Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


15.06.2018

«Адважны штуршок да новай евангелізацыі еўрапейскага кантынента»Словы Папы Францішка да іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы

 

На адкрыціі ХХІ Сустрэчы іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы (CHOCE), што праходзіць у візантыйскай Італо-албанскай Епархіі Лунгра (Калабрыя) у днях 14-17 чэрвеня 2018 г., Апостальскі нунцый у Італіі Архібіскуп Эміль Паўл Чэрыг зачытаў прывітальнае Слова Яго Святасці Папы Францішка.

15.06.2018

Дзяліцца скарбам хрысціянскага УсходуXXI Сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы г. Лунгра (Італія) 14-17 чэрвеня 2018

 

У чацвер, 14 чэрвеня 2018 г., у рамкмх урачыстай Вячэрні ў кафедральным саборы св. Мікалая з Мір у г. Лунгра (Калабрыя, Італія), пачалася ХХІ Штогадовая сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы (Conventus Hierarchorum Catholicorum Europae). Разам з мясцоваю супольнасцю ў інаўгурацыйнай сесіі прынялі ўдзел больш за пяцьдзесят усходніх каталіцкіх біскупаў.

 

У праграме Сесіі мелі месца выступленні Кард. Леанарда Сандры, прэфекта Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, Кард. Анджэла Баняска, Старшыні Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (ССЕЕ) і Архібіскупа Эміля Паўла Чэрыга, Апостальскага нунцыя ў Італіі.

10.06.2018

У Грэцыі прадстаўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў дыскутавалі пра прымат, сінадальнасць і уніятызм4 - 7 чэрвеня 2018 г. у мястэчку Ліменас Херсонісу, на востраве Крыт (Грэцыя), адбыліся нарады падкамісіі Каардынацыйнага камітэта Змешанай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі.

 

Агульная тэма нарадаў - "Прымат і сінадальнасць у другім тысячагоддзі". У асаблівы спосаб прааналізаваны перыяд ад XIX стагоддзя да нашых дзён.

Немалая частка нарадаў было прысвечана пытанню і т.зв. уніятызма.

 

Нарады адбыліся ў сяброўскай і дзелавой атмасферы. Падкамісія падрыхтавала пяць дакументаў (усяго 28 старонак), якія будуць прадстаўлены на пленарнай сесіі Каардынацыйнага камітэта ў каталіцкім манастыры Бозэ (каля Мілана ў Італіі) 13-17 лістапада 2018 г.

8.06.2018

Ва ўсім свеце праводзіцца акцыя «Адна хвіліна дзеля міру»8 чэрвеня па ініцыятыве «Каталіцкага дзеяння» і шэрагу іншых каталіцкіх арганізацый а 13-й гадзіне ва ўсім свеце праводзіцца акцыя «Адна хвіліна дзеля міру».


Ініцыятыва ўзнікла чатыры гады таму ў падтрымку дыялогу дзеля міру на Святой Зямлі напярэдадні сустрэчы Святога Айца Францішка з прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам, кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам і Канстанцінопальскім патрыярхам Барталамеем, якая адбылася 8 чэрвеня 2014 г. у садах Ватыкана. З 2015 г. акцыя праводзіцца ва ўсім свеце 8 чэрвеня а 13-й гадзіне.

 

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася год таму, папа Францішак нагадаў пра актуальнасць ініцыятывы: «У наш час існуе вялікая патрэба маліцца — хрысціянам, юдэям і мусульманам — за мір».

8.06.2018

Апостальскі Нунцый на медыцынскай канферэнцыі ў Віцебску: Мы — на парозе культурнай рэвалюцыі7 чэрвеня ў Віцебску распачалася праца XIV міжнароднай медыцынскай канферэнцыі «Праблемы медычнай этыкі ў сучасным свеце», якая праводзіцца па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі і мясцовага аблвыканкама.


У працы канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі вышэйшых навучальных установаў Віцебска, а таксама прадстаўнікі Касцёла, сярод якіх біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і супрацоўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека монсеньёр Дарыюш Герс.

 

У прамове, з якой да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Апостальскі Нунцый, ён перадусім выказаў ім падзяку за ўнёсак у паглыбленне навуковых, антрапалагічных і этычных ведаў, а таксама за служэнне жыццю, асабліва праз клопат пра чалавечае жыццё з моманту зачацця ажно да яго натуральнага завяршэння.

