Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


22.10.2009
Ікона Маці Божай ЖыровіцкайІкона Маці Божай ЖыровіцкайКлуб сьв. Кірылы Тураўскага запрашае

Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага праводзіць сваю чарговую сустрэчу.
У пятніцу 23 кастрычніка ў 19:00 гадз. даклад на тэму “Жыровіцкая Ікона Маці Божай у духовай гісторыі Беларусі” прачытае гісторык Царквы, а. Яўген Усошын (магістр багаслоўя).
16.10.2009
Рыгор Барадулін уручае Папе свой пераклад ТрыптыхуРыгор Барадулін уручае Папе свой пераклад Трыптыху16 кастрычніка 2009 г. – дзень 21-й гадавіны абраньня кардынала Караля Вайтылы на Рымскі Апостальскі Пасад.

У менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены (чырвоны касьцёл) была адслужаная ўрачыстая Сьвятая Імша аб хуткай кананізацыі (праслаўленьні) слугі Божага Папы Яна Паўла ІІ-га, якую ўзначаліў кс. дэкан Уладзіслал Завальнюк.
Саслужылі Сьвятую Імшу Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ і а. Яўген Усошын, віцэ-дэкан грэка-каталіцкіх парафіяў г. Менску і Менскай вобласьці.
14.10.2009
“УЗГАДАЦЬ ПЕРАД ГОСПАДАМ  ДУШЫ БЯЗЫМЕННЫХ  СЛУГАЎ БОЖЫХ”Боль вернікаў па прычыне разбурэньня пахавальнай крыпты ў падмурках уніяцкага храма Сьвятога Духа ў Менску

13 кастрычніка 2009 г. у ніжняй капліцы “чырвонага касьцёла” грэка-каталіцкія вернікі сабраліся на малітву за спакой душы невядомага слугі Божага, які спачываў у зьнішчанай крыпце, што знаходзілася ў старых фундаментах уніяцкага храма Святога Духа ў Менску. Узгдваліся ў малітве і іншыя захаваныя там бязыменныя асобы.
8.10.2009
Новы касцёл у ВіцебскуНовы касцёл у ВіцебскуУ Віцебску пабудаваны касцёл Езуса Міласэрнага — першая за амаль 125 гадоў рыма-каталіцкая святыня ў гэтым горадзе.
Кансакрацыя касцёла адбудзецца 10 кастрычніка 2009 г.

Парафія Езуса Міласэрнага была заснавана біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам у 2000 г., і першыя святыя Імшы адбываліся ў часовай капліцы.
З 2000 г. у мікрараёне Поўдзень-7 пачалося будаўніцтва касцёла, які з’яўляецца ўзорам сучаснай сакральнай архітэктуры.
Будынак мае форму крыжа вышынёй 32 м, даўжынёй 28 м і шырынёй 18 м.
7.10.2009
Ікона Маці Божай ЖыровіцкайІкона Маці Божай ЖыровіцкайНовы навучальны год семінарыстаў і студэнтаў БГКЦ

Сьвята Пакрову Багародзіцы традыцыйна зьяўляецца днём малітвы за семінарыстаў БГКЦ. У гэтым годзе вернікі маліліся і складалі ахвяраваньні на патрэбы семінарыстаў у нядзелю 4 кастрычніка 2009 г.
7.10.2009
“СЬВЯТЫ ЯЗЭП – АПЯКУН НА НАШ ЧАС”Х Міжнародны Кангрэс Юзафалогіі – Беларускі ўдзел

27 верасьня – 5 кастрычніка 2009 г. у польскім горадзе Каліш праходзіў Х Міжнародны Кангрэс Юзафалогіі (гэта значыць прысьвячаны культу сьв. Язэпа). Дэвіз кангрэсу гучаў: “Сьвяты Язэп – Апякун на наш час”.

У Кангрэсе ўдзельнічалі багасловы, культураведы, гісторыкі, музыкаведы – амаль 100 асобаў з 15-ці краінаў Еўропы, дзьвюх Амерыкаў ды Афрыкі. З Беларусі ў Кангрэсе ўдзельнічалі архімандрыт Сяргей (Гаек) ды іпадыякан Вячаслаў Гарчакоў.
25.09.2009
Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі КірылПатрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі КірылМалітва аб братэрстве хрысьціянаў Беларусі

Сёньня, 25 верасьня 2009 г., у Менск прыбыў Яго Сьвятасьць Першаярарх Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл. Яго візіт у Беларусь працягнецца да 28 верасьня.

“Беларускія грэка-католікі шчыра і горача моляцца, каб гэты візіт Дастойнага Госьця прынёс багатыя духовыя плёны для ўсіх хрысьціянаў Беларусі, каб ён ўмацаваў евангельскае братэрства хрысьціянаў розных канфесіяў у нашай краіне,” - сказаў сёньня віцэ-дэкан грэка-каталіцкіх парафіяў Менскай вобласьці а. Яўген Усошын падчас вячэрняй малітвы ў Душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа.
24.09.2009
ЦЭРКВЫ ПЕРАД ВЫКЛІКАМ КРЫЗІСАЎМіжканфесійная канферэнцыя ў Адэсе

23 верасьня 2009 г. в Душпастырскім доме Апостала Паўла (Нямецкай Евангелічна-Лютэранскай Царквы ва Ўкраіне) распачалася міжнародная канферэнцыя “Цэрквы Ўкраіны перад выклікамі сучасных грамадскіх крызаў”.

Канферэнцыя, якая праходзіць 23-25 верасьня 2009 г., арганізаваная міжнароднай міжканфесійнай групай «Прымірэньне” у рамках праекту “Прымірэньне ў Еўропе – заданьне Цэркваў ва Ўкраіне, у Беларусі, Польшчы і Нямеччыне”.

Паводле праграмы Канферэнцыі на працягу трох дзён прадстаўнікі праваслаўных, лютэранскіх, рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх Цэркваў Украіны, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны будуць размаўляць пра крызы, з якімі сутыкнуліся ў пачатку ХХІ стагоддзя грамадствы Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
24.09.2009
Архіепіскап ІларыёнАрхіепіскап Іларыён21 верасня 2009 г. падчас візіту ў Ватыкан кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату архіепіскап Валакаламскі Іларыён (Алфееў) паведаміў, што сёння існуе шмат прычын для аб’яднання католікаў і праваслаўных з мэтай супрацоўніцтва ў дэхрысціянізаваным свеце. Па словах архіепіскапа Іларыёна, настаў час пераадолець падзел і канкурэнцыю і жыць у салідарнасці і ўзаемнай любові.
23.09.2009
Архібіскуп Міраслаў (Марусын)Архібіскуп Міраслаў (Марусын)21 верасьня 2009 году, у сьвята Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы (паводле старога календара), у Рыме, ва ўкраінскай Папскай калегіі сьв. Язафата спачыў у Госпадзе Высокадастойны Архібіскуп Міраслаў (Марусын), былы Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.