Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


8.04.2011
Архімандрыт Сяргей Гаек прыме ўдзел у сімпозіуме, прысвечаным сакральнаму мастацтву УсходуУ сувязі з заканчэннем першага этапу рэстаўрацыйных прац у катэдральнай базыліцы ў Сандаміры (Польшча) з 7 па 9 красавіка праходзіць міжнародны сімпозіум, прысвечаны сакральнаму мастацтву Усходу і спалучаны з урачыстастым адкрыццём адноўленага інтэр’еру гістарычнай святыні.

Як паведамляе сайт Сандамірскай дыяцэзіі, ва ўрачыстай літургіі 9 красавіка, падчас якой будуць адкрыты адрэстаўраваныя часткі базылікі, прымуць удзел прадстаўнікі каталіцкага Епіскапата Польшчы а таксама іерархі Усходніх Цэркваў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Славакіі і Вугоршчыны. Сярод удзельнікаў таксама Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Літургію ўзначаліць Апостальскі нунцый у Польшчы арцыбіскуп Чэлестыно Мільёрэ.

Паводле Catholic.by
5.04.2011
У Полацкай Парафіі свп. Язафата 1-3 красавіка адбыліся Вялікапосныя рэкалекцыіРэкалекцыі праводзіў вядомы ў беларускім хрысціянскім і інтэлектуальным асяродку багаслоў і філосаф, выкладчык і публіцыст а. Пётр Рудкоўскі (манах з Ордэну братоў прапаведнікаў (дамініканаў)).

а. Пётр праз вобразы і асобы са Старога Запавету вельмі глыбока і данёсла расчыніў удзельнікам рэкалекцыяў духоўны шлях хрысціяніна да разумення свайго паклікання у супольнасным ды асабістым вымярэнні.
31.03.2011
Першаярарх УГКЦ Святаслаў з візітам у Папы Бэнэдыкта XVI«З вялікай радасцю вітаю сёння Уладыку Святаслава (Шаўчука), новага Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-Галіцкага, разам з біскупамі і вернікамі, якія яго суправаджаюць. Запэўніваю маю пастаянную малітву, каб Найсвяцейшая Тройца надавала паўнату дароў, захоўваючы ў міры і згодзе любы ўкраінскі народ». Такімі словамі пачаў сваё віншаванне для ярархіі і вернікаў УГКЦ Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду, 30 сакавіка ў Апостальскай сталіцы, паведамляе Радыё Ватыкан.
29.03.2011
Адыйшоў у вечнасьць Архімандрыт Раман Пентка26 сакавіка 2011 г. вечарам у Любліне (Польшча), пасьля цяжкой і працяглай хваробы, адыйшоў у вечнась Архімандрыт Раман Пентка, марыянін, даўгалетні пробашч адзінай ацалелай да сёньня нэа-унійнай парафіі ў Кастамлотах. Вялікі прыяцель і дабрачынца нашай Царквы.
26.03.2011
Віншуем новага Першаіерарха УГКЦІнтранізацыя новага Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-Галіцкага УГКЦ - Найблаславёнага Святаслава адбудзецца 27 сакавіка 2011 г. у 10:00 г. у Патрыяршым саборы Ўваскрасення Хрыстовага ў Кіеве.

Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву на інтранізацыі будзе прадстаўляць Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).
25.03.2011
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Госпада 2011 г.«Будзьце адкрытымі на чалавечае жыццё, бараніце яго любым коштам», — з заахвочваннем да ініцыятывы «Духоўнага ўсынаўлення» звяртаюцца біскупы Беларусі да каталіцкай супольнасці ў сваім паведамленні на ўрачыстасць Звеставання Госпада 2011 г. Паведамленне будзе прачытана ва ўсіх касцёлах Беларусі ў надзелю перад урачыстасцю Звеставання Госпада, 20 сакавіка 2011 г.
25.03.2011
Новы Першаіерарх УГКЦ – Святаслаў (Шевчук)Сёння, 25 сакавіка 2011, у Ватыкане было паведамлена пра тое, што Яго Святасць Папа Бенедыкт XVI зацвердзіў просьбу пра пацверджанне выбару, пасланую Ўладыкам Святаславам (Шаўчуком), якога 23 сакавіка 2011 г. Сінод біскупаў УГКЦ кананічна абраў Вярхоўным Архібіскупам Кіева-Галіцкім.

Новы Першаіерарх УГКЦ з'яўляецца самым маладым з біскупаў УГКЦ і чацвёрты па ўзросце з ліку маладых каталіцкіх архірэяў у свеце.

Інтранізацыя новага Першаіерарха адбудзецца 27 сакавіка, у 10.00 у Патрыяршым саборы Ўваскрасення Хрыстовага ў Кіеве.

На цырымонію запрошаны каля тысячы гасцей. Гэта прадстаўнікі ўсіх епархій і экзархатаў УГКЦ, дзяржаўнай і мясцовай улады, мясцовых і міжнародных грамадскіх арганізацый, розных канфесій і рэлігійных арганізацый.

Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву на інтранізацыі Першаіерарха УГКЦ будзе прадстаўляць Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).

Паводле RISU
24.03.2011
Адышоў да Госпада Біскуп Стрыйскі Уладыка Юліян24 сакавіка 2011 г., на 69 годзе жыцця, пасля доўгай і цяжкай хваробы адыйшоў у вечнасць тытулярны біскуп Стрыйскай епархіі Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы - першы Епарх гэтай епархіі.

Уладыка Юліян нарадзіўся 4 снежня 1942 году ў вёсцы Брыжава каля Пярэмышля. У 1947 годзе падчас аперацыі «Вісла» разам з бацькамі быў пераселены на поўнач Польшчы.

Святарскае рукупалажэнне атрымаў 21 чэрвеня 1970 г. Быў душпастырам грэка-католікаў у Кракаве, Гураве Ілавецкім і Вострым Бардзе (Польшча). У 1982-1991 гг. выконваў абавязкі дэкана Ольштынскага дэканату.
21.03.2011
ВЯЛІКАПОСНЫ ДУХОЎНЫ КАНЦЭРТ20 студзеня пасьля Боскай Літургіі ў Парафіі Маці Божай Нястомнай дапамогі (у дольнай зале Чырвонага касьцёла) адбыўся малы духоўны канцэрт барда Алеся Камоцкага. У яго выкананьні прагучалі творы з новага альбома пад назвай “Вяровіца Алеся Камоцкага”. Гэты новы праект – гэта дыск і кніга Псальмаў ў паэтычным перакладзе Рыгора Барадуліна.

Выданьне аздоблена фотаздымкамі амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. Замалёўкі розных момантаў жыцьця беларусаў перагукаюцца з вершамі, а ў іх – простая вера простых і шчырых людзей, імкненьне душы, спраглай Жыцьця і Праўды, да Бога.
15.03.2011
Евангеллі па-беларуску на сайце Catholic.byНа сайце www.catholic.by, у раздзеле «Бібліятэка» з’явілася новая рубрыка «Святое Пісанне», у якой змешчаны Евангеллі (паводле Мацвея, Марка, Лукі, Яна) на беларускай мове.

Пераклад Евангелляў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Евангеллі перакладзены паводле: «Novum Testamentum Graece et Latine». Nestle-Aland. Stuttgart 2002; «Nova Vulgata Bibliorum Sacrorum». Editio typica altera. Пераклад Евангелляў параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі і стылістычна апрацаваны.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.