Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


8.10.2009
Новы касцёл у ВіцебскуНовы касцёл у ВіцебскуУ Віцебску пабудаваны касцёл Езуса Міласэрнага — першая за амаль 125 гадоў рыма-каталіцкая святыня ў гэтым горадзе.
Кансакрацыя касцёла адбудзецца 10 кастрычніка 2009 г.

Парафія Езуса Міласэрнага была заснавана біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам у 2000 г., і першыя святыя Імшы адбываліся ў часовай капліцы.
З 2000 г. у мікрараёне Поўдзень-7 пачалося будаўніцтва касцёла, які з’яўляецца ўзорам сучаснай сакральнай архітэктуры.
Будынак мае форму крыжа вышынёй 32 м, даўжынёй 28 м і шырынёй 18 м.
7.10.2009
Ікона Маці Божай ЖыровіцкайІкона Маці Божай ЖыровіцкайНовы навучальны год семінарыстаў і студэнтаў БГКЦ

Сьвята Пакрову Багародзіцы традыцыйна зьяўляецца днём малітвы за семінарыстаў БГКЦ. У гэтым годзе вернікі маліліся і складалі ахвяраваньні на патрэбы семінарыстаў у нядзелю 4 кастрычніка 2009 г.
7.10.2009
“СЬВЯТЫ ЯЗЭП – АПЯКУН НА НАШ ЧАС”Х Міжнародны Кангрэс Юзафалогіі – Беларускі ўдзел

27 верасьня – 5 кастрычніка 2009 г. у польскім горадзе Каліш праходзіў Х Міжнародны Кангрэс Юзафалогіі (гэта значыць прысьвячаны культу сьв. Язэпа). Дэвіз кангрэсу гучаў: “Сьвяты Язэп – Апякун на наш час”.

У Кангрэсе ўдзельнічалі багасловы, культураведы, гісторыкі, музыкаведы – амаль 100 асобаў з 15-ці краінаў Еўропы, дзьвюх Амерыкаў ды Афрыкі. З Беларусі ў Кангрэсе ўдзельнічалі архімандрыт Сяргей (Гаек) ды іпадыякан Вячаслаў Гарчакоў.
25.09.2009
Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі КірылПатрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі КірылМалітва аб братэрстве хрысьціянаў Беларусі

Сёньня, 25 верасьня 2009 г., у Менск прыбыў Яго Сьвятасьць Першаярарх Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл. Яго візіт у Беларусь працягнецца да 28 верасьня.

“Беларускія грэка-католікі шчыра і горача моляцца, каб гэты візіт Дастойнага Госьця прынёс багатыя духовыя плёны для ўсіх хрысьціянаў Беларусі, каб ён ўмацаваў евангельскае братэрства хрысьціянаў розных канфесіяў у нашай краіне,” - сказаў сёньня віцэ-дэкан грэка-каталіцкіх парафіяў Менскай вобласьці а. Яўген Усошын падчас вячэрняй малітвы ў Душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа.
24.09.2009
ЦЭРКВЫ ПЕРАД ВЫКЛІКАМ КРЫЗІСАЎМіжканфесійная канферэнцыя ў Адэсе

23 верасьня 2009 г. в Душпастырскім доме Апостала Паўла (Нямецкай Евангелічна-Лютэранскай Царквы ва Ўкраіне) распачалася міжнародная канферэнцыя “Цэрквы Ўкраіны перад выклікамі сучасных грамадскіх крызаў”.

Канферэнцыя, якая праходзіць 23-25 верасьня 2009 г., арганізаваная міжнароднай міжканфесійнай групай «Прымірэньне” у рамках праекту “Прымірэньне ў Еўропе – заданьне Цэркваў ва Ўкраіне, у Беларусі, Польшчы і Нямеччыне”.

