Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


7.02.2016
Тамаш Падзява: святар, законнік, чалавек духоўнай свабодыЁн нарадзіўся 6.02.1906 г. на Браслаўшчыне ў сялянскай сям’і. Гэта была вельмі пабожная сям’я, таму і не дзіва, што яна дала Каталіцкаму Касцёлу ажно трох святароў: марыянаў Тамаша і Антона, а таксама салезіяніна Альфонса. 

Тамаш і Антон былі выхаванцамі Друйскай гімназіі марыянаў, дзе і распачалі свае манаскія шляхі. Тамаш прыняў сакрамэнт святарства ў грэка-каталіцкім абрадзе ў Рыме і быў удзельнікам усходняй каталіцкай місіі ў Харбіне, якая пасля ўваходу ў Кітай Чырвонай Арміі была ліквідаваная, а яе ўдзельнікі арыштаваныя. Усім святарам ставілася ў віну арганізацыя тэрарыстычнай групы, агітацыя супраць СССР і шпіянаж на карысць Ватыкана. Ні больш ні менш. За ўвесь гэты набор «злачынстваў» святары атрымалі суровы прысуд — па 25 гадоў сталінскіх лагераў.
6.02.2016
Малітва аб добрых пладах сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха КірылаСвятары і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з радасцю прынялі Камюнікат Святой Сталіцы і Маскоўскага Патрыярхата аб сустрэчы Яго Святасці Папы Францішка і Яго Святасці Патрыярха Кірыла, якая пройдзе 12 лютага 2016 г. 

 

Прымаем заахвочванне да гарачай малітвы аб Божым блаславенні для гэтай сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла, "каб яна прынесла добрыя плады".

 

Сустрэча пройдзе напярэдадні свята Святых Кірыла і Мятода (14 лютага) - таму нябеснаму заступніцтву Апосталаў Славянаў яе асабліва давяраем.

 

З малітвай і надзеяй

+архім. Сяргей (Гаек)

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі

6.02.2016
Праваслаўны бок пра сустрэчу Папы і Патрыярха МаскоўскагаМітрапаліт Іларыён, кіраўнік Аддзела знейшніх царкоўных сувязяў, заявіў, што сустрэча Папы і Патрыярха Маскоўскага рыхтавалася даўно. “Сітуацыя, якая складваецца сёння на Блізкім Усходзе, у Паўночнай і Цэнтральнай Афрыцы і ў некаторых іншых рэгіёнах, дзе экстрэмістамі ажыццяўляецца сапраўдны генацыд хрысціянскага насельніцтва, патрабуе неадкладных мер і яшчэ больш цеснага ўзаемадзеяння паміж хрысціянскімі Цэрквамі”, - падкрэсліў ён 5 лютага 2016 г. падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Маскве на тэму спаткання Францішка і Кірыла ў Гаване 12 лютага 2016 г.
6.02.2016
110 год ад нараджэння а. Тамаша Падзявы – сведка веры6 лютага 2016 г. спаўняецца 110 год ад нараджэння а. Тамаша Падзявы, друйскага марыяніна. Айцец Тамаш - выхаванак Друйскай гімназіі айцоў марыянаў, доктар філасофіі, багаслоў, душпастыр у Каталіцкай місіі ўсходняга абраду ў Харбіне, вязень сталінскіх лагероў, душпастыр беларусаў у Польшчы і Вялікабрытаніі, супрацоўнік часопіса “Божым шляхам” а таксама Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё – сведка веры.
5.02.2016

Папа Францішак сустрэнецца з Патрыярхам Маскоўскім КірыламПапа Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэнуцца 12 лютага 2016 г. на Кубе. Аб гэтым стала вядома 5 лютага 2016 г. Самалёт з Пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на Востраве на шляху ў Мексіку, куды Францішак накіруецца з афіцыйным візітам. Спатканне, якое адбудзецца ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці, пройдзе ў фармаце “асабістай размовы”.

