Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


14.05.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 15.05.2022.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

12.05.2022
Папа Францішак да копцкага Патрыярха: сяброўства – надзейны шлях да адзінстваПапа выказваў падзяку за духоўную лучнасць, якая існуе паміж Пасадам святога Пятра і Пасадам святога Марка і запэўніў егіпецкага копцкага Патрыярха ў сваім сяброўстве з Хрысце.

 

10 мая 2022 года з нагоды Дня сяброўства паміж коптамі і католікамі Францішак скіраваў ліст да Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавардаса ІІ. “Уважлівыя да слоў Хрыста – “Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам” (Ян 15,14) – можам працягваць нашу пілігрымку хрысціянскага братэрства, асабліва ў святле падрыхтоўкі святкавання, у наступным годзе, 10-й гадавіны нашай памятнай сустрэчы ў Рыме і 50-годдзя гістарычнай сустрэчы паміж папам Паўла VI і папам Шэнудам ІІІ”, - напісаў Папа.

11.05.2022

УРАЧЫСТАСЦЬ У ГОНАР МАЦІ БОЖАЙ ЖЫРОВІЦКАЙ АДЗНАЧЫЛІ Ў СЛОНІМЕ7 мая ў Слоніме адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай. Імшу ў касцёле св. апостала Андрэя ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 

У святыні, дзе ў галоўным алтары знаходзіцца копія абраза Маці Божай Жыровіцкай, сабраліся шматлікія мясцовыя жыхары і госці. Прыбылі таксама пілігрымы з Івацэвічаў і Брэста.

 

У Імшы ўдзельнічалі мясцовыя рыма-каталіцкія святары на чале з дэканам Слонімскага дэканату кс. Аляксандрам Рудзевічам і грэка-каталіцкае духавенства на чале з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам.

6.05.2022

Папа скіраваў пасланне на Сусветны дзень малітвы аб пакліканняхВялікая сям’я, з’яднаная ў любові – не ўтопія, а задума, для якой Бог стварыў нас, - падкрэсліў Папа ў пасланні на 59-ы Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Ён будзе адзначаецца 8 мая 2022 года.

 

“У той час як ледзяныя вятры вайны і прыгнёту працягваюць дзьмуць у наш час і мы часта становімся сведкамі палярызацыі”, Касцёл ініцыяваў “сінадальны працэс, адчуваючы пільную патрэбу ісці разам, умацоўваючы вымярэнне слухання, удзелу і ўзаемнага абмену, каб “рабіць свой уклад у будаванне чалавечай сям’і, залячыць яе раны і суправаджаць яе да лепшай будучыні”, - напісаў Святы Айцец.

5.05.2022

Развітанне са спачылым Станіславам Шушкевічам пройдзе ў мінскай катэдрыПрэс-служба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі інфармуе аб змене месца і часу развітання са спачылым Станіславам Шушкевічам, якое было запланавана на 6–7 мая ў Чырвоным касцёле.


Развітанне адбудзецца ў суботу 7 мая ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9).

5.05.2022

Молімся за супакой душы новаспачылага Станіслава Шушкевіча+ Заўпакойная Літургія ў храме грэка-каталіцкай Парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе 6) - у Пятніцу, 6 мая 2022 г. - у 18:30.

 

+Пахавальная св. Імша ў рыма-каталіцкай Архікатэры – у Суботу, 7 мая 2022 г. – у 12:00 гадзін.

5.05.2022

З удзелам арцыбіскупаў у Мінску пройдзе канферэнцыя «Хрысціянская сям’я перад абліччам сучасных выклікаў»7 мая ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску пройдзе канферэнцыя на тэму «Хрысціянская сям’я перад абліччам сучасных выклікаў».


Арганізатарам канферэнцыі, у якой возьмуць удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, выступае Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і пры Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.

4.05.2022

УШАНУЙМА СВЯТУЮ ПЛАШЧАНІЦУ ХРЫСТА4 траўня – дзень ушанавання святой Плашчаніцы Ісуса Хрыста.


Ужо больш за паўтысячагоддзя, у дзень 4 траўня адзначаецца дзень Ушанавання святой Турынскай Плашчаніцы.

Папа Рымскі Юлій II, 516 гадоў таму - 26 красавіка 1506 г. зацвярдзіў  тэксты святой Імшы і Літургіі гадзінаў (брэвіярыя) на свята ўшанавання гэтай каштоўнай Рэліквіі і звяртаў увагу на сувязь паміж Крыжам і Святой Плашчаніцай.

Свята было прызначанае на 4 траўня, гэта значыць на наступны дзень пасля свята «знаходжання святога Крыжа».

3.05.2022

Папа Францішак заахвочвае штодзённа маліцца Ружанец у  інтэнцыі міруПадчас сустрэчы з вернікамі на малітве Regina cæli, якая 1 мая прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу на трагічную сітуацыю насельніцтва Украіны ва ўмовах вайны.

 

«Сёння пачынаецца месяц, прысвечаны Маці Божай. Я б хацеў заахвоціць усіх вернікаў і ўсе супольнасці штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру.

 

Мае думкі адразу скіроўваюцца да ўкраінскага горада Марыупаль — „горада Марыі” — па-варварску разбомбленага і разбуранага. Тут і цяпер я зноў прашу стварыць бяспечныя гуманітарныя калідоры для людзей, якія апынуліся ў пастцы на сталеліцейным заводзе гэтага горада. Пакутую і плачу, думаючы пра цярпенні ўкраінскага народа, асабліва самых слабых, пажылых і непаўналетніх. Прыходзяць нават жахлівыя паведамленні пра выгнаных і дэпартаваных дзяцей», — сказаў Папа, чые словы перадала Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

3.05.2022

Патрыярх Барталамей І: вайна ва Украіне – ганьба для тых, хто яе пачаў“Тое, што адбываецца ва Украіне – гэта трагедыя, гэта ганьба, якая назаўжды закляймуе тых, хто да гэтага прывёў, тых, хто не пабаяўся Бога”, - такімі вострымі словамі апісаў сітуацыю Патрыярх Канстантынопальскі.

 

“Мы шмат разоў казалі, што вайна – гэта не рашэнне. Яна не павінна быць нават апошнім сродкам. Метадам вырашэння любых спрэчак павінен быць дыялог і толькі дыялог”, - сказаў Барталамей І у інтэрв’ю кіпрскай газеце Kathimerini.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.