Паводле праграмы Канферэнцыі на працягу трох дзён прадстаўнікі праваслаўных, лютэранскіх, рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх Цэркваў Украіны, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны будуць размаўляць пра крызы, з якімі сутыкнуліся ў пачатку ХХІ стагоддзя грамадствы Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
24.09.2009
Архіепіскап ІларыёнАрхіепіскап Іларыён21 верасня 2009 г. падчас візіту ў Ватыкан кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату архіепіскап Валакаламскі Іларыён (Алфееў) паведаміў, што сёння існуе шмат прычын для аб’яднання католікаў і праваслаўных з мэтай супрацоўніцтва ў дэхрысціянізаваным свеце. Па словах архіепіскапа Іларыёна, настаў час пераадолець падзел і канкурэнцыю і жыць у салідарнасці і ўзаемнай любові.
23.09.2009
Архібіскуп Міраслаў (Марусын)Архібіскуп Міраслаў (Марусын)21 верасьня 2009 году, у сьвята Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы (паводле старога календара), у Рыме, ва ўкраінскай Папскай калегіі сьв. Язафата спачыў у Госпадзе Высокадастойны Архібіскуп Міраслаў (Марусын), былы Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
23.09.2009
Папа Бенядыкт XVIПапа Бенядыкт XVI Адказваючы на пажаданьні Патрыярхаў ды Вярхоўных Архібіскупаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якія яны неаднаразова выказвалі з розных нагодаў, Яго Сьвятасьць Папа Бенядыкт XVI запрасіў іх на сустрэчу, якая адбылася ў суботу, 19 верасьня 2009 году, у летняй рэзідэнцыі Папы ў Кастэль Гандольфа, недалёка Рыму.

У сустрэчы ўдзельнічала 6 Патрыярхаў усіх Усходніх Каталіцкіх Цэркваў:
Патрыярх Мараніцкай Царквы кардынал П’ер Сфэір, Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы кардынал Эмануэль ІІІ Дэльлі, Патрыярх Копцкай Каталіцкай Царквы Антоній Нагіб, Патрыярх Грека-Мелхіцкай Царквы Рыгор ІІІ Лагам, Патрыярх Сірыйскай Каталіцкай Царквы Ігнацій Юсуф ІІІ Юнан; Патрыярх Армянскай Каталіцкай Царквы Нерсес Бедрос ІІІ Тармуні ды Лацінскі Патрыярх Ерусаліму Фуад Туаль, а таксама 4 Вярхоўных Архібіскупа: Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Любамір (Гузар), Першаярарх Сірыйска-Малабарскай Царквы Варкей Вітхаятхіл, Першаярарх Румынскай Грека-Каталіцкай Царквы Архібіскуп-Мітрапаліт Луцыян (Мурэшан) ды Першаярарх Сірыйска-Маланкарскай Царквы Базеліос Моран Мор Кліміс Тоттункал.
22.09.2009
15-год аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці Парафіі сьвятамучаніка Язафата ў Лідзе19 Верасьня, у суботу – 19 верасьня 2009 г. , грэка-каталіцкая Парафія імя сьв. Язафата ў Лідзе, у рамках святкаваньня парафіяльнага сьвята, адзначыла 15-годзьдзе аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці.
Яна зьяўляецца спадкаемніцай 4 грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) супольнасьцяў, якія існавалі ў г. Ліда ў першай палове XVII ст. Гэта былі: царква сьв. Яна, сьв. Мікалая (на рынкавай плошчы), сьв. Спаса і царква Прачыстай Багародзіцы.
9.09.2009
МАЛІТВА ЗА ПАМЕРЛЫХ, ПАХАВАНЫХ У КРЫПЦЕ ЎНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ СЬВЯТОГА ДУХА Ў МЕНСКУ
СМІ перадалі інфармацыю, што ў Менску пры пры аднаўленьні ўніяцкай царквы Сьвятога Духа знайшлі склеп з астанкамі пахаваньняў:

“Ужо некалькі тыдняў працоўныя КУП "Мінская Спадчына" раскопваюць фундаменты царквы. Падчас працы коўш экскаватара раптам прабіў невядомую крыпту (пахавальны склеп), не пазначаную ні на адным з планаў царквы . Прараб будоўлі выклікаў спецыялістаў з інстытута археалогіі НАН Беларусі, якія пачалі прафесійна раскопваць крыпту. Астанкі фундатараў царквы засталіся некранутымі, нягледзячы на нешчасьлівы лёс храма. Побач з знойдзеным склепам, які належыць да "крыптаў закрытага тыпу", знайшлі яшчэ адно пахаваньне - ўжо ў адкрытай крыпце”. (гл. Валянцін Груздаў http://www.belradio.fm/by/967/reports/38057/ )

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.