Мучаніцы Мінадора, Мітрадора і Німфадора

Мучаніцы Мінадора, Мітрадора і Німфадора паходзілі з Бітыніі (Малая Азія). Жадалі захаваць чыстасьць. Выбралі сабе бязлюднае месца ў пустыні і ў посьце і малітве служылі Хрысту. Прэфекта правінцыі Бітынія Франтон загадаў прывесьці іх да сябе і схіляў іх да таго, каб выракліся Хрыста, спакушаючы ўзнагародамі. Калі гэта не ўдалася, узлосьціўшыся, загадаў іх мучыць. У муках яны і памерлі ў Нікамедыі ў часы кіраваньня імпертара Галерыя (303-311).