Святога Айца, разважанні да чатырнаццаці стацый і малітву сёлета падрыхтуюць сем’і.

 

Такое даручэнне зрабіў Папа Францішак з нагоды пятай гадавіны апостальскай адгартацыі Amoris laetitia, а таксама Года сям’і, абвешчанага ў Касцёле. Як паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні, у падрыхтоўцы тэкстаў прымуць удзел некаторыя сем’і, звязаныя з валанцёрскімі каталіцкімі таварыствамі і супольнасцямі.

 

У залежнасці ад выбраных тэм, як ададаў Матэа Бруні, сем’і будуць несці крыж ад стацыі да стацыі.

 

Ян Глінскі - Vatican News

8.04.2022

Рэкалекцыі - дзень другі.

Архіўны запіс велікапосных рэкалецый а. Андрэя Буйніча.

 

8.04.2022

"НА МІЛАСЭРНАСЦЬ ХРЫСТА СПАДЗЯЕМСЯ"Духовую, малітоўную падтрымку ўдзельнікаў  Экстрэмальнага Крыжовага шляху (Экстрэмальнай Крыжовай дарогі - ЭКД), што праходзіць у ноч з 8 на 9 красавіка 2022,  арганізуе Грэка-каталіцкая парафія Святога Духа ў Мінску. 

У ноч 8/9 красавіка адна група ЭКД ідзе па маршруце: Удзела (Глыбоцкі раён) – Варапаева (Пастаўскі раён); другая група ЭКД праходзіць па маршруце Віцебск - Шуміліна.


З блаславення Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргея (які на мінулых днях наведаў Полацк і Удзела), сёння - 8 красавіка 2022 - Боская Літургія ў мінскай Парафіі Святога Духа ў 18:30 (у Чырвоным касцёле - у ніжнім храме) будзе служыцца ў інтэнцыі ўдзельнікаў ЭКД. 

8.04.2022

Экстрэмальны Крыжовы шлях сёння пройдзе ў БеларусіДва гады таму мы пісалі пра экстрэмальны Крыжовы шлях — незвычайную малітоўную ініцыятыву польскіх католікаў. Цяпер узяць удзел у такім набажэнстве можна і ў Беларусі.


Як паведамляе Catholicnews.by, экстрэмальны Крыжовы шлях пройдзе ў ноч з 8 на 9 красавіка па маршруце Удзела (Глыбоцкі раён) – Варапаева (Пастаўскі раён), што складае каля 40 км.

Арганізуюць незвычайнае начное набажэнства ў экстрэмальных умовах айцы францішкане.

 

Крыжовы шлях распачнецца 8 красавіка а 21-й гадзіне святой Імшой у касцёле ў Удзеле, а завершыцца раніцай наступнага дня ў Варапаеве, дзе з 7-й да 9-й гадзіны прадугледжана снеданне і раз’езд.

8.04.2022

Малады езуіт склаў «Літанію за Украіну»Польскі езуіт брат Дамінік Дубель SI склаў «Літанію за Украіну» — паэтычны і музычны твор-малітву, у якім даручае церпячую ад вайны краіну Маці Божай.


Кароткую размову з аўтарам гэтай шчымлівай малітвы апублікавала 7 красавіка Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

 

Брат дамінік, глыбока ўзрушаны тым, што адбываецца ва Украіне, прызнаецца, што часам нават не стае сіл, каб усклікаць да Бога. «Аднак я не толькі не хачу, але, хіба што, і не змог бы перажыць тое, што адбываецца, без Яго. Толькі Ён дае надзею і сілы, каб не патануць у роспачы і нянавіці», — кажа брат Дамінік.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.