Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


24.06.2015
Апублікаваны “Instrumentum Laboris” Сінода БіскупаўВыклікі, пакліканне і місія сям’і – гэта кіруючыя прынцыпы Працоўнага дакумента (Instrumentum Laboris) Сінода Біскупаў, які адбудзецца ў кастрычніку ў Ватыкане. Ён быў апублікаваны 23 чэрвеня 2015 г. і стаў адлюстраваннем заключнага дакумента мінулагодняй пазачарговай біскупскай асамблеі (Relatio Synodi), да якога былі далучаны вынікі адказаў на анкету, разасланую Генеральным сакратарыятам у мясцовыя Касцёлы. Дакумент практычна мае тры часткі, прысвечаныя выклікам, якія стаяць перад сям’ёй, распазнаванню сямейнага паклікання і місіі сям’і сёння.
20.06.2015
XXI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2015Пачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе ў днях 7-12 ліпеня 2015 г.

Дэвіз ХХІ пілігрымкі: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159)


Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.
19.06.2015
Вызвалены праўдай. Васілю Быкаву сёння споўніўся б 91 годВасіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, і ягонае дзяцінства і маладосць прыйшліся на трагічны для Беларусі час савецкага панавання.

У 1920-1930-я гады ва Усходняй Беларусі дзясяткамі і сотнямі знішчаліся цэрквы і касцёлы, помнікі культуры і кнігі, камуністычныя ўлады расстрэльвалі і адпраўлялі ў сібірскую ссылку сотні тысяч жыхароў нашай зямлі. У 1939 годзе чырвоны тэрор прыйшоў і ў Заходнюю Беларусь.

Як быццам бы гэтага было мала, у 1941 годзе на Беларусь абрынулася і навала з захаду — да камуністычных злачынстваў дадаліся нацысцкія.
9.06.2015
Салезіянін кс. Аляксандр Яшэўскі прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзііКамунікат Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Салезіянін Аляксандр Яшэўскі прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі шаноўнага прэзбітэра Аляксандра Яшэўскага, члена Салезіянскай Кангрэгацыі (Таварыства св. Францішка Сальскага), які ў дадзены момант выконвае абавязкі дырэктара салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыя парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі.
6.06.2015
Грэка-католікі г. Гродна ўшанавалі памяць блаславёнай грэка-каталіцкай мучаніцы Мар'яны БярнацкайУ суботу 6 чэрвеня 2015 г, напярэдадні свята Ўсіх Святых Беларускага Народу, вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай ушанавалі памяць блаславёнай грэка-каталіцкай мучаніцы Мар'яны Бярнацкай.

А. Андрэй Крот адслужыўі Боскую Літургію ў рыма-каталіцкім храме Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы ў в. Адамавічы, пасля якой вернікі памаліліся на месцы мучаніцкай смерці Блаславёнай каля в. Навумавічы.
4.06.2015
Усходне-Каталіцкія ярархі абмяркоўваюць у Празе душпастырства сем'яў4 чэрвеня 2015 г. у Празе распачынаецца Сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы (Conventus hierarcharum orientalium catholicorum Europae - скарочана CHOCE) – маштабны форум з багатай гісторыяй. Сёлета ён 18-ты па ліку. Традыцыйна на сустрэчы збіраюцца больш за 40 прадстаўнікоў Усходніх Цэркваў з 20 краін Старога Свету. У чэшскую сталіцу прыбыў таксама і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек.