6.06.2018

«Неабходна паважаць Цэрквы, якія знаходзяцца ў адзінстве з Рымам, але ўніятызм як шлях адзінства сёння не падыходзіць.»Святы Айцец Францішак 30 траўня 2018 г. прыняў у Ватыкане дэлегацыю Рускай Праваслаўнай Царквы, якую ўзначаліў мітрапаліт Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскай Парыярхіі.

 

Вітаючы прадстаўнікоў РПЦ, Папа Францішак зазначыў, што шлях адзінства — гэта адзіны надзейны шлях, і выказаў сваю радасць ад кожнай сустрэчы, якая дапамагае жыць верай і ісці разам.

 

«Я задаволены магчымасцю ісці разам з вамі шляхам адзінства: адзіным шляхам, які абяцае нам штосьці надзейнае, таму што шлях падзелу вядзе нас да войнаў і разбурэння. Я жадаю запэўніць вас, асаблівым чынам цябе, дарагі браце, і ўсіх вас, што Каталіцкі Касцёл ніколі не дапусціць, каб у яго членаў з’яўлялася стаўленне падзелу. Мы ніколі сабе гэтага не дазволім, я гэтага не жадаю. У Маскве – у Расіі – ёсць толькі адзін патрыярхат: ваш, і для нас не будзе іншага.


Калі які-небудзь католік, ці то вернік, святар або біскуп, - падымае сцяг уніятызма, які ўжо не дзейнічае і вычарпаў сябе – гэта таксама боль для мяне асабіста».

18.04.2018

18 красавіка — гадавіна смерці біскупа Баляслава Слосканса37-я гадавіна смерці Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса прыпадае сёлета. Баляслаў Слосканс — пастыр, які любіў беларускі народ, размаўляў на яго мове і, прайшоўшы праз шматлікія выпрабаванні, заставаўся моцным у веры.


Варта адзначыць, што іерарх таксама прымаў удзел у Другім Ватыканскім Саборы.

17.04.2018

Папа і Патрыярх Маскоўскі размаўлялі пра сітуацыю ў СірыіЯк паведаміла 17 красавіка расійскае інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости», патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і папа Францішак абмеркавалі па тэлефоне тэкст сумеснай заявы ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Сірыі. Раней паведамлялася, што тэлефонная размова паміж Святым Айцом і кіраўніком Рускай Праваслаўнай Царквы, у якой закраналася тэма сірыйскага канфлікту, адбылася трыма днямі раней.


Тэкст дакумента, пра які ідзе гаворка, зачытаў у аўторак прадстаўнікам СМІ Кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Валакаламскі Іларыён (Алфееў).

14.04.2018

Новы біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы — самы малады ў свеце12 красавіка ў Ватыкане было паведамлена, што папа Францішак зацвердзіў кананічнае абранне Сінодам Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы святара Пятра Лазы дапаможным біскупам Сакальска-Жоўкаўскай епархіі, менаваўшы яго тытулярным біскупам Панійскім (Panitanus).

 

Прыняўшы біскупскае пасвячэнне, пра дату якога пакуль не паведамляецца, Пятро Лаза стане самым маладым каталіцкім біскупам у свеце.

 

Біскуп намінат нарадзіўся 3 чэрвеня 1976 г. у Калодзенцах на Львоўшчыне. У 1997 г. уступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (айцы рэдэмптарысты), у якой у 2003 г. прынёс вечныя манаскія абяцанні.

10.04.2018

«Радуйцеся і весяліцеся»: абнародавана новая адгартацыя папы ФранцішкаВа ўрачыстасць Звеставання Пана 9 красавіка ў Ватыкане была абнародавана Апостальская адгартацыя папы Францішка Gaudete et exsultate («Радуйцеся і весяліцеся»), прысвечанай пакліканню да святасці ў сучасным свеце.


«Мы становімся святымі, калі жывем евангельскімі благаслаўленнямі — гэта галоўны шлях, таму што ён вядзе супраць плыні гэтага свету»,

— падкрэсліў Святы Айцец у дакуменце, які быў апублікаваны  на васьмі мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, польскай і арабскай.

Адгартацыя складаецца з пяці раздзелаў. У першым гаворка ідзе пра паўсюднасць паклікання да святасці. Святы Айцец заклікаў не апускаць рукі, мяркуючы, што святое жыццё з’яўляецца недасяжным ідэалам або спрабуючы наследаваць прыклады святасці, да якіх не былі прадвызначаны.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.