Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


28.12.2018

Слова пра святога ЯзэпаУ візатыйскай літургічнай традыцыі Памяць святога і праведнага Язэпа адзначаецца ў Нядзелю пасля Раства Хрыстовага. У 2018 годзе - 30 снежня.


Мы чуем ад евангеліста Лукі што святы Язэп паходзіў «з дому і роду Давідавага» (Лк 2, 4). Нягледзячы аднак на гэтае шляхетнае паходжанне сам Язэп быў чалавекам вельмі сціплым, небагатым, займаўся простай фізычнай працай. Язэп таксама апісаны ў літургічных тэкстах як асоба ўжо сталага узросту у якім любыя зьнешнія зьмены даюцца чалавеку адносна складана. Якім бы ні было паходжанне Язэпа здаецца што ані ў ягоным жыцці ані ў ягонай асобе не засталося нічога супольнага з вялікімі дзеямі і харызмамі ягоных далекіх продкаў.

26.12.2018

40 год таму адышоў да Госпада а. Язэп ГермановічАйцец Язэп Германовіч -  беларускі каталіцкі святар лацінскага і візатыйскага абраду (іераманах-марыянін), пісьменнік, паэт і публіцыст (літаратурны псеўданім — Вінцук Адважны). Нарадзіўся 4 сакавіка 1890 г. у Гальшанах, памёр 26 снежня 1978 г. у Беларускай Каталіцкай Місіі ў Лондане.


Адзначаючы 40 год ягонага спачыну прапануем ўвазе чытача артыкул д-ра Янкі Трацяка пра гэтага выдатнага каталіцкага святара і пісьменніка.

26.12.2018

Арцыбіскуп Габар Пінтэр у вігілію Нараджэння Пана: «У гэтую ноч мы адкрываем, што нашае наканаванне — вечнае жыццё з Богам»У вігілію Божага Нараджэння Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў святую Імшу ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.


«Святы Айцец Францішак казаў: "У гэтыя дні мы шмат думаем пра падарункі... Але на самой справе Той, хто дае сапраўдны падарунак, — гэта Бог, наш Айцец, які дорыць нам Езуса!" — сказаў арцыбіскуп на пачатку Імшы. — Сёння Бог дае нам яшчэ адну магчымасць адрадзіцца і дазволіць маленькаму і адначасова магутнаму Дзіцяці нарадзіцца ў нашых сэрцах».

Аднак, заўважыў іерарх, гэты цуд можа «хутка стаць шэрай штодзённасцю, дзе не будзе месца для Езуса ў нашых сэрцах, а толькі клопаты і шматлікія думкі пра святочны стол, сустрэчу гасцей, падарункі...». «А Езус тут! Ён не спяшаецца да стала, да гасцей, да падарункаў. Ён спяшаецца да вас, да мяне. Спяшаецца ў нашыя сэрцы, каб напоўніць іх Сабою. Выбар за намі: мітуслівыя клопаты альбо шчырая сустрэча з Любоўю і ў Любові!» — дадаў ён.

21.12.2018

“Хрыстос нарадзіўся – славім Яго!”Расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў на свята Раства Хрыстовага 2018 г. ў г. Мінску


ПАНЯДЗЕЛАК, 24 снежня: Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6

 

гадз. 18:00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

Дзяленне каляднай прасфорай

20.12.2018
Духовая падрыхтоўка да Раства Хрыстовага 2018 г.

Перадкалядныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкіх парафіях ў г. Мінску

 

Парафія Святога Духа (Чырвоны касцёл - ніжні храм)

праводзіць рэкалекцыі а. Зміцер Чарнель, іераманах-рэдэмптарыст

 

21.12.2018 - пятніца:

18:30 – Пачатак рэкалекцый, Боская Літургія, 

духоўны выклад, магчымасць споведзі

 

22.12.2018 - субота:

11:00 – Боская Літургія, духоўны выклад, магчымасць споведзі

 

23.12.2018 - нядзеля:

11:00 – Боская Літургія, выклад, магчымасць споведзі

18:00 – Боская Літургія

20.12.2018

Папа Францішак скіраваў пасланне на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2019 г.18 снежня ў Ватыкане было апублікавана пасланне папы Францішка на 52-і Сусветны дзень міру, тэма якога «Добрая палітыка стаіць на службе міру».


