Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


9.07.2018

У горадзе св. Мікалая папа Францішак і іерархі Усходніх Цэркваў маліліся за мір на Блізкім УсходзеЗ ушанавання рэліквій св. Мікалая ў велічнай базыліцы горада Бары на поўдні Італіі 7 ліпеня распачалася экуменічная сустрэча папы Францішка з іерархамі Усходніх Цэркваў, якія разам маліліся за мір на Блізкім Усходзе.


Асоба св. Мікалая, які жыў на мяжы III і IV ст., з’яўляецца напамінам пра часы, калі на Захадзе і Усходзе панавала адзінства. Гэтага святога аднолькава ўшановаюць як католікі, так і праваслаўныя.

6.07.2018

Беларускія грэка-католікі далучаюцца да міжканфесійнай малітвы за Блізкі УсходНа міжканфесійную малітву за Блізкі Усход ды братэрскі дыялог аб рашэнні сітуацыі ў рэгіёне Папа Францішак запрасіў у г. Бары (Італія) патрыярхаў усходніх Цэркваў Блізкага Усходу: Каталіцкіх, Праваслаўных ды Дахалкідонскіх а тасама Халэйскай і Асірыйскай Цэркваў і Апостальскага адміністратара Лацінскага Патрыярхата Ерусаліма.


У суботу - 7 ліпеня 2018 г., пасля малітвы ля мошчаў св. Мікалая Мірлікійскага ў ягонай базыліцы першаіерархі працягнуць малітву з сабранымі вернікамі розных канфесій па берагу Адрыятыцкага мора.У гэтай малітве прымае ўдзел так сама Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай  Царквы архімандрыт. Сяргей (Гаек).

6.07.2018

Адышоў у вечнасць кардынал Жан-Луі Таран5 ліпеня ва ўзросце 75-і гадоў адышоў у вечнасць кардынал Жан-Луі Таран, Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, які абвясціў свету аб выбары папы Францішка, а ў 2013 г. як прадстаўнік Святога Айца ўзначаліў юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе ў 400-ю гадавіну з’яўлення там цудатворнага абраза Маці Божай.

Іерарх, які працяглы час пакутаваў ад хваробы Паркінсона, памёр у ЗША, дзе праходзіў лячэнне.

 

У спачувальнай тэлеграме папа Францішак запэўніў у сваёй духоўнай блізкасці і малітве «родных памерлага кардынала і ўсіх людзей, каго кранула вестка аб яго смерці». Папа даручыў душу памерлага Божай міласэрнасці, адзначыўшы вялікі след, які кардынал Таран пакінуў у паўсюдным Каталіцкім Касцёле.

6.07.2018

Патрыярх Копцкай Царквы Тавадрас II (AFP or licensors)Патрыярх Копцкай Царквы Тавадрас II (AFP or licensors)У суботу - 7 ліпеня 2018 г., у Італьянскім горадзе Бары Патрыярхі Усходніх Каталіцкіх, Праваслаўных ды Дахалкідонскіх (Стара-праваслаўных) Цэркваў Блізкага Усходу - на запрашэнне Папы Францішка - збяруцца разам на малітву аб міры ды братэрскае абмяркаванне праблемаў рэгіёну.

 

Унутраныя праблемы блізкаўсходняга рэгіёну могуць быць вырашаны ў духу любові, дыялогу і паразумення, перакананы Патрыярх Копцкай Царквы Тавадрас II.

 

Каб дасягнуць супакою, кожны чалавек павінен прабываць ва ўнутраным міры з самім сабой; трэба адкінуць усе памылковыя вучэнні нянавісці і непрыняцця іншага і навучаць новыя пакаленні ўзаемнай любові, прыняццю адрозненняў і жыццю ў супольнасці, поўнай разнастайнасці. У такім заблытаным кантэксце, як на Блізкім Усходзе, няма іншага шляху да міру, як толькі праз належнае выхаванне маладых пакаленняў.

5.07.2018

У італьянскім горадзе Бары католікі і праваслаўныя разам памоляцца за мір на Блізкім Усходзе7 ліпеня ў італьянскім горадзе Бары, дзе знаходзяцца рэліквіі святога Мікалая, з удзелам папы Францішка і прадстаўнікоў Усходніх Цэркваў пройдзе сумесная малітва за мір на Блізкім Усходзе.


Як паведаміў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох, ідэя такой супольнай малітвы за мір на Блізкім Усходзе была вельмі станоўча ўспрынята Усходнімі Цэрквамі. Многія Патрыярхі пажадалі асабіста прыняць у ёй удзел. Тыя, хто не можа, скіруюць сваіх дэлегатаў.

 

«Пра экуменічную сустрэчу ў Бары папа Францішак думаў ужо на працягу доўгага часу. Цяпер вырашыў, што настаў час для гэтага»,— сказаў ватыканскі іерарх.

29.06.2018

Пяцігоддзе пантыфікату папы Францішка адзначылі ў Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску27 чэрвеня ў Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску адбыўся ўрачысты прыём, прымеркаваны да пяцігоддзя абрання на пасад св. Пятра папы Францішка.


Па запрашэнні Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел каталіцкія іерархі і духавенства, прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка і іншыя прадстаўнікі дзяржаўнай улады, а таксама дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь.

Паколькі пятая гадавіна абрання на папскі пасад аргентынскага кардынала італьянскага паходжання Хорхэ Марыё Берголіа, які абраў сабе імя Францішак, сёлета прыпала падчас Вялікага посту, святкаванне было перанесена на 27 чэрвеня — дзень, калі ў 1992 г. адбылося біскупскае пасвячэнне будучага Папы.

29.06.2018

XХIV ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПІЛІГРЫМКА, 2018gaudete et exsultate - радуйцеся і весяліцеся (Мц 5,12)


Грэка-католікі Беларусі рыхтуюцца да штогадовай пілігрымкі 


ВІЦЕБСК – ПОЛАЦК, 10 – 15 ліпеня 2018

 

Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск)

да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў –

пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.

 

Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 10 ліпеня 2018, Боскай Літургіяй у 07:00 гадз.

у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6А

28.06.2018

Дэлегацыя Канстанцінопальскага Патрыярхату бярэ ўдзел ва ўрачыстасці святых Пятра і Паўла ў Ватыкане28 чэрвеня папа Францішак прыняў афіцыйную дэлегацыю Канстанцінопальскага Патрыярхату, якая прыбыла ў Рым з нагоды ўрачыстасці апосталаў Пятра і Паўла.


«Ваша прысутнасць з нагоды цэлебрацый у гонар галоўных апекуноў Рымскага Касцёла — гэта знак узрастаючага адзінства, якое злучае Каталіцкі Касцёл і Экуменічны Патрыярхат»,— сказаў Папа падчас аўдыенцыі, удзеленай высокай праваслаўнай дэлегацыі ў ватыканскім Апостальскім палацы.

 

Прадстаўнікі Канстанцінопальскага Патрыярхату на чале з архіепіскапам Ёвам, сустаршынёй Камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, падчас трохдзённага візіту ў Рым наведаюць Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству, возьмуць удзел у кансісторыі, падчас якога Папа ўзвядзе ў кардынальскую годнасць некалькіх іерархаў, а таксама ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла будзе прысутнічаць на св. Імшы, цэлебрацыю якой узначаліць Святы Айцец.

26.06.2018

Арцыбіскуп Кандрусевіч у Трасцянцы: «Гэта месца павінна нанава абудзіць у свеце прысутнасць Бога як гаранта сапраўднага міру»25 чэрвеня прайшла цырымонія перазахавання парэшткаў ахвяр трагедыі ва ўрочышчы Благоўшчына, што на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса Трасцянец — былым нацысцкім лагеры смерці пад Мінскам у часы Другой сусветнай вайны.


Сярод прысутных на памятнай цырымоніі выступіў і старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

Іерарх адзначыў, што лагер смерці Трасцянец знаходзіцца ў адным шэрагу з Асвенцымам, Майданэкам і Трэблінкай — месцам генацыду людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў.

«Сёння мемарыяльны комплекс Трасцянец заклікае да адказу на пытанне: „Дзе знаходзяцца межы нянавісці? Як чалавек мог падняць руку на іншага чалавека?“ Трасцянец заклікае да новага асэнсавання правоў чалавека і народаў да існавання, свабоды, незалежнасці і любові да бліжняга. Гэта месца кажа, што ніводзін народ не можа развівацца за кошт іншага, яго зняволення, эксплуатацыі і смерці».

24.06.2018

Папа Францішак наведаў Жэневу з экуменічным апостальскім візітам21 чэрвеня Святы Айцец здзейсніў аднадзённае Апостальскае падарожжа ў Жэневу, прымеркаванае да 70-годдзя Сусветнай Рады Цэркваў. Напярэдадні візіту ён наведаў рымскую базыліку Святой Марыі Вялікай, дзе даручыў падарожжа на радзіму кальвінізму апецы Найсвяцейшай Панны Марыі.


У Швейцарыі Папа ўзяў удзел у экуменічнай малітве ў штаб-кватэры Сусветнай Рады Цэркваў, падчас якой прамовіў казанне. Пасля абеду ў гонар Пантыфіка ў Экуменічным інстытуце ў Босэ ён выступіў з прамовай на экуменічнай сустрэчы ў Сусветнай Радзе Цэркваў, а ўвечары ўзначаліў св. Імшу з удзелам мясцовай каталіцкай супольнасці.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.