Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


7.03.2019

НА ШЛЯХУ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2019Катэхетычныя сустрэчы ў Цэнтры св. Язэпа ў Мінску.

 

У душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (Мінск, вул. Арджанікідзэ д. 6) працягваецца серыя духовых катэхезаў. 

 

Яны будуць праходзіць ва ўсе суботы Вялікага Посту паводле графіка:


У 18:00 гадз. - Вячэрня;

у 19:00 гадз. - катэхетычная сустрэча.

4.03.2019

У грэка-католікаў Беларусі пачаўся Вялікі ПостПаводле візантыйскага каляндара - новага стылю, якім карыстаюцца грэка-каталіцкія парафіі ў Беларусі, Вялікі Пост пачаўся ў панядзелак, 4 сакавіка 2019 г.


З гэтай нагоды Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Габар Пінтэр накіраваў адмысловае архіпастырскае блаславенне ўсім святарам ды дыяканам БГКЦ і ўсім, хто карыстаецца іхнім служэннем і душпастырскай апекай.


"Пачынаеце Вялікі Пост. З гэтай нагоды бласлаўляю вашую царкоўную Супольнасць: шчыра жадаю Божай Ласкі на шляху падрыхтоўкі вялікага свята Ўваскрасення Хрыстовага" - напісаў Архібіскуп Габар ў пасланні накіраваным Архімандрыту Сяргею (Гаеку), Апостальскаму Візітатару для грэка-католікаў Беларусі.

4.03.2019

Прыміцыйнае служэнне ў Мінску новасвятара а. Сяргея ГанчароваУ нядзелю, 3 сакавіка 2019 г. новасвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы - а. Сяргей Ганчароў (CSsR), манах-рэдэмптарыст, адслужыў у Мінску прыміцыйныя Службы. 

 

Прыміцыі (ад лацінскага primitiae) - гэта першыя Боскія Літургіі, якія савершае новасвятар (асабліва ў сваёй роднай парафіі); напрыканцы Літургіі новасвятар ўдзяляе вернікам асабліван блаславенне.

 

Па запрашэнні настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа, протапрэзбітара Андрэя Абламейкі, а. Сяргей Ганчар адслужыў Боскую Літургію ў ніжнім храме Чырвонага касцёля ў 11:00 гадз. у нядзелю 3 сакавіка 2019 г.

 

Гэта было вялікае свята для роднай парафіі а. Сяргея. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі і шматлікія ягоныя сябры, асабліва моладзь.

1.03.2019

Запрашаем на прыміцыйную Боскую Літургію грэка-каталіцкага новасвятараБеларускі грэка-каталіцкі новасвятар - а. Сяргей Ганчароў (CSsR), манах-рэдэмптарыст,адслужыць прыміцыйную Боскую Літургію ў роднай парафіі Святога Духа ў Мінску - у ніжнім храме Чырвонага касцёла - у нядзелю, 3 сакавіка 2019 г., у 11:00 гадз.


Айцец Сяргей Ганчароў, пасля духовай і інтэлектуальнай падрыхтоўкі ў Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарыстаў) і пасля замежных душпастырскіх стажыровак у Італіі і Бельгіі, быў рукапакладзены на прэзбітара  ў Львове 12 лютага 2019 г.


Напрыканцы Боскай Літургіі новасвятар а. Сяргей усім прысутным вернікам удзеліць прыміцыйнае блаславенне. 

1.03.2019

Дні ўспаміну Рыгора Барадуліна - у пятую гадавіну ягонай смерці- у Пятніцу, 1 сакавіка 2019 г., у 18:30 - Заўпакойная Боская Літургія 

ў храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску,

вул. Арджанікідзэ, д. 6;


- у Суботу, 2 сакавіка 2019 г., у 12:30 - Паніхіда 

за супакой душы спачылага Рыгора 

- на ягонай магіле, на могілкаў у м. Ушачы.

1.03.2019

Фотавыстава Элана Лыскова «Крыж» адкрыецца ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы6 сакавіка ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбудзецца адкрыццё фотавыставы Элана Лыскова «Крыж».


«Пасля таго, як я меў радасць у мінулыя гады паказаць праект у Польшчы, а таксама ў Беларусі: у Росіцы і Жодзіне, прыйшоў час і для роднай парафіі на Залатой Горцы ў Мінску, — адзначае аўтар фотавыставы. 

 

Напачатку серыю здымкаў планавалася рабіць не для выставы, а для тых, хто на іх, у памяць аб гэтым святым часе рэкалекцый для моладзі, якія адбываліся пад апекай айцоў марыянаў і іншых аніматараў.

28.02.2019

НАПЯРЭДАДНІ ВЯЛІКАГА ПОСТУКатэхетычныя сустрэчы ў св. Язэпа


У душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (Мінск, вул. Арджанікідзэ д. 6) пачынаецца сэрыя катэхезаў. Яны будуць праходзіць ува ўсе суботы Вялікага Посту.

У 18:00 гадз. - Вячэрня

у 19:00 гадз. -  катэхетычная сустрэча.


У Суботу, 2.03.2019, 

у 19:00 - Тэма: "Правілы літургічнай малітвы - Устаў"; выкладчык: а. доктар Лявонцій (Тумоўскі), ераманах-студыт з Рыму;


ДАДАТКОВАу Нядзелю, 3.03.2019 

у 19:30 - Тэма: "Малітва Якуба, які змагаўся з Богам"; выкладчык: а. Сяргей Ганчароў, новасвятар - рэдэмптарыст, пасля стажыроўкі ў Бельгіі.

27.02.2019

Архімандрыт Сяргей (Гаек) пра прыярытэты душпастырства ў 2019 г.Рэха значнага юбілею – 1150-годдзя перадачы святымі Кірылам і Мятодам папу Адрыяну ІІ Святога Пісання на славянскай мове – працягвае гучаць у Грэка-Каталіцкай Царкве Беларусі.


Дата, якая адзначалася ў мінулым годзе, стала натхненнем для душпастырскай працы і ў гэтым, таму што спадчына апосталаў славянаў і апекуноў Еўропы актуальная і сёння.

Важна не толькі захаваць памяць аб падзеі, але і асэнсаваць яе, падкрэсліў архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі. “Святыя Кірыл і Мятод перадалі папу Адрыяну ІІ Святое Пісанне і літургічныя тэксты на славянскай мове, якой славяне фактычна карыстаюцца ўвесь гэты час. Гэта агульнаславянская спадчына мае дачыненне і да Беларусі. Мы хочам зрабіць своеасаблівы рахунак сумлення: наколькі мы гэтай спадчынай жывём сёння? Таму што евангелізацыя азначае, не толькі прывесці чалавека ў храм, але і навучыць яго жыць Евангеллем там, дзе жыве і працуе: ў сферы культуры, навукі...”, - адзначыў іерарх.

27.02.2019

Святы Айцец пра каталіцка-праваслаўнае супрацоўніцтваПапа сустрэўся 25 лютага 2019 г. з прадстаўнікамі Апостальскага служэння і Цэнтра сям’і Афінскай Мітраполіі. Ён падзякаваў праваслаўным гасцям за супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам.

 

Сумесныя праекты дапамагаюць бачыць адно аднаго братамі і сёстрамі, “не заставацца вязнямі нашых адрозненняў”, але расці ў жаданні пераадольваць цяжкасці, якія стаяць на шляху поўнай камуніі, заўважыў Францішак.

26.02.2019

У Егіпце адзначаць 800-годдзе сустрэчы св. Францішка з султанам Аль-КамілемЗ 1 па 3 сакавіка ў Егіпце з удзелам прадстаўніка папы Францішка будзе ўрачыста адзначана 800-годдзе сустрэчы св. Францішка Асізскага з султанам Меледынам Аль-Камілем, паведамляе агенцтва КАІ.


Гэтая гістарычная падзея адбылася ў 1219 г. у горадзе Дам’ецце (Дум’ят), што на поўначы Егіпта.

 

Святога Айца Францішка на юбілейным святкаванні прадставіць Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры.

 

З гэтай нагоды егіпецкія францішкане падрыхтавалі шэраг святочных мерапрыемстваў.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.