Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
чацьвер
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


9.06.2025

Папа: няхай Святы Дух адкрые межы сэрцаў і падорыць мір“Няхай магутны вецер Духа сыдзе на нас і ў нас, адкрые межы сэрцаў, дасць нам ласку сустрэчы з Богам, пашырыць гарызонты любові і падтрымае нашы намаганні ў будаванні свету, у якім пануе мір”, - заклікаў Святы Айцец.

 

8 чэрвеня 2025 года, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, Папа Леў XIV узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў Ватыкане, у якой узялі ўдзел дзясяткі тысяч прадстаўнікоў каталіцкіх рухаў, асацыяцый і новых супольнасцей, што сабраліся ў Рыме з нагоды Юбілейнага года.

8.06.2025

Папа: Нікейскі Сабор – компас, які вядзе хрысціян да адзінстваКаталіцкі Касцёл адкрыты на пошук экуменічнага рашэння адносна адзінай даты святкавання Пасхі, - заявіў Святы Айцец падчас сустрэчы з удзельнікамі экуменічнага форуму, што прайшоў у Рыме.

 

7 чэрвеня 2025 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў экуменічнага сімпозіума “Нікея і Касцёл трэцяга тысячагоддзя: да каталіцка-праваслаўнага адзінства”, які праходзіў у Папскім універсітэце святога Тамаша Аквінскага ў Рыме з нагоды 1700-годдзя Нікейскага Сабору.

 

4.06.2025

Апублікаваны афіцыйны фотаздымак папы Льва XIV, які можна спампаваць бясплатнаСвяты Пасад апублікаваў афіцыйны фотаздымак папы Льва XIV. Яго можна спампаваць бясплатна і выкарыстоўваць у парафіях і дыяцэзіях. Камерцыйнае выкарыстанне забаронена.


На фотаздымку выява Святога Айца з подпісам Папы ўнізе: Leo P.P. XIV, а ў левым ніжнім куце — папскі герб.

 

Фотаздымак можна спампаваць па спасылцы ТУТ>>>

31.05.2025

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прайшла дзяржаўную перарэгістрацыюРэлігійнае аб’яднанне «Рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне “Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі”» прайшло перарэгістрацыю.

 

30 мая Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Старшыні Канферэнцыі, адпаведныя рэгістрацыйныя дакументы.

 

Фота: Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі / Catholic.by

31.05.2025

Пасол Беларусі Амбразевіч уручыў у Ватыкане копіі даверчых грамат30 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Апостальскім Пасадзе Юрый Амбразевіч уручыў копіі даверчых грамат намесніку дзяржаўнага сакратара Ватыкана па агульных справах Эдгару Пена Парэ.


Аб гэтым парталу catholic.by паведаміла агенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.

 

У ходзе размовы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковых адносін, міжнародная абстаноўка, намечаны перспектывы далейшага развіцця ўзаемадзеяння Беларусі і Ватыкана.

 

Паводле Catholic.by

29.05.2025

Узнясенне Гасподняе: Свята Неба і НадзеіУ 2025 г. хрысціяне адзначаюць свята Узнясення Гасподняга ў адзін дзень — 29 мая. Гэта адно з дванаццаці найважнейшых (двунадзясятых) святаў у царкоўным календары, якое мае глыбокі сімвалічны і дагматычны сэнс.

 

Узнясенне Гасподняе заўсёды святкуецца на саракавы дзень пасля Вялікадня. Паводле кнігі Дзеянняў святых Апосталаў, пасля Свайго Уваскрасення Ісус Хрыстос на працягу сарака дзён з'яўляўся сваім вучням, навучаючы іх і ўмацоўваючы іх веру. На саракавы дзень Ён сабраў апосталаў на гары Елеонскай каля Ерусаліма, блаславіў іх і на іх вачах узнёсся на неба.

27.05.2025

Егіпет: Першаіерархі Цэркваў Блізкага Усходу адзначылі 1700-годдзе Першага Усяленскага СаборуПершаіерархі Цэркваў Блізкага Усходу ўзялі ўдзел у святкаванні 1700-годдзя Першага Усяленскага сабору ў Нікеі.

 

Мерапрыемства прайшло пры саборы св. Марка ў каірскім раёне Абасія па запрашэнні прадстаяцеля Копцкай Царквы Патрыярха Тавадраса II. Дэвізам святкавання сталі словы апостала Паўла: «Будзьце аднадушнымі і аднадумцамі» (Флп 2:2), паведамляе «Благовест-инфо» са спасылкай на сайт Копцкай Царквы.

26.05.2025
Папа Леў XIV інтранізаваны на Рымскую Кафедру25 мая 2025 года Леў XIV распачаў сваё служэнне як Біскуп Рыма. У Базіліцы Святога Яна на Латэране прайшла яго ўрачыстая інтранізацыя на Рымскую Кафедру. Пасля гэтага Пантыфік наведаў Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе ўшанаваў ікону Найсвяцейшай Панны Марыі “Salus Populi Romani".

 

Ва ўрачыстым абрадзе ўступлення Пантыфіка на Рымскую Кафедру прынялі ўдзел кардыналы, у тым ліку вікарый Рымскай дыяцэзіі Бальдасарэ Рэйна, біскупы, святары і сотні вернікаў. Папа ўзышоў на кафедру пад працяглыя апладысменты, афіцыйна распачаўшы сваё біскупскае служэнне як пастыр рымлян. У гаміліі ён заявіў, што прыступае да гэтай дзейнасці з жаданнем і гатоўнасцю, “імкнучыся, настолькі, наколькі магчыма, слухаць усіх, каб вучыцца, разумець і прымаць рашэнні разам”.

25.05.2025

НОВЫЯ ДЫЯКАНЫ Ў ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЕ Ў БЕЛАРУСІУ суботу, 24 траўня 2025 г. іпадыяканы Арцём Калугін з грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова ў Віцебску і Валеры Гаўрута з грэка-каталіцкай парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце атрымалі пасвячэнне ў сан дыякана з рук біскупа Віцебскага Уладыкі Алега Буткевіча. Падзея адбылася ў Глыбокім у касцёле Найсвяцейшай Тройцы.

 

Больш падрабязна чытайце тут.

23.05.2025
Кардынал Паралін удзяліў біскупскую сакру нунцыю ў Беларусі22 мая 2025 года мансеньёр Іньяцыа Чэфаліа, Апостальскі нунцый у Беларусі, атрымаў біскупскае пасвячэнне. Сакрамэнт яму ўдзяліў у Базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін.

 

Ва ўрачыстай літургіі, якая прайшла пры Алтары Катэдры на фоне манументальных бронзавых скульптур лацінскіх і усходніх Айцоў Касцёла, бралі ўдзел касцельныя іерархі і папскія дыпламаты на чале з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.