Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


21.11.2008
Знак Боскае Міласэрнасьці
Да 50-х угодкаў сьвятарства мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана

Разважаньні а. Аляксандра Надсана з кніжкі “Духоўныя настаўленьні”,
выдадзенай з нагоды Ягонага Залатога Юбілею сьвятарства.


“Калі мы вызнаем нашыя грахі, то Ён, будучы верным і праведным, прабачыць нам нашыя грахі і ачысьціць нас ад усялякае няправеднасьці” (1 Ян 1:9).

У тайне Хросту мы атрымалі поўнае вызваленьне ад грахоў. Апостал кажа, што праз хрост мы былі пахаваныя з Хрыстом, каб разам з Ім увайцсьці ў новае жыцьцё (гл. Рым 6:4), і заканчвае: “Так і разумейце, што вы памерлі для граху, а жывеце для Бога ў Хрысьце Ісусе” (Рым 6:11). Гэта аднак, не азначае, што з намі ўсе добра. Хрост не вызваляе нас ад нашых слабасьцяў, пажаданьняў і нахілаў.
20.11.2008
50-ГОДЗЬДЗЕ СЬВЯТАРСКІХ СЬВЯЧАНЬНЯЎ МІТРАФОРНАГА ПРАТАЯРЭЯ АЛЯКСАНДРА НАДСАНА
23 лістапада 1958 году ў Рыме атрымаў сьвятарскія сьвячаньні а. Аляксандар Надсан, сёньня Мітрафорны пратаярэй, Апостальскі Візітатар для беларусаў Замежжа.

Юбілей 50-годдзя Дастойны Юбіляр адзначае ў Менску ў нядзелю 23 лістапада 2008 году.

14:00 гадз., у касьцёле сьвятога Сымона і сьвятой Алены (Чырвоны касьцёл),
- Боская Літургія падзякі за 50 год сьвятарства,
якую ўзначаліць Мітрафорны Пратаярэй Аляксандар Надсан.
20.11.2008
Малітва
Да 50-х угодкаў сьвятарства мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Надсана

Разважаньні а. Аляксандра Надсана з кніжкі “Духоўныя настаўленьні”, выдадзенай з нагоды Ягонага Залатога Юбілею сьвятарства.

Усьведамленьне Божай прысутнасьці прыходзіць праз малітву, якую сьв. Ян Дамаскін назваў "узьнясеньнем думкі і сэрца да Бога". Малітва – гэта перш за ўсё сьвядомы зварот чалавека да свайго Творцы. Безумоўна, гэтым яе роля не вычэрпваецца. З усьведамленьнем прыходзіць пазнаньне і нарэшце жаданьне быць заўсёды з Ім, калі мы ўсьлед за псалмістам скажам: "Якое мілае жыльлё Тваё, Госпадзе сілаў! Душа мая ўздыхае і тужыць па двары Гасподнім. Сэрца маё і цела імкнуцца радасна да Бога жывога" (Пс 83).
18.11.2008
Перадкалядны пост – час духовых намаганьняў
У суботу 15 лістапада 2008 г. пачаўся перадкалядны пост, г. зв. Піліпаўка (пост пачынаецца пасьля сьвята сьв. Апостала Піліпа).

У нядзелю 16 лістапада 2008 г. Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) наведаў тры грэка-каталіцкія парафіі Цэнтральна-Заходняга Дэканата: Івацэвічы, Баранавічы ды парафію Сьвятога Духа ў Менску, у якіх узначаліў Боскую Літургію.
16.11.2008
Ягонай духовай Бацькаўшчынай была Беларусь
У суботу 15 лістапада 2008 г. у 19:00 гадз. у менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбылося пахаваньне праху Гая Пікарда, вядомага даследчыка гісторыі беларускай духоўнай музыкі і беларусіста.

Сьвятую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у саслужэньні Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея Гаека, пробашча касьцёла – кс. Дэкана Уладыслава Завальнюка ды сьвятароў лацінскага і візантыйскага абрадаў.
13.11.2008
Гай Пікарда
З блаславенства Яго Эксцэленцыі Архібіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча я накіраваў лісты ў Міністэрства замежных справаў і ў Міністэрства Культуры РБ, ад якіх атрымаў згоду на пахаваньне астанкаў (капсулы) Гая Пікарды, дасьледчыка гісторыі беларускай духоўнай музыкі і вялікага ўшанавальніка беларускай мовы і паэзіі.
10.11.2008
“Радуйся, непахісны стоўпе еднасьці!”- Сьвята парафіі ў Полацку
9 лістапада 2008 г. ў грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку прайшло сьвята Апякуна Парафіі сьвятамучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага. Паводле візантыйскай традыцыі сьвята пачалося ў суботу вечарам урачыстай Вячэрняй, якую служыў настаяцель парафіі а. Аляксандр Шаўцоў. Сьпяваў на гэтай службе – вельмі прыгожа і духоўна - міжпарафіяльны хор “Прасфара” з Менску.

У нядзелю раніцай была адслужаная Ютрань, на якой шмат разоў прагучала малітоўнае ўшанаваньне сьвятамучаніка Язафата “Радуйся, непахісны стоўпе еднасьці!”
8.11.2008
Уладыка Сафрон
5 лістапада 2008 году, на 92 годзе жыцьця адышоў у вечнасьць біскуп-эмерыт Івана-Франкоўскай япархіі Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Ўладыка Сафрон (Дмытэрка). Яго імя цесна зьвязана з падпольнай дзейнасьцю і адраджэньнем Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ды Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
2.11.2008
У Маскве забіты два сьвятары
У аўторак 28 кастрычніка 2008 г. каля 21:00 па маскоўскім часе ў кватэры, якая належыць Таварыству Хрыста, па вуліцы Пятроўка былі знойдзены забітымі сьвятары-езуіты Отто Мэссмэр і Віктар Бэтанкур.

Айцец Отто Мэссмэр зьяўляўся пробашчам незалежнага расейскага рэгіёну «Таварыства Хрыста». Айцец Віктар з 2008 г. выконваў функцыі прадстаўніка заснавальніка пры Інстытуце філасофіі, тэалогіі і гісторыі сьвятога Фамы ў Маскве. Абодва сьвятары аказвалі актыўную пастырскую дапамогу ў касьцёле сьвятога Людовіка ў Маскве.
18.10.2008
“Адчыніце шырока дзьверы Хрысту!”
Апостальскі Нунцый узначаліў у Менску малітву з нагоды 30-х угодкаў абраньня Папы Яна Паўла ІІ

Урачыстую сьв. Імшу з нагоды 30-х угодкаў абраньня кардынала Караля Вайтылы на пасад Сьвятога Пятра, увечары 16 кастрычніка 2008 г., у касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску, узначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Высокадастойны Ўладыка Архібіскуп Марцін Відавіч. Яму саслужылі Апостальскі Візітатар БГКЦ ў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), Протапрэьбітар Андрэй Абламейка і менскія грэка-каталіцкія сьвятары а. Пахом Кавалёў і а. Яўген Усошын ды а. Алесь Шаўцоў з Полацку і а. Андрэй Буйніч з Ліды, а таксама менскія сьвятары лацінскага абраду - а. Дэкан Пётр Бялевіч OMI. і кс. Дэкан Уладзіслаў Завальнюк – гаспадар касьцёла.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.