Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ВЕРАСЬНЯ |
| 17.08.2022 |
| 16.08.2022 |
| 16.08.2022 |
| 13.08.2022 |
| 12.08.2022 |
| 9.08.2022 |
З 9 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі вырушаць з Баранавічаў і Бярозы, каб прайсці паломніцкі шлях да цудатворнай іконы Багародзіцы. Сёлетнія ўрачыстасці прымеркаваныя да 25-годдзя ўвянчання іконы папскімі каронамі і абвяшчэння Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункай Пінскай дыяцэзіі. |
| 7.08.2022 |
| 4.08.2022 |
| 3.08.2022 |
Праграма ўрачыстасцяў
ПЯТНІЦА, 5 жніўня 18.00 — святая Імша для пілігрымаў 20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы) 21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту; Ружанец 22.00 — падрыхтоўка да споведзі, канферэнцыя 23.00 — Ружанец, споведзь СУБОТА, 6 жніўня 0.00 — урачыстая святая Імша 2.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа 3.00 — росіцкі Крыжовы шлях 4.30 – Малітва праслаўлення 7.30 — Літургія Усходняга абраду 10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці
Увага! Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пры сабе неабходна мець пашпарт.
Паводле Catholic.by |
| 3.08.2022 |






Сёньняшняе чытаньне:

