Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


24.12.2009
капліца ў Гамінгу, Аўстрыя, дзе навучаецца і служыць а. Андрэй Абламейкакапліца ў Гамінгу, Аўстрыя, дзе навучаецца і служыць а. Андрэй АбламейкаВернікам Парафіі Праведнага Язэпа і усім наведальнікам сайта www.svjazep.org калядныя віншаваньні даслаў стваральнік сайта і былы пробашч Парафіі а. Андрэй Абламейка, які навучаецца і служыць у Гамінгу (Аўстрыя).

”Дзева сёньня родзіць Надпрыроднага…”

Хрыстос нараджаецца!
Яго Славім!

Дарагія Браты і Сёстры!
Радасьць ахапіла нас у гэтыя дні, калі мы стаемся сьведкамі таго, як “дрэва жыцьця зацьвітае ў пячоры ад Дзевы”!
Хай жа тая радасьць застаецца з намі праз увесь наступны год. Хай сьвітанак кожнага дня напамінае нам аб Любові Божай, якая выявілася ў тым, што “спрадвечны Бог, як дзіця малое, на сьвет прыйшоў”, “каб раней упалы вобраз узьняць”.
Усхвалім Госпада і ў песьнях, і сваім жыцьцём, і кожным сваім учынкам – “хвала пасуе праведным”…
З Батлеемскай Радасьцю, вашыя ў Госпадзе,
Андрэй і Сьвятлана Абламейкі
ды нашыя дзеці: Багдан, Альжбэта і Наста
23.12.2009
“Хрыстос нараджаецца, каб аднавіць раней адпалы вобраз”ІV-ты дзень Перадкалядных Рэкалекцыяў
У сераду – 23 сьнежня 2009 г. рэкалекцыйныя разважаньні праводзяцца а гадз. 18:30
у капліцы душпастырскага Цэнтра Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі
па зав. Сьнежным, д. 7

Там жа служыцца Боская Літургія і ёсьць нагода да сьвятой Споведзі.
22.12.2009
РАСТВО ХРЫСТОВА 2009 г. ў ПАРАФІЯХ г. МЕНСКАГрэка-каталікі г. Менска сьвяткуюць Раство Хрыстова паводле наступнага раскладу:

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія сьвятога Міколы Цудатворцы
ў капліцы Душпастырскага Цэнтра сьвятога Язэпа
(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)

24 сьнежня, Сьвяты вечар Раства Хрыстовага
19:30 — Вячэрня і Літургія сьв. Васіля Вялікага

25 сьнежня, Нараджэньне Госпада нашага Ісуса Хрыста
11:00 — Боская Літургія
12:00 — Каляднае сьвяткаваньне для дзяцей

* * *
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафія Сьвятога Духа
ў ніжнім храме касьцёла сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл)
(пл. Незалежнасьці, 15)

24 сьнежня, Сьвяты вечар Раства Хрыстовага
21:30 — Вячэрня і Літургія сьв. Васіля Вялікага

25 сьнежня, Нараджэньне Госпада нашага Ісуса Хрыста
11:00 — Боская Літургія
18:00 — Боская Літургія

* * *
26 сьнежня, Сабор Багародзіцы і сьвята Праведнага Язэпа
Сьвята Парафіі Праведнага Язэпа
11:00 – Боская Літургія (для ўсіх парафіяў Менска)
ў капліцы Душпастырскага Цэнтра Сьвятога Язэпа
(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)
22.12.2009
Уцёкі ў Егіпет. Другая палова XVII ст. З брыгіцкага касцёла ў Гродне. Нацыянальны мастацкі музей.Уцёкі ў Егіпет. Другая палова XVII ст. З брыгіцкага касцёла ў Гродне. Нацыянальны мастацкі музей.ІІІ-ці дзень Перадкалядных Рэкалекцыяў

22 сьнежня, аўторак
Перадсьвяцьце Раства Хрыстовага, вялікамучаніцы Анастасіі
Чытаньне дня: Евангельле паводле Мацьвея 2, 13-20

Тут, у Віфлееме, распачынаецца канфлікт, які дасягне сваёй кульмінацыі на Галгофе.
21.12.2009
Айцец ЛявонційАйцец ЛявонційІІ-гі дзень Перадкалядных Рэкалекцыяў

Наведальнікам сайта www.svjazep.org прапануем далучыцца – on-line – да Перадкалядных Рэкалекцыяў, што для менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў праводзіць ераманах Лявонцій (Тумоўскі) у днях 20-23 сьнежня 2009 г.

Рэкалекцыйныя разважаньні праводзяцца кожны дзень у іншым храме (гл. Парадак Рэкалекцыяў).
Там жа служыцца Боская Літургія і ёсьць нагода да сьвятой Споведзі.

Агульная тэма рэкалекцыяў:
“Хрыстос нараджаецца, каб аднавіць раней адпалы вобраз”.