Як паведамляе беларуская рэдакцыя партала Vatican News, у пасланні Святога Айца на дзень міру, які адзначаецца 1 студзеня, падкрэслена, што мір займае цэнтральнае месца ў місіі вучняў Хрыста.

 

«Гэтая прапанова адрасавана ўсім людзям, якія спадзяюцца на мір ва ўмовах трагедый і насілля ў гісторыі чалавецтва»,— піша Папа.

19.12.2018

Нунцыятура ў Кіеве абнародавала паведамленне па сітуацыі ў Праваслаўі ва Украіне18 снежня Апостальская Нунцыятура ў Кіеве абнародавала афіцыйнае паведамленне — Камунікат — адносна інфармацыі пра сітуацыю ў Праваслаўнай Царкве ва Украіне.


Падаем поўны тэкст паведамлення ў перакладзе на беларускую мову.

 

«У апошнія дні некаторыя інфармацыйныя органы Святога Пасаду апублікавалі, між іншым, інфармацыю пра падзеі, якія нядаўна адбыліся ў Праваслаўі ва Украіне. Гэта адпавядае заданню кожнага органу сацыяльных камунікацый, а менавіта, інфармаваць сваіх карыстальнікаў пра тое, што адбываецца ў свеце.

18.12.2018

Афіцыйны партал навінаў Ватыкану 17 снежня паведаміў пра абранне Мітрапаліта Эпіфанія Прадстаяцелем аўтакефальнай ПЦУ“39-гадовы мітрапаліт Эпіфаній (Думенка) быў абраны ўзначаліць новую аўтакефальную Праваслаўную Царкву Украіны  (ПЦУ) на спецыяльным Аб'яднаўчым Саборы, які адбыўся ў гістарычным храме Святой Сафіі ў Кіеве ў суботу», - гаворыцца ў паведамленні.

 

Згодна са словамі Еўстрація (Зоры), з'яўленне гэтага паведамлення на ватынканскім сайце азначае, што новаўтвораная Праваслаўная Царква Украіны набывае для Ватыкана суб'ектнасці.

“Вельмі балючая навіна для Маскоўскай Патрыярхіі і вельмі важкая - для каталіцкага і ўсяго хрысціянскага свету”, - адзначае іерарх.

16.12.2018

Папа Францішак наведае Балгарыю і МакедоніюЯк паведаміў 13 снежня 2018 г. кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Грэг Бёрк, у маі 2019 г. Яго Святасць Папа Францішак наведае з апостальскім візітам Балгарыю і Македонію.


У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што Святы Айцец у адказ на запрашэнне дзяржаўных уладаў згаданых краін і іерархаў Каталіцкай Царквы гэтых краін (Балгарыі і Македоніі) здзейсніць Апостальскае падарожжа на Балканы.

 

5–7 мая Яго Святасць Папа Франішак Пантыфік наведае гарады Сафію і Ракаўскі ў Балгарыі, а 7 мая скіруецца ў горад Скоп’е ў Македоніі (Былой Югаслаўскай Рэспубліцы Македонія).

Праграма візіту будзе апублікавана ў адпаведны час.

6.12.2018

"Правіла веры і прыклад лагоднасці"6-га снежня Царква Хрыстовая святкуе памяць святога Мікалая, архібіскупа Мірлікійскага. 


Святы Мікалай Мірлікійскі шануецца ў роўнай ступені ва ўсіх частках Паўсюднай Царквы, але асабліва шырокае яго шанаванне распаўсюджана сярод славянскіх Цэркваў Кіеўскай традыцыі. Гэта звязана перш за ўсё з асаблівасцю духоўнага і літургічнага жыцця Візантыйскай Царквы. Для ўсходніх хрысціянаў прыклад ахвярнасці і вялікай міласэрнасці, які ўяўляў сабою святы Мікалай з'яўляецца падставай для асаблівага малітоўнага шанавання гэтага Святога.  


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.