Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


26.09.2018

Візітам у Эстонію папа Францішак завяршыў Апостальскае падарожжа ў краіны БалтыіРаніцай 25 верасня Святы Айцец прыляцеў у Эстонію, дзе ў талінскім аэрапорце яго сустракала прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд, прадстаўнікі ўраду і мясцовага Касцёла.


Хлопчыкі і дзяўчынкі ў традыцыйных строях уручылі Папу кветкі, а дзіцячы хор праспяваў для высокага госця эстонскі народны спеў. Святы Айцец асабіста прывітаў кожнага з выканаўцаў і зрабіў з імі сумеснае фота.

25.09.2018

Папа Францішак у Аглоне працытаваў біскупа Баляслава Слосканса24 верасня падчас св. Імшы ў санктуарыі Маці Божай Аглонскай у Латвіі папа Францішак узгадаў словы Слугі Божага Баляслава Слосканса, які быў біскупам у Магілёве і Мінску ў жахлівы час савецкага пераследу веры.


У Эўхарыстыі, цэлебрацыю якой Святы Айцец узначаліў падчас свайго аднадзённага візіту ў Латвію ў межах Апостальскага падарожжа па краінах Балтыі, брала ўдзел вялікая група пілігрымаў з Беларусі. У санктуарыі Маці Божай Аглонскай, які знаходзіцца непадалёк ад беларуска-латвійскага памежжа, Пантыфік асабліва падкрэсліў, што Панна Марыя стаіць побач з пакутуючымі і заклікае да прабачэння і будавання братэрства.

24.09.2018

Аглона - досвед паўсюднасці Каталіцкай ЦарквыУ панядзелак 24 верасня пасля абеда тысячы паломнікаў маліліся з Папам Францішкам на плошчы перад базылікай у Аглоне - у Латгаліі. З Багародзіцай, якая была прысутнай у Аглонскай Іконе, латышы, беларусы, літоўцы, рускія, палякі, немцы ды прадстаўнікі іншых народаў маліліся да Хрыста, Адкупіцеля кожнага чалавека, за ўзрастанне ў веры, надзеі ды любові, за мір і братэрства між народамі.


Значная частка пілігрымаў прыбыла з Беларусі. За пілігрымаў БГКЦ адказнымі былі а. Андрэй Абламейка з Мінска і а. Аляксей Варанко з Віцебска. Сумесная малітва з Папам Францішкам была каштоўным досведам паўсюднасці Каталіцкай Царквы.

 

З плошчы ў Аглоне - Дзяніс

 

24.09.2018

Беларускія грэка-католікі моляцца з Папам Францішкам у Балтыйскіх КраінахАпостальскі візіт Яго Святасці Папы Францішка ў Літву, Латвію і Эстонію дае нагоду хрысціянам Беларусі сустрэцца ды маліцца з Папам. Святары і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прынялі ўдзел у малітве ў Вільні і Коўне. Сёння будуць удзельнічаць у св. Імшы ў Аглоне а некаторыя таксама заўтра ў Таліне.


"Наша пілігрымка ў Аглону ў Латгаліі праходзіць праз тэрыторыі, дзе ў свой час існавалі ўніяцкія парафіі ды базыліянскія манастыры, якія заставаліся ў блізкай сувязі з Полацкам. Гэтая пілігрымка для нас - гэта блаславёная нагода ўзгадаць у малітве гістарычную ўніяцкую прысутнасць і мужнае сведчанне веры нашых братоў і сёстраў у веры" - сказаў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка, які духова апякае пілігрымаў, што ў дарозе ў Аглону.

23.09.2018

Імша папы Францішка ў Каўнасе: лацінская мова і больш за 100 тысяч вернікаў (+фота)23 верасня Папа Рымскі прыбыў у Каўнас, дзе цэлебраваў св. Імшу для сабраных у парку Сантакос. Прывітаць Пантыфіка сабралася каля 100 тысяч чалавек, сярод якіх і больш за 800 святароў.


Святую Імшу канцэлебравалі арцыбіскуп Ліангінас Вірбалас, біскуп Каўнаса, і арцыбіскуп Гінтарас Грушас, старшыня літоўскага епіскапату, больш за 30 біскупаў з Літвы і прылеглых краін, а таксама больш за 800 святароў з Літвы, Польшчы, Беларусі, Латвіі, Расіі, Ісландыі і інш.

 

За спевы на святой Імшы адказваў хор у складзе 260 чалавек. На алтары знаходзіўся абраз Маці Божай Тракайскай, апякункі Літвы, а таксама былі выстаўлены рэліквіі благаслаўлёнага Тэафіса Матулёніса – літоўскага святара і біскупа, былога дапаможнага біскупа Магілёўскай архідыяцэзіі.