* * *
Кароткая запіска ІІ-га дня Рэкалекцыяў
21.12.2009
ПЕРАДКАЛЯДНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ Ў МЕНСКУ  20-23 сьнежня 2009 г.  Тэма рэкалекцыяў:
“Хрыстос нараджаецца, каб аднавіць раней адпалы вобраз”.

Перадкалядныя Рэкалекцыі для менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў маюць характар духовай пілігрымкі.
Рэкалекцыйныя разважаньні ераманах Лявонцій (беларускі студыт з Рыму) кожны дзень праводзіць у ішым храме. Там жа служыцца Боская Літургія і ёсьць нагода да сьвятой Споведзі.

НЯДЗЕЛЯ – 20 сьнежня 2009 г.
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
гадз. 11:00 - ніжні храм “чырвонага касьцёла”


ПАНЯДЗЕЛАК – 21 сьнежня 2009 г.
Парафія Праведнага Язэпа і Парафія сьв. Мікалая
гадз. 18:30 - капліца ў Душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа па вул. Арджанікідзе, д. 6


АЎТОРАК – 22 сьнежня 2009 г.
Парафія Сьвятога Духа
гадз. 18:30 - ніжні храм “чырвонага касьцёла”


СЕРАДА – 23 сьнежня 2009 г.
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
гадз. 18:30 - капліца ў Парафіяльным цэнтры па зав. Сьнежным, д. 7

* * *
Да ўдзелу ў Рэкалекцыях запрашаем усіх, хто хоча духова падрыхтавацца да сьвята Раства Хрыстовага.
21.12.2009
ераманах Лявонційераманах ЛявонційПЕРАДКАЛЯДНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ

Усім наведальнікам сайта www.svjazep.org прапануем далучыцца – хаця б on-line – да Перадкалядных Рэкалекцыяў, што для менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў праводзіць ераманах Лявонцій (Тумоўскі) у днях 20-23 сьнежня 2009 г.

Агульная тэма рэкалекцыяў:
“Хрыстос нараджаецца, каб аднавіць раней адпалы вобраз”.

У Менску рэкалекцыі маюць характар сваеасаблівай пілігрымкі. Рэкалекцыйныя разважаньні кожны дзень праводзяцца ў іншым храме (гл. Парадак Рэкалекцыяў).
Там жа служыцца Боская Літургія і ёсьць нагода да сьвятой Споведзі.

* * *
Ніжей кароткая запіска І-га дня Рэкалекцыяў
17.12.2009
Калядны сьпеўнік 2009Дарагія Сябры! Мы завяршаем інтэрнэт-праект “Калядны сьпеўнік 2009”. На нашай старонцы SvJazep.org вы можаце спампаваць 2 файла ў .pdf-фармаце. Першы зьмяшчае 44 калядкі (большасьць з нотамі, упарадкаваныя паводле алфавіту), другі – 13 найбольш вядомых калядных сьпеваў (бяз нотаў). Пры выкарыстаньні ў інтэрнэце спасылка на наш сайт вельмі пажаданая.

Заканьчэньне праекту не азначае заканчэньня працы над Калядным сьпеўнікам! Дасылайце заўвагі, тэксты, ноты: a.buinich@gmail.com. БОГ РАДЖАЕЦЦА! Дзякуем усім!

Запампаваць "Калядны сьпеўнік"

Запампаваць "Малы Калядны сьпеўнік"
16.12.2009
Клуб сьв. Кірылы Тураўскага запрашаеГрэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірыла Тураўскага запрашае на лекцыю.
У пятніцу 18 сьнежня ў 19:00 гадз. даклад на тэму "Культурная спадчына грэка-каталіцкай Царквыў Беларусі ў кантэксьце дыялёгу Усход-Захад" прачытае дакладчык Алесь Суша.

Гэтая душпастырская сустрэча адбудзецца ў грэка-каталіцкім парафіяльным Цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6; даезд на метро да ст. метро “Аўтазаводская”, далей на лева па вул. Цэнтральнай; 3-я вуліца направа).
27.11.2009
Калядны сьпеўнік 2009Дарагія браты і сёстры!

Сайт SvJazep.org распачынае праект “Калядны сьпеўнік 2009”. На сайце мы выкладаем да спампаваньня першыя 15 калядных сьпеваў, якія, спадзяемся, дапамогуць вам у падрыхтоўцы сьвята. Асаблівае дзякуй сайту http://dzietki.org , з якога былі ўзяты некаторыя тэксты і ноты.

Ты таксама можаж далучыцца да праекта: дашлі сваю калядку, выкажы сваё меркаваньне адносна тэкстаў, нотаў калядаў і сваё бачаньне сьпеўніка. Лістуйце: a.buinich@gmail.com

Запампаваць сьпеўнік

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.