Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


9.04.2019

Пра час св. Імшы ў парафіях Мінска цяпер можна даведацца анлайнКаманда маладых католікаў запусцілі інтэрнэт-сервіс Imsha.by, які дае актуальную інфармацыю пра расклад святых Імшаў у парафіях Мінска. Там пададзены і расклад Боскіх Літургій у грэка-каталіцкіх парафіях. 


Як пішуць стваральнікі гэтага інфармацыйнага сайта, ім неаднаразова даводзілася сутыкацца з цяжкасцямі пры спробе даведацца, дзе і калі можна трапіць на св. Імшу ў сталіцы:

«Гэта не так проста — інфармацыя, схаваная ў глыбіні інтэрнэт-старонак і ў суполках сацсетак, часам была неактуальная, і даводзілася тэлефанаваць сябрам-католікам і пытацца — а якой гадзіне святая Імша?»

7.04.2019

Папа Францішак перасцярог моладзь ад страты патрыятызмуТрэба задаваць нязручныя пытанні, бо гэта спрыяе росту і сталенню, - заўважыў Папа 6 красавіка 2019 г., сустракаючыся ў Ватыкане з вучнямі міланскай школы св. Карла.

 

Яны пыталіся Францішка пра Бога, Які, здаецца, падтрымлівае няроўнасць паміж людзьмі: некаторыя з іх багатыя і шчаслівыя, іншыя бедныя і адрынутыя. “Бог не робіць адрозненняў паміж людзьмі, мы, людзі, самі робім гэта”, - адказаў Пантыфік.

4.04.2019

КАМУНІКАТ ПРЭС-СЛУЖБЫ АПОСТАЛЬСКАГА ВІЗІТАТАРА ДЛЯ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ БЕЛАРУСІ АРХІМАНДРЫТА СЯРГЕЯ (ГАЕКА)Раніцай 4 красавіка 2019 года ва урочышчы Курапаты пад Мінскам, у месцы загубы ахвяр палітычных рэпрэсій 1930–1940-я гады пачаўся дэмантаж і вываз крыжоў, якія былі ўсталяваныя грамадскасцю на пряцягу некалькіх гадоў. Дагэтуль невядома мэта гэтага … акту.

 

Крыж для хрысціянаў з’яўляецца святым сімвалам пакуты і збаўчай смерці Госпада нашага Ісуса Хрыста. Для усіх людзей абсягу хрысціянскай цывілізацыі крыж з’яўляецца сімвалам памяці памерлых, асабліва тых, якія памерлі ад несправядлівага насілля.

4.04.2019

Заява Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна сітуацыі ў КурапатахЗаява арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі


Праходячы за мяжой курс рэабілітацыі пасля складанай аперацыі па стабілізацыі пазванкоў металаканструкцыямі, я, тым не менш, сачу за падзеямі, якія адбываюцца на маёй Радзіме.

Сёння сродкі масавай інфармацыі напоўнены трывожнымі звесткамі пра знос крыжоў у мемарыяльным комплексе ва ўрочышчы Курапаты, які разам са шматлікімі іншымі падобнымі месцамі на нашай Бацькаўшчыне з’яўляецца яе Галгофай і адначасова помнікам гісторыі і культуры.

4.04.2019

Крыжу Ісуса Хрыста пакланяцца...Вялікі Пост для ўсіх хрысціянаў гэта час асаблівага ўшанавання Крыжа Ісуса Хрыста.

Сёння - 4 красавіка 2019 г. хрысціяне Беларусі з болям і жахам глядзяць на крыжалом у Курапатах.

Прыбіты да крыжа, Ісус сказаў: “Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць” (Лк 23,34).

 

Каб перапрасіць Бога за гэтае блюзнерства - молімся словамі ўшанавання Крыжа з Малітвы Францішка Скарыны.

22.03.2019

Стала вядомай назва Апостальскай адгартацыі на тэму моладзі“Vive Cristo, esperanza nuestra”, - так будзе гучаць арыгінальная назва паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі ў форме ліста да моладзі, якую Францішак падпіша ў Ларэта 25 сакавіка 2019 г.

 

Дакумент быў напісаны на іспанскай мове. Папа хоча даверыць яго тэкст Найсвяцейшай Панне Марыі, менавіта таму адправіцца ў італьянскі санктуарый ва ўрачыстасці Звеставання Пана.

Трэба нагадаць, што Адгартацыя стане вынікам працы Сінода Біскупаў, які праходзіў у Ватыкане з 3 да 28 кастрычніка 2018 г. на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Яе тэкст будзе апублікаваны пасля падпісання і прадстаўлены на спецыяльнай прэс-канферэнцыі, якую арганізуе Зала Друку Святога Пасаду.

 

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

20.03.2019

Беларускія грэка-католікі актыўна ўдзельнічаюць у міжнароднай эстафеце асэнавання спадчыны Пакравіцеляў ЕўропыІкона святых Кірылы і Мятода з Берасця перадзена ў манастыр ў г. Бары

 

На шляху чарговага этапу міжнароднай эстафеты асэнсавання духовай спадчыны святых Бенедыкта Нурсійскага і Салунскіх Братоў Кірылы і Мятода знайшліся гарады Полацк, Берасце, Рым і Бары.

 

Гэты этап меў характар міжнароднай кансультацыі (частка якой праходзіла ў форме онлайн), пілігрымкі і малітвы.

Гісторыкі, тэолагі, кананісты і душпастыры з Італіі, Славеніі, Славакіі, Украіны, Расеі, Казахстана, Латвіі, Беларусі і Польшчы, якія вывучаюць і прымяняюць у душпастырскім служэнні духовую спадчыну св. Бенедыкта, Кірылы і Мятода, адзначылі ўсё яшчэ актуальную патрэбу глыбей асэнсаваць значэнне “супольнага патранату” святых Бенедыкта, Кірыла і Мятода не толькі для Еўропы але і для краінаў іншых кантынентаў.

18.03.2019

“Крыж Хрыста – верных умацаванне”Рэкалекцыі ў парафіях Праведнага Язэпа і св. Мікалая Цудатворцы

 

Напярэдадні Нядзелі Крыжапаклоннай і свята Дабравешчання Багародзіцы рэкалекцыі праводзіць іераманах Студытскага устава Лявонцій (Тумