Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


29.04.2013
Беларусь адзначыць 75-годдзе кананізацыі св. Андрэя БаболіСёлета адзначаецца 75 гадоў з дня кананізацыі св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі.
З гэтай нагоды 15 мая 2013 г. у пінскай катэдры і 16 мая ў Іванаве адбудуцца адмысловыя набажэнствы.

Расклад святкаванняў

15 мая — катэдра ў Пінску:
17.00 — арганны канцэрт і рэфераты на тэму гісторыі касцёла і св. Андрэя Баболі
18.00 — урачыстая святая Імша, якую ўузначаліць Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці

16 мая — касцёл у Іванаве:
10.00 — малітва каля крыжоў на месцы мучаніцкай смерці св. Андрэя Баболі
10.15 — працэсія з месца мучаніцтва да парафіяльнага храму
11.00 — канцэрт і даклады на тэму гісторыі культу св. Андрэя Баболі
12.00 — урачыстая святая Імша
14.00 — малітва пры брацкай магіле, дзе пахаваны кс. Вітальд Івіцкі, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, ахвяра Другой сусветнай вайны (быў арыштаваны і расстраляны разам з іншымі заложнікамі).
Гэтае забойства было помстай гітлераўцаў за вызваленне з пінскай турмы партызанаў i за смерць двух немцаў, вартаўнікоў вязніцы.
27.04.2013
TAIZE - грэка-католікі запрашаюць на малітву аб прымірэнні сярод хрысціянаўДушпастырства моладзі пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску запрашае на малітву паволде традыцыі Супольнасці Тэзэ
і сустрэчу з бр. Бенуа з гэтай Супольнасці.

Сустрэча ў парафіі адбудзецца ў панядзелак 29 красавіка.

Праграма сустрэчы:

19.30 — малітва паводле традыцыі Супольнасці Тэзэ
20.30 — сустрэча з бр. Бенуа

Адрас парафіі: г. Мінск, зав. Снежны 7.

Кантактная інфармацыя:
+375 33 657 34 50 а. Антон CSsR
25.04.2013
МАЛІТОЎНЫ ЎСПАМІН АХВЯРАЎ ПЕРАСЛЕДУ АРМЯНАЎ24 красавіка ў свеце адзначаецца дзень памяці ахвяраў генацыда армянаў. У гэты дзень у капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску на Боскай літургіі узгадалі ахвяраў генацыду армянскіх хрысціянаў. Прысутныя вернікі памаліліся за супачын нявінных ахвяраў.

22.04.2013
Грэка-каталіцкі настаўнік Папы ФранцішкаХорхэ Бэргольё быў пабожным з дзяцінства. Яшчэ вучнем сярэдняй школы, якую вялі айцы-салезіяне, кожную раніцу, калі іншыя хлопцы ў інтэрнаце яшчэ спалі, ён ішоў у капліцу і прыслугоўваў падчас Боскай Літургіі ва ўсходнім абрадзе, якую служыў украінскі грэка-каталіцкі святар-салезіянін а. Сьцяпан Чміль, пазьней біскуп, а сёньня кандыдат у сьвятыя.

Дзякуючы гэтаму сёньняшні Папа Францішак пазнаёміўся з візантыйскай літургіяй і традыцыяй. Гэтыя веды спатрэбіліся яму пазьней, калі, як архібіскуп Буэнас-Айрэса, стаў ардынарыем для вернікаў каталіцкіх Усходніх Цэркваў, якія ня мелі ўласнага біскупа.
21.04.2013
23 красавіка - імяніны Святога Айца23 красавіка ў царкоўным каляндары ўспамін святога Вялікамучаніка і цудатворцы Юрыя Пераможцы - гэта дзень нябеснага Апякуна Святога Айца, які на святым Хросце атрымаў імя Юры - Jorge.

У аўторак 23 красавіка 2013 г. грэка-католікі г. Мінска будуць маліцца за Святога Айца Францішка на Боскай Літургіі ў капліцы Душпастырскага цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6) ў 18:30 і ў чырвоным касцёле (ніжні храм) у 18:30.
20.04.2013
Новы дапаможны біскуп ў Славацкай Грэка-Каталіцкай Царкве19 красавіка 2013, у дзень успаміну св. Мятода Салунскага (паводле юліянскага каляндара) Святы Айцец Францішак прызначыў славацкага ераманаха-езуіта а. Мілана Ляха дапаможным біскупам грэка-каталіцкай мітрапалітальнай архіепархіі ў Прэшаве (Славакія).

Айцец Мілан Лях нарадзіўся 18 лістапада 1973 г., быў рукапаладзены на святара ў 2001 г. Актуальна быў віцэ-дэканам Багаслоўскага факультэта унівесітэту ў Тырнаве.

Уладыка Мілан з'яўляецца даследчыкам душпастырскай дзейнасці беларускага мучаніка а. Антона Неманцэвіча, Экзарха Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (1940-1943), замучанага нямецкімі нацыстамі 70 гадоў таму ў Мінску.

НА МНОГІЯ ЛЕТЫ, УЛАДЫКА!
18.04.2013
Апостальскі Нунцый узначаліў літургію на пачатак Пантыфікату Святога Айца Францішка16 красавіка ў мінскай архікатэдры адбылася святая Імша з удзелам каталіцкіх біскупаў Беларусі, каб урачыста цэлебраваць пачатак Пантыфікату папы Францішка і дзякаваць за гэты новы дар, які Бог даў Касцёлу. Літургію ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

У Імшы ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі кс. прэлат Францішак Кісель, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары і кансэкраваныя асобы (у тым ліку грэка-каталіцкія святары, што служаць у Мінску), прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, Праваслаўнай і Лютэранскай Цэркваў, вернікі Мінска.
16.04.2013
На Будслаўскі фэст прыбудзе папскі пасланнік15 красавіка 2013 г. Святы Айцец Францішак прызначыў кардынала Жана-Луі Тарана, старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, сваім спецыяльным легатам на ўрачыстасці 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Божай Маці ў Будслаў. Менавіта гэты іерарх як кардынал-протадыякан 13 сакавіка гэтага года з балкона базылікі святога Пятра абвясціў пра абранне новага папы Францішка.

Юбілейны фэст у Будславе адбудзецца 5–6 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці пройдуць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры». Духоўная падрыхтоўка да юбілею працягвалася тры гады.

Кардынал Жан-Луі Таран узначаліць цэнтральную Імшу падчас будслаўскага фэсту — 6 ліпеня ў 11.00.

Акрамя прыбыцця папскага легата, на юбілеi чакаюцца прадстаўнікі епіскапатаў розных краін Еўропы, шматлікія вернікі, многія з якіх прыйдуць пешшу ў традыцыйных пілігрымках.
14.04.2013
Імша за спачылую маці Апостальскага Нунцыя: любіце Касцёл, бо ён такі, як ваша маці13 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася Імша за святой памяці Ілку Джаванну — маці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. Літургію ўзначаліў Апостальскі Нунцый.

У Імшы ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, святары, духавенства Грэка-Каталіцкай Царквы, мінскія вернікі.

Маці прадстаўніка Святога Айца адышла ў вечнасць 29 cакавіка, у Вялікую пятніцу, у Вероне (Італія).
12.04.2013
1150-годдзе Славянскай Місіі святых Кірылы і МятодаГрэка-каталіцкія багасловы з Беларусі прыймуць удзеў у міжнародным сімпозіуме ў г. Сандамір (Польшча).

13 красавіка 2013 г., у рамках Юбілею 1150-годдзя пачатку Славянскай Місіі святых Кірылы і Мятода, у польскім горадзе Сандамір (Сандомеж) пройдзе міжнародны багаслоўска- душпастырскі сімпозіум прысвячаны духовай спадчыне Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

Боскую Літургію у сандамірскім кафедральным саборы ўзначаліць Уладыка Мілан (Шашык), Біскуп Мукачаўскай Грэка-каталіцкай Епархіі.

Сімпозіум праходзіць пад патранатам Біскупа Сандамірскага Уладыкі Крыштафа Ніткевіча.

Плянуецца ўдзеў у Сімпозіуме беларускіх грэка-каталіцкіх багасловаў архім. Сяргея (Гаека) і протапрэзбітараў Андрэя Абламейкі і Яўгена Усошына.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.