Форум закране адразу некалькі пытанняў, але галоўнай стане тэма сям’і. Іерархі падзеляцца сведчаннямі і меркаваннямі аб становішчы спраў у гэтай галіне душпастырства ў мясцовых Цэрквах. Менавіта гэта частка форума з’яўляецца важнай у кантэксце кастрычніцкага Сіноду Біскупаў у Ватыкане, прысвечанага менавіта сям’і і сужэнству, падкрэсліў архімандрыт Сяргей Гаек. “Зразумела, што зараз для ўсіх памесных Цэркваў і для Паўсюднага Касцёла пытанні сям’і перад Сінодам вельмі актуальныя. Сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў, вядома, платформа для абмеркавання, дыскусіі і абмену інфармацыяй па сітуацыі з сям’ёй ў розных краінах, бо яна вельмі розная. Звычайна, на сустрэчы выпрацоўваецца камунікат, які прадстаўляе пэўную праблему. Я лічу, што ў Празе таксама акрамя камунікату распрацуюць рапарт па пытаннях сям’і, які потым будзе напраўлены ў сэкратарыят Сіноду як матэрыялы для падрыхтоўкі біскупскай асамблеі”, - адзначыў святар.
29.05.2015
Беларускія грэка-католікі ўдзельнічаюць у міжканфесійнай канферэнцыі, прысвечанай прымірэнню між хрысціянамі – KAIROS 2015 у г. БарыПрадстаўнікі беларускіх грэка-католікаў удзельнічаюць у працах міжканфесійнай духоўнай канферэнцыі, прысвечанай прымірэнню ды міру між хрысціянамі і народамі – KAIROS 2015.

Канферэнцыя, якую арганізавала міжнародная асацыяцыя “Супольнасць Ісуса” (Comunità di Gesù), праходзіць у італіянскім горадзе Бары ў днях 29-31 траўня 2015 г. пад тытулам ”Еднасць ў разнастайнасці”.

Напярэдадні канферэнцыі прадстаўнікі беларускіх грэка-католікаў узгадалі ў малітве Апякуноў Еўропы: святых Бенядыкта, Кірыла і Мятода. Пасля малітвы ў Велеградзе, Венецыі і Рыме (на магіле св. Кірыла), 28 траўня 2015 г. архімандыт Сяргей (Гаек) – па дарозе ў Бары – маліўся на магіле св. Бенядыкта ў манастыры на Монтэ Касіна.
22.05.2015
Грэка-каталіцкая парафія Святога Духа ў Мінску запрашае на парафіяльнае святаСлужбы праходзяць у касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл, ніжні храм)

Субота, 23 мая 2015, Навячэр’е Свята Зыходу Святога Духа (асабліва запрашаецца моладзь)
18:00 - Вялікая вячэрня з ліццёй і асвячэннем хлебаў; нагода да споведзі
18:45 - Духоўная навука пра "Дзеі апосталаў" (а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст)
- Прагляд кароткага фільма пра беларускую грэка-каталіцкую моладзь
- Агапа

Нядзеля, 24 мая 2015, Свята Зыходу Святога Духа
10:00 - Ютрань; нагода да споведзі
11:00 - Святочная Боская Літургія
- Духоўныя спевы (Арцём Сітнікаў)
20.05.2015
Саракавы дзень пасля смерці а. Аляксандра НадсанаПаніхіда за супакой душы слугі Божага протаіерэя Аляксандра Надсана ў пятніцу, 22 мая 2015, а 19:00 гадз., у капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтру св. Язэпа ў Мінску, вул Арджанікідзе, 6.

Пасля Літургіі спогад пра а. Аляксандра Надсана правядзе сп. Д-р Ірына Дубянецкая.
5.05.2015
Блаславёны Святамучанік Васіль (Велічкоўскі) ў БеларусіАдным з кіраўнікоў пераследаванай Грэка-Каталіцкай Царквы ў савецкія часы быў біскуп-рэдэмптарыст Васіль Велічкоўскі, які стаў месцаблюсціцелем мітрапаліта пасля выезду за межы Савецкага Саюза Іосіфа Сліпога ў 1963 г.

За сваю вернасць Хрысту і Каталіцкай Царкве гэты вызнаўца веры нашых дзён адбыў 10-гадовую катаргу ў Сібіры і 3-гадовае катаванне ў псіхічнай лякарні ў турме строгага рэжыму на Данбасе.

У 2001 г. падчас візіту ва Украіну Папа Ян Павел ІІ абвесціў яго блаславёным мучанікам.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.