 

Сустрэча рыхтавалася “доўгі час”, з’яўляецца “першай у гісторыі” і пачынае “важны этап у адносінах паміж Цэрквамі”. Апостальская Сталіца і Маскоўскі Патрыярхат спадзяюцца, што яна стане “знакам надзеі для ўсіх людзей добрай волі”. Яны запрашаюць усіх хрысціян маліцца аб Божым благаслаўленні для сустрэчы і аб яе добрых плёнах.

4.02.2016
Святы Айцец Францішак наведаў некалькі ватыканскіх дыкастэрыйРаніцай 4 лютага 2016 г. папа Францішак асабіста наведаў некалькі ватыканскіх дыкастэрый, якія знаходзяцца на прылеглай да Ватыкану Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ і сустрэўся з іх кіраўніцтвам і персаналам. 

 

Святы Айцец наведаў Папскую раду па новай евангелізацыі, Папскую раду “Cor Unum” і Кангрэгацыю Усходніх Цэркваў. 

1.02.2016

У Лондане будзе асвечаны вуглавы камень беларускай грэка-каталіцкай царквыУ нядзелю, 7 лютага 2016 г.,  у Лондане будзе асвечаны вуглавы камень царквы святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народу.


Царква будзе пабудавана з дрэва, і гэта будзе першы драўляны храм у горадзе з часоў вялікага лонданскага пажару 1666 г. ды першая ў гісторыі беларуская каталіцкая царква за межамі Беларусі.

 

Удзельнічаць у абрадзе асвячэння і ў Боскай Літургіі будуць Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі архібіскуп Антоніо Меніні ды Уладыка Глеб (Ланчына) - епарх Украінскай грэка-каталіцкай епархіі Святой Сям'і ў Лондане.

22.01.2016

Архімандрыт Сяргей Гаек: «Міжканфесійны дыялог павінен прывесці да ўсведамлення, што ў Хрысце мы сапраўды браты і сёстры»«Экуменізм стасуецца да еднасці хрысціян, а не да еднасці Царквы. Адзіная, Святая, Саборная і Апостальскай Царква існуе, але, на жаль, хрысціяне падзеленыя», — адзначыў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек у каментарыі для Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які з 18 па 25 студзеня праходзіць ва ўсім свеце. 

 

Іерарх адзначыў, што Другі Ватыканскі Сабор ў Дэкрэце аб экуменізме апісаў экуменічны рух як дзейнасць і ініцыятывы, якія «пакліканы садзейнічаць еднасці хрысціян, як, напрыклад, аб’ектыўнае ўзаемнае пазнанне, а пазней дыялог паміж належным чынам падрыхтаванымі прадстаўнікамі розных хрысціянскіх канфесій».

21.01.2016
У Годзе культуры - пра духоўную спадчыну Францішка СкарыныУ сераду, 20 студзеня 2016 г., на пачатку Году культуры, у душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску адбылася сустрэча (паседжанне) грэка-каталіцкага клуба інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага.

Паседжанне было прысвечана духоўнай спадчыне беларускага першадрукара Францішка Скарыны, яе захаванню і папулярызацыі. Даклад прачытаў намеснік дырэктара Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кнігазнаўца, культуролаг, гісторык Алесь Суша.

Гэтая сустрэча ўпісваецца ў праграму духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 500-годдзя старабеларускай Бібліі, якую Францішак Скарына пачаў выдаваць у 1517 г.
21.01.2016
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Адышоў у вечнасць марыянін а. Антоні Лось, шматгадовы душпастыр у Беларусі.

20 студзеня 2016 г., у кляштары айцоў марыянаў у Ліхені (Польшча) адышоў да Бога а. Антоні Лось, МІС (малодшы) – на 72-м годзе жыцця, 53-м манаскага паклікання ды 46-м святарскага служэння.

Антоні Лось нарадзіўся ў Беларусі у каталіцкай сям’і, у вёсцы Русакі, парафіі Удзела (Глыбокскага р-на), 7 сакавіка 1944 г. У 1958 г. сям’я Лосяў пераехала ў Польшчу. Там у 1962 г. малады Антоні ўступіў у ордэн марыянаў; атрымаў святарскія свячэнні 5 верасня 1970 г. у мястэчку Гура Кальварыя каля Варшавы.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.