22.09.2018

Папа Рымскі згадаў беларусаў у прамове да літоўскага народаУ Вільнюсе завяршылася сустрэчы Папы Францішка з Прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбайскаўтэ. У сваёй прамове па выніках сустрэчы Пантыфік дзякаваў літоўцам за гасціннасць, згадваў няпростую гісторыю гэтай балтыйскай краіны і заверыў у заўсёднай падтрымцы з боку Святога Пасада.


У прыватнасці, аддаючы пашану рэлігійнай і нацыянальнай талерантнасці ў Літве, Святы Айцец пералічыў этнасы ў складзе Літоўскай Рэспублікі, не забыўшыся і пра беларусаў.

 

Літва як мост Камуніі і надзеі


«Распачынаю гэту пілігрымку ў балтыйскія краіны з Літвы, якая згодна са словамі св. Яна Паўла ІІ, з’яўляецца “маўклівай сведкай рэлігійнай свабоды”.

 

Я хацеў бы прывітаць увесь літоўскі народ, які адкрывае сёння дзверы свайго дому. Да ўсіх вас скіроўваю сваю любоў і шчырую ўдзячнасць.

20.09.2018

Беларусь і БібліяСкруткі Мёртвага мора, сярэднявечныя манускрыпты і іншыя ўнікальныя экcпанаты на выставе «Беларусь і Біблія»

 

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прадстаўнікоў СМІ ўзяць удзел 20 верасня 2018 года ў 15:15 у адкрыцці міжнароднай выставы «Беларусь і Біблія».

 

Такога вы яшчэ не бачылі! Скруткі Мёртвага мора, сярэднявечныя манускрыпты, «Іліяда» Гамера, кнігі Ёгана Гутэнберга і Марціна Лютара, ілюстраваныя Бібліі разнастайных канфесій з гравюрамі Альбрэхта Дзюрэра, Сальвадора Далі і іншых знакамітых мастакоў – і гэта яшчэ няпоўны спіс помнікаў сусветнай культуры, якія можна будзе ўбачыць у Нацыянальнай бібліятэцы. Шмат што з пададзеных арыгіналаў і не менш за каштоўныя копіі яшчэ аніразу не выстаўляліся ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

19.09.2018

Брат Алоіз з Тэзэ і больш за 400 біскупаў: вядомы спіс удзельнікаў Сінода БіскупаўПрэс-служба Апостальскай Сталіцы абнародавала спіс удзельнікаў XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання», якая адбудзецца 3-28 кастрычніка 2018 г.


Форум будзе праходзіць пад старшынствам папы Францішка. Беларусь на ім прадставіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Усяго ў спісе больш за 400 асобаў.

Генеральным сакратаром Сінода Біскупаў застаецца кардынал Ларэнца Балдзісэры. Чатыры дэлегаваныя старшыні: іракскі кардынал Луіс Рафаэль Сако, Патрыярх Вавілонскі Халдэйскай Каталіцкай Царквы; мадагаскарскі кардынал Дэзірэ Царахазана, арцыбіскуп Туамасіна; м’ямнанскі кардынал Чарльз Маўнг Бог, арцыбіскуп Янгона; а таксама кардынал Джон Рыбат, арцыбіскуп Порт-Морсбі з Папуа-Новай Гвінеі.

19.09.2018

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ПІЛІГРЫМАЎ У АГЛОНУ10 вещей, которые важно знать, если планируете отправиться в Аглону 24 сентября

 

До визитa Папы Франциска в Латвии осталось менее недели. Вот десять вещей, которые следует знать, прежде чем отправиться в Аглону, где нa сакральной площади базилики Папа Франциск 24 сентября в 16.30 будет служить Святую Мессу.

 

1. Bходную карту для участия в Святой Мессе в Аглоне можно получить в католическом храме, при котором вы зарегистрированы или который выбрали при регистрации в интернете. Иностранным гостям входные карты поступят в электронном виде. Но незарегистрированные посетители также могут смело направляться в Аглону: латвийские епископы заверяют, что на Мессу на сакральной площади попадут все желающие.

17.09.2018

Апостальскі візіт Папы Францішка ў Краіны БалтыіАпостальскае падарожжа Яго Святасці Папы Францішка ў Літву, Латвію і Эстонію пройдзе 22–25 верасня 2018 г.


22–23 верасня — Літва


22 верасня самалёт італьянскай авіякампаніі Alitalia каля 11:30 даставіць Святога Айца ў Вільню. 

 

Пасля ўрачыстай цырымоніі прывітання Папа кіруеццца ў Прэзідэнцкі палац, дзе сустрэнецца з кіраўніком Літоўскай дзяржавы, прадстаўнікамі органаў улады, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпусу.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.