Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


3.11.2009
ПРАЦЯГВАЕЦЦА МАЛІТОЎНЫ ЎСПАМІН ПАМЕРЛЫХМожна даслаць Запіску

У парафіях БГКЦ працягваецца восеньскі малітоўны ўспамін памерлых.

Вернікі, што жывуць далёка ад парафіяльных цэнтраў і капліцаў ды ня маюць магчымасьці асабіста прынесьці запіску з імёнамі памерлых, магуць даслаць сьпіс імёнаў па электроннай пошце на адрэсу: svjazep@gmail.com.

Гэта электронная адрэса Душпастырскага грэка-каталіцкага цэнтра сьв. Язэпа ў Менску.

Усіх верных памерлых, імёны якіх будуць дасланыя на гэтую адрэсу, сьвятары ўзгадаюць у суботу, 7 лістапада 2009 г., у 9:00 гадз. падчас Боскай Літургіі за супакой душаў памерлых, што будзе служыцца ў капліцы Цэнтра.

У гэты дзень у малітве будуць узгаданыя таксама ўсе ахвяры войнаў і генацыдаў.
2.11.2009
СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШЫ СЛУГАЎ ТВАІХПрацягваецца восеньскі малітоўны ўспамін памерлых

У нядзелю, 1 лістапада 2009 г., а. Пахом (Кавалёў), адміністратар менскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі маліўся на Маскоўскіх могілках.
На магіле сьвятой памяці Васіля Быкава ён адслужыў Паніхіду за ўсіх памерлых вернікаў, асабліва за патрыётаў, што сваёй працай ды творчасьцю служылі Беларусі.
1.11.2009
Малітва за ўсіх памерлых вернікаў, за ахвяраў войнаў і перасьледуУ панядзелак, 2 лістапада, – паводле шматгадовай традыцыі - на Кальварыйскіх могілках у Менску, а гадз. 17:30 будзе адслужана паніхіда на магіле протапрэзьбітара Яна Матусевіча.

У гэты дзень Царква традыцыйна моліцца за ўсіх памерлых вернікаў ды за ўсіх ахвяраў войнаў і перасьледу.

Пасьля паніхіды – у 18.30 – заўпакойная Боская Літургія будзе адслужаная ў капліцы душпастырскага цэнтра Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі па зав. Сьнежным, д. 7.
1.11.2009
Новая дата сьвяткаваньня памяці блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора РомжыАпостальскі Адміністратар Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі (з сядзібай у г. Ужгарад) Высокадастойны Ўладыка Мілан (Шашык) паведаміў пра зьмену даты сьвяткаваньня памяці Блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора Ромжы, біскупа Мукачаўскага.

Кангрэгацыя Усходніх Цэркваў, зважаючы на практычную прычыну, што 1 лістапада грэка-каталіцкія вернікі Закарпацьця наведваюць могілкі сваіх родных лістом № 83/2003 ад 31 кастрычніка 2008 г., дала давол на зьмену даты сьвяткаваньня памяці Блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора на 31 кастрычніка.
1.11.2009
Восеньскі малітоўны ўспамін памерлыхЯк вядома, у Беларусі існуе звычай узгадваць памерлых на пачатку лістапада (акрамя пасьля-пасхальнай Раданіцы ўвесну).
У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасьцях працягваецца восеньскі малітоўны ўспамін памерлых.
У візантыйскай літургічнай традыцыі бацькоўская Дзьмітрыеўская (зьмітраўская) субота прыпадае ў суботу перад днём памяці сьв. Вялікамучаніка Дзьмітрыя Салунскага (у гэтым годзе гэта 24 кастрычніка паводле грыгарыянскага каляндара і 7 лістапада паводле юліянскага каляндара).
У рыма-каталіцкім Касьцёле днём асаблівай малітвы зьяўляецца 2 лістапада – Успамін усіх памерлых вернікаў (Дзень задушны).

Адрадзілася таксама старажытная беларуская традыцыя ўспаміну продкаў на “Дзяды” – 2 лістапада, калі могілкі наведваюць рыма-католікі, грэка-католікі, праваслаўныя, а таксама, тыя, хто не наведвае храм.
27.10.2009
Хрысьціянін перад абліччам сучасных сект і культаўНа словах яны прапануюць Праўду, а што атрымліваем мы насамрэч?

Працягваюцца катэхетычныя сустрэчы студэнтаў у грэка-каталіцкім цэнтры сьв. Язэпа. Яны адбываюцца кожную сераду ў 19:30 гадз. у душпастырскім Цэнтры сьв. Язэпа ў Менску (вул. Арджанікідзэ, д. 6; даезд на метро да ст. метро “Аўтазаводская”, далей на лева па вул. Цэнтральнай; 3-я вуліца направа). Тэмай бліжэйшых двух сустрэчаў (28.10 і 04.11) будуць сучасныя папулярныя секты, псіхакульты і падобныя ім рухі (напр. Дыянетыка, Сінтон і інш.). Другой часткай гэтых заняткаў будзе абмеркаваньне вядомых сенсацыйных фільмаў "Сакрэт" і "Дух часу" ("Zeitgeist") з пункту гледжаньня хрысьціяніна.
22.10.2009
Ікона Маці Божай ЖыровіцкайІкона Маці Божай ЖыровіцкайКлуб сьв. Кірылы Тураўскага запрашае

Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага праводзіць сваю чарговую сустрэчу.
У пятніцу 23 кастрычніка ў 19:00 гадз. даклад на тэму “Жыровіцкая Ікона Маці Божай у духовай гісторыі Беларусі” прачытае гісторык Царквы, а. Яўген Усошын (магістр багаслоўя).
16.10.2009
Рыгор Барадулін уручае Папе свой пераклад ТрыптыхуРыгор Барадулін уручае Папе свой пераклад Трыптыху16 кастрычніка 2009 г. – дзень 21-й гадавіны абраньня кардынала Караля Вайтылы на Рымскі Апостальскі Пасад.

У менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены (чырвоны касьцёл) была адслужаная ўрачыстая Сьвятая Імша аб хуткай кананізацыі (праслаўленьні) слугі Божага Папы Яна Паўла ІІ-га, якую ўзначаліў кс. дэкан Уладзіслал Завальнюк.
Саслужылі Сьвятую Імшу Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ і а. Яўген Усошын, віцэ-дэкан грэка-каталіцкіх парафіяў г. Менску і Менскай вобласьці.
14.10.2009
“УЗГАДАЦЬ ПЕРАД ГОСПАДАМ  ДУШЫ БЯЗЫМЕННЫХ  СЛУГАЎ БОЖЫХ”Боль вернікаў па прычыне разбурэньня пахавальнай крыпты ў падмурках уніяцкага храма Сьвятога Духа ў Менску

13 кастрычніка 2009 г. у ніжняй капліцы “чырвонага касьцёла” грэка-каталіцкія вернікі сабраліся на малітву за спакой душы невядомага слугі Божага, які спачываў у зьнішчанай крыпце, што знаходзілася ў старых фундаментах уніяцкага храма Святога Духа ў Менску. Узгдваліся ў малітве і іншыя захаваныя там бязыменныя асобы.
8.10.2009
Новы касцёл у ВіцебскуНовы касцёл у ВіцебскуУ Віцебску пабудаваны касцёл Езуса Міласэрнага — першая за амаль 125 гадоў рыма-каталіцкая святыня ў гэтым горадзе.
Кансакрацыя касцёла адбудзецца 10 кастрычніка 2009 г.

Парафія Езуса Міласэрнага была заснавана біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам у 2000 г., і першыя святыя Імшы адбываліся ў часовай капліцы.
З 2000 г. у мікрараёне Поўдзень-7 пачалося будаўніцтва касцёла, які з’яўляецца ўзорам сучаснай сакральнай архітэктуры.
Будынак мае форму крыжа вышынёй 32 м, даўжынёй 28 м і шырынёй 18 м.

Copyright 2008-2025 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.