Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


2.08.2022

З удзелам біскупа Буткевіча ў Віцебску адкрылася выстава «Святая Людміла — „калыска“ чэшскай святасці»31 ліпеня ў віцебскай парафіі Святога Духа, якой апякуюцца ксяндзы сальватарыяне, адбылося адкрыццё часовай дакументальнай выставы, прысвечанай першай славянскай мучаніцы — святой княгіні Людміле Чэшскай.

 

Адкрыццё выставы распачалося святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У Эўхарыстыі ўзялі ўдзел дыпламаты: пасол Чэхіі ў Беларусі пан Томаш Перніцкі, часовая павераная ў справах Славакіі ў Беларусі пані Катарына Жакава, а таксама мясцовыя вернікі і госці.

2.08.2022

Праграма Апостальскага Візіту Яго Святасці Папы Францішка ў Казахстан: 13-15 верасня 2022 годаАЎТОРАК, 13 верасня 2022

17:45 Прыбыццё Папы ў Міжнародны аэрапорт у Нур-Султане

17:45 Афіцыйнае прывітанне

17:30 Цырымонія прывітання ў Прэзідэнцкім Палацы ў Нур-Султане.                                                                                                         

СЕРАДА, 14 верасня 2022, Нур-Султан

10:00 Малітва рэлігійных лідэраў у цішыні

Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне "VII З'езда лідэраў сусветных і традыцыйных рэлігій" у Палацы Мірак

16:45 СВЯТАЯ ІМША на плошчы на тэрыторыі Міжнароднага Выставачнага Цэнтра «EXPO» - Гамілія Святога Айца       

ЧАЦВЕР, 15 верасня 2022, Нур-Султан

10:30 МАЛІТОЎНАЯ СУСТРЭЧА Папы Францішка з біскупамі, святарамі, дыяканамі, кансэкраванымі асобамі, семінарыстамі і царкоўнаслужыцелямі ў рыма-каталіцкім Кафедральным саборы Маці Божай Нястомнай Дапамогі - Зварот Святога Айца

15:00 Абвяшчэнне Выніковай дэкларацыі і закрыццё Кангрэса ў Палацы міру і згоды - Зварот Святога Айца

16:15 Цырымонія развітання ў Міжнародным аэрапорце Нур-Султана

 

Адзіным Папам Рымскім, які наведаў Казахстан, быў святы Ян Павел II у 2001 годзе, які здзейсніў Пастырскі візіт пад дэвізам "Любіце адзін аднаго".

 

Паводле https://catholic-kazakhstan.org/

1.08.2022

Папа Францішак 13-15 верасня 2022 г. наведвае КазахстанВосенню Францішак плануе адправіцца ў Казахстан, - такую інфармацыю распаўсюдзіла 1 жніўня 2022 года Зала Друку Святога Пасаду.

 

“Прымаючы запрашэнне грамадзянскіх і касцёльных улад, Папа Францішак здзейсніць абвешчанае Апостальскае падарожжа ў Казахстан з 13 па 15 верасня 2022 года, наведваючы горад Нур-Султан з нагоды VII З'езда Лідараў Сусветных і Традыцыйных Рэлігій”, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

 

Раней аб рашэнні Папы прыняць удзел у мерапрыемстве заяўляла казахстанскае кіраўніцтва.

 

У 1998 годзе Казахстан, як першая краіна Цэнтральнай Азіі, падпісаў Пагадненне аб узаемных адносінах са Святым Пасадам, а ў 2001 годзе краіну наведаў Пантыфік – Ян Павел ІІ.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

28.07.2022
45 гадоў з дня смерці архімандрыта Льва Гарошкі МІС. Успаміны архімандрыта Сяргея Гаека45 гадоў таму, 28 ліпеня 1977 года, у Парыжы адышоў у вечнасць архімандрыт Леў Гарошка – рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст, пісьменнік, былы кіраўнік Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

 

У дзень асаблівага ўспаміну пра айца Льва Гарошку на папскую радыёстанцыю завітаў архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Ён памаліўся аб вечным супакоі для святара ў капліцы Ватыканскага радыё – месцы, дзе і сам айцец Леў давяраў Богу свае радасці, праблемы і спадзяванні.

27.07.2022

Па ініцыятыве Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы ў верасні пройдзе агульнаеўрапейскі дзень малітвы за мірЕўрапейскі дзень малітвы за мір адбудзецца 14 верасня 2022 г. Пра гэта абвясціў Старшыня Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас.


Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у інтэрв’ю італьянскаму выданню Avvenire арцыбіскуп Грушас адзначыў, што Еўрапейскі дзень малітвы за мір адбудзецца ў свята Узвышэння Святога Крыжа, «асабліва шанаванага хрысціянскімі супольнасцямі ўсходняга абраду».

24.07.2022

Святы Айцец распачаў пілігрымку ў КанадуПапа распачаў “пакаянную пілігрымку” ў Канаду. Гаворка ідзе пра 37-е Апостальскае падарожжа Францішка, якое пройдзе з 24 па 30 ліпеня 2022 года пад знакам блізкасці да карэннага насельніцтва гэтай краіны.

 

“Дарагія канадскія браты і сёстры, я прыбываю да вас, каб сустрэцца з карэннымі народамі. Спадзяюся, што з Божай ласкай мая пакаянная пілігрымка паспрыяе распачатаму шляху прымірэння. Калі ласка, суправаджайце мяне малітвай”, - напісаў Пантыфік у Twitter.

 

Самалёт Airbus A330 італьянскай авіякампаніі Ita Airways з Папам на борце вылецеў з рымскага аэрапорта Fiumicino у 9.16 па сярэднееўрапейскім часе. Першым этапам падарожжа стане горад Эдмантан, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Альберта, якая знаходзіцца на захадзе краіны.

23.07.2022
24 ліпеня — Другі сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей. МатэрыялыПублікуем матэрыялы на Другі сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей, які будзе адзначацца ў нядзелю 24 ліпеня, падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
23.07.2022

Папа Францішак маліўся ў рымскай базыліцы за поспех свайго падарожжаРаніцай 22 ліпеня 2022 года Францішак адправіўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб даверыць Багародзіцы – як ён робіць гэта звычайна – падарожжа ў Канаду.

 

Папа некаторы час маліўся перад абразом заступніцы Рыма – Марыі, якую ўшаноўваюць у іконе Salus Populi Romani. Потым ён вярнуўся ў ватыканскі Дом святой Марты.

Святы Айцец здзейсніць паездку ў Канаду з 24 па 30 ліпеня 2022 года. Гэта будзе 37-е Апостальскае падарожжа Францішка, у рамках якога ён наведае гарады Эдмантан, Масквэйсік, Квэбэк і Ікалуіт. Галоўным матывам пілігрымкі будзе сустрэча з карэннымі народамі Канады.

 

Аляксандр Панчанка -Vatican News

10.07.2022

Папа Францішак да украінскіх іерархаў: яднаюся з вашым цярпеннемСвяты Айцец скіраваў прывітанне да ўдзельнікаў Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якое распачалося 7 ліпеня.


Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, з-за вайны пасяджэнне было перанесена з Кіева ў польскі Пшэмысль.

4.07.2022

Начная працэсія ў Будславе: тысячы вернікаў са свечкамі на чале з Апостальскім нунцыемПознім вечарам 1 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася адна з найбольш яскравых падзей фэсту — працэсія з запаленымі свечкамі і копіяй цудадзейнага абраза.


Узначаліў велічнае шэсце вакол Чырвонай плошчы і цэлебрацыю святой Імшы апоўначы Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з прадстаўніком Папы Францішка ў нашай краіне маліліся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які толькі вярнуўся з Рыма, дзе атрымаў з рук Святога Айца палій Мітрапаліта, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскупы Юрый Касабуцкі і Казімір Велікаселец, архімандрыт Сяргей Гаек, больш за сто святароў лацінскага і ўсходняга абрадаў і тысячы вернікаў з розных мясцін Беларусі і з-за мяжы.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.