Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


3.06.2013
Абвал беларускай грэка-каталіцкай царквы ў ЛонданеУ выніку інцыдэнту памяшканне беларускай грэка-каталіцкай царквы, што месціцца ў брытанскай сталіцы, атрымала значныя пашкоджанні.

Сёння ўночы абвалілася значная частка столі ў памяшканні царквы. Хутчэй за ўсё, гэта стала вынікам будаўнічых работ, што адбываюцца па суседству: уладальнік суседняга дому вырашыў яго знесці.
3.06.2013
Малітоўны ўспамін блаславёнай мучаніцы Мар’яны (Бярнацкай)У мінулую нядзелю, 2 чэрвеня 2013 г.. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква адзначала памяць Усіх Святых Беларускага народу. Для гарадзенскіх грэка-каталікоў гэта дзень асаблівага малітоўнага ўспаміну блаславёнай мучаніцы Мар’яны Бярнацкай (+1943 г.).

Пачаўся малітоўны ўспамін блаславёнай Мар’яны і Усіх беларускіх святых з Боскай Літургіі ў капліцы айцоў-рэдэмптарыстаў, дзе часова адбываюцца набажэнствы гарадзенскіай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай. Працягам малітоўнага ўспаміну сталася малітва Акафіста ў касцёле ў вёсцы Адамавічы перад цудатворным абразом Маці Божай. Касцёл у Адамавічах ніколі не зачыняўся – ні ў гады царскага пераследу, ні ў час пераследу камуністычнага, таму быў месцам малітвы для ўніятаў, якія патаемна захоўвалі вернасць Еднасці.
3.06.2013
“Дзякуй Богу за ўсё, што маем”Сустрэча для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Івацэвічах

У грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах 1 чэрвеня 2013 г., з нагоды Міжнароднага Дня Дзіцяці, прайшла асаблівая сустрэча.
Вернікі парафіі сустракалі сваіх даўніх сяброў – людзей з абмежаванымі магчымасцямі з мясцовага тэрытарыяльнага цэнтру, а таксама іх бацькоў і педагогаў.
30.05.2013
Малітва за Беларусь ў Рыме і Блаславенне Папы ФранцішкаУ сераду 29 траўня 2013 г. Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек наведаў Рым, дзе ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане маліўся за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву ля мошчаў святога Вярхоўнага Апостала Пятра, святога Язафата, Архібіскупа Полацкага і блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ.
26.05.2013
Экуменічны ўспамін святых Кірылы і Мятода ў г. Бары ў ІталііУ рамках Міжнароднай духоўнай канферэнцыі, прысвечанай прымірэнню ды міру між хрысціянамі і народамі – KAIROS 2013, якую арганізавала міжнародная асацыяцыя “Супольнасць Ісуса” (Comunita’ di Gesu’), удзельнікі ўзгадалі Славянскую місію святых Кірылы і Мятода, 1150-я ўгодкі якой адзначаюцца ў гэтым годзе.

Канферэнцыя KAIROS 2013 сабрала прадстаўнікоў (духоўных асобаў і свецкіх вернікаў) рыма-каталіцкай Царквы, грэка-каталіцкіх (італа-албанскай, беларускай, румынскай, украінскай), праваслаўных (албанскай, румынскай, амерыканскай) і англіканскіх Цэркваў (розных юрысдыкцыяў), пратэстанцкіх царкоўных Супольнасцяў са шматлікіх краінаў свету – Еўропы, Амерыкі (Аргентыны, Бразіліі, ЗША), Афрыкі (Анголы, Рэспублікі Паўднёвай Афрыкі, Камеруна, Кот д’Івуар).
21.05.2013
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з прадстаўнікамі ўладаў Гомеля і наведаў Дзіцячую вёску20 мая, у другі дзень свайго візіту ў Гомель, Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся са старшынёй Гомельскага гарвыканкама Пятром Кірычэнкам і старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам.

Як паведамляе гомельскі каталіцкі сайт Нараджэння Божай Маці, падчас сустрэчы, якая праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы, кіраўнікі горада і вобласці высока ацанілі супрацоўніцтва ўладаў і мясцовых католікаў у сацыяльнай сферы, а таксама выказалі падтрымку ў планах па будаўніцтву новага касцёла ў Савецкім раёне Гомеля. Канчатковае месца, дзе католікі будуць прасіць зямлю пад будаўніцтва храма, пакуль не вызначана.
19.05.2013
ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦА Ў ГОМЕЛІ Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці заклікаў прасіць аб дарах Духа Святога, каб Ягоны агонь дапамагаў хрысціянам не быць абыякавымі.

У нядзелю 19 траўня 2013 г. , на свята Пяцідзесятніцы - Зыход Святога Духа - рыма-каталіцкую парафію Нараджэння Багародзіцы наведаў Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Прадстаўнік Папы прыехаў у Гомель па запрашэнні дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца, які рэзыдуе ў Гомелі і пробашча а. Славаміра Ляскоўскага.

Святую Імшу саслужылі Біскуп Казімір Велікаселец, Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), духавенства лацінскага (рыма-каталіцкага) і візантыйскага (грэка-каталіцкага) абраду.
11.05.2013
У Санкт-Пецярбургу беларусы ўдзельнічаюць у набажэнствах на роднай мове10 траўня 2013 г. вернікі грэка-каталіцкай парафіі святых Кірыла і Мятода ў Санкт-Пецярбургу памаліліся за ахвяр Другой сусветнай вайны і сталінскіх рэпрэсій. У Левашоўскай пусташы – мемарыяльных могілках, дзе пахаваны каля 45 тыс. чалавек, яны ўзгадалі і загінуўшых беларусаў. І гэта не выпадкова, бо каля 20 вернікаў гэтай грэка-каталіцкай парафіі – з Беларусі. Некаторыя прыехалі ў паўночную сталіцу Расіі яшчэ ў савецкія часы, іншыя – не так даўно на заробкі або вучыцца. Для агульнай малітвы быў абраны час пасля 9 траўня, Дня Перамогі, і напярэданні Дня ўспаміну памерлых – Радаўніцы, якая прыпадае ў гэтым годзе на 14 траўня.
7.05.2013
ЗАПРАШАЕМ НА СВЯТА СВЯГОГА МІКАЛАЯ12 траўня а 10:00 гадз. у грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзэ 6) адбудзецца Свята Перанясення мошчаў святога Мікалая ў Бары.

Гэтае свята ў народзе называецца "Летнім Мікалаем" і адзначаецца на памяць уратавання мошчаў свяціцеля Мікалая ад паглуму туркаў ў 1087 годзе і ўрачыстага перанясення іх у горад Бары.

Святы Мікалай з’яўляецца апекуном хворых і маючых патрэбу, а таксама апекуном справаў міласэрднасці.

З гэтай нагоды вернікі грэка-каталіцкай парафіі святога Міклая і валанцёры – арганізатары ўрачыстасці, шчыра запрашаюць на сумесную малітву за развіццё дабрачыннага служэння ў Царкве і пакліканне валанцёраў, якія маглі бы распавядаць людзям пра Хрыста праз канкрэтныя ўчынкі любові.

Пасля заканчэння святочнай Боскай Літургіі адбудзецца братэрская Агапа і канцэрт.

Сардэчна запрашаем.
5.05.2013
Дзіцячае свята ў Мінску27 красавіка пры грэка-каталіцкая парафіі Праведнага Язэпа адбылася незвычайнае свята. Незвычайнае ў сваёй прастаце і прыгажосці. Для выхавальнікаў з з мясцовага прытулку, парафіяльных і суседскіх дзяцей валанцёры арганізавалі свята. З якой нагоды? З нагоды доўгачаканай вясны і цёплага сонейка. Вельмі ж самотна і не цікава радавацца сонейку аднаму, разам весялей.

Свята, як палагаецца хрысціянам распачалі малітвай і гісторыяй аб тым чаму мы адзначаем Пасху і Вербную Нядзелю перад ёй. Было актуальна, хаця многія дзеткі нават не ведалі пра гэта. Калісці ж трэба пачынаць сваю духоўную адукацыю!

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.