Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


6.02.2014
 Біскуп Віцебскі на пенсіі Уладзіслаў Блін абраны Чалавекам года Віцебска-2013Інтэрнэт-выданне “Народныя навіны Віцебска” падвяло вынікі галасавання, у адпаведнасці з якім Чалавекам года Віцебска-2013 чытачы абралі Уладзіслава Бліна — першага біскупа Віцебскай дыяцэзіі, які быў прызначаны на гэтую пасаду 13 кастрычніка 1999 года дэкрэтам Папы Яна Паўла ІІ.

У час, калі біскуп Уладзіслаў Блін быў ардынарыем, у дыяцэзіі былі ўзведзены новыя касцёлы: толькі ў Віцебску іх было пабудавана тры. Па стане здароўя першы кіраўнік дыяцэзіі быў вымушаны падаць у адстаўку, і 25 лютага 2013 г. Папа Бэнэдыкт XVI задаволіў яго прашэнне.

За біскупа Віцебскага на пенсіі Уладзіслава Бліна прагаласавалі 1194 чалавекі, што склала 53%.
4.02.2014
«Быць святлом, якое прынясе сучаснаму чалавеку Бога»Адбылася сустрэча кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

4 лютага з нагоды Дня кансэкраванага жыцця, які адзначаецца штогод у свята Ахвяравання Пана, у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля праходзіла сустрэча кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. На сустрэчу прыбыў дапаможны біскуп архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў Імшу.
26.01.2014
Папа Францішак моліцца за Украіну“Я блізка Украіны і малюся за тых, хто страціў жыццё ў гэтыя дні і за іх сем’і”, - запэўніў Францішак украінскіх вернікаў і пілігрымаў, якія сённня былі прысутнымі на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. “Я спадзяюся, што дойдзе да канструктыўнага дыялогу паміж дзяржаўнымі ўстановамі і грамадзянскай супольнасцю”, - сказаў Францішак. Святы Айцец пажадаў, каб у краіне не дайшло больш да гвалтоўных дзеянняў, але каб у сэрцы кожнага перамог дух супакою і пошуку сумеснага дабра.

17.01.2014
Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Апостальскім Нунцыем17 студзеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.

У сустрэчы ўдзельнічаў таксама вікарый Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі Веніямін.
25.12.2013
Каляднае пасланьне мітрафорнага протаіерэя Аляксандра НадсанаЗ нагоды сьвята Раства Хрыстовага Апостальскі візітатар для беларусаў грэка-каталікоў замежжа айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да вернікаў.

«Як гляну на неба, твор рук Тваіх, на месяц і зоркі, якія Ты стварыў, дык хто ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты пра яго дбаеш?» (Пс 8:4-5)

Гэтыя словы псалма добра перадаюць пачуцьці чалавека, які, узіраючыся на веліч Божага тварэньня, стараецца зразумець, чаму Бог прыдае так шмат увагі такой нязначнай істоце, як чалавек. Падсьвядома аўтар адчувае, што ў пляне Божага тварэньня чалавек займае асаблівае, хоць яшчэ не зусім для яго зразумелае, месца.
23.12.2013
Біскупская хіратонія дапаможнага біскупа Пярэмышльска-Варшаўскай грэка-каталіцкай архіепархіі21 снежня 2013 г., напярэдадні Свята Зачацця Найсвятой Багародзіцы (паводле юліянскага каляндара), у архікатэдральным саборы Святога Яна Хрысціцеля ў горадзе Пярэмышль, адбылася Архіерэйская хіратонія дапаможнага біскупа Пярэмышльска-Варшаўскай архіепархіі – уладыкі Яўгена Міраслава (Паповіча).
21.12.2013
РАСТВО ХРЫСТОВА 2013 г.Расклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

АЎТОРАК, 24 снежня – Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа – вул. Арджанікідзэ д. 6
гадз. 18:30 – Вячэрня і Літургія св. Вясіля Вялікага, Дзяленне каляднай прасфорай

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7
гадз. 18:30 – Вячэрня і Літургія св. Вясіля Вялікага, Дзяленне каляднай прасфорай

Парафія Святога Духа
Чырвоны касцёл – ніжні храм
гадз. 19:30 – Вячэрня і Літургія св. Вясіля Вялікага, Дзяленне каляднай прасфорай
21.12.2013
Віншаванні Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці на Божае НараджэннеПерадусім хацеў бы падзякаваць супрацоўнікам інтэрнэт-партала catholic.by, дзякуючы кампетэнтнай і ахвярнай працы якіх таксама і Апостальская Нунцыятура магла данесці свой голас да грамадства і Касцёла, як у прыгожыя, так і ў складаныя моманты.

Віншую беларускі народ — веруючых і ўсіх тых, хто, не звязваючы сябе ані з якой рэлігіяй, шукае сэнс жыцця. Жадаю ўсім, каб не пераставалі шукаць. Той, хто шукае – жыве. Той, хто шукае, кожны дзень пераадольвае сябе ў пошуках новых магчымасцяў. Мы — хрысціяне — абвяшчаем вам Дзіцятка, што нарадзілася ў Бэтлееме. Для нас гэта Сын Божы, які прынёс любоў Айца і засведчыў аб ёй, не выракаючыся нават тады, калі мы ўкрыжавалі Яго.
20.12.2013
Перадкалядныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкіх парафіях г. МінскаПарафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая
Капліца душпаст. цэнтра св. Язэпа, вул. Арджнікідзэ д. 6
(Рэкалекцыі праводзіць а. Андрэй Буйніч з Ліды)

- ПЯТНІЦА, 20 снежня 2013 г.
гадз. 18:30 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь

- СУБОТА, 21 снежня 2013 г.
гадз. 18:30 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь

- НЯДЗЕЛЯ, 22 снежня 2013 г.
гадз. 10:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь
гадз. 15:00 - Боская Літургія, духоўная канферэнцыя, споведзь
23.11.2013
Беларускія грэка-каталіцкія пілігрымы прыбываюць у РымЗ Блаславення Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Высокадастойнага Уладыкі Архібіскупа Клаўдзія (Гуджэроцці) арганізавана Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў ў Рым на Закрыццё Году Веры, а таксама з нагоды 390-х угодкаў  мучаніцкай смерці св. Язафата (1623) i 50-х угодкаў складзення ягоных мошчаў (рэліквій) у Базіліцы св. Пятра (1963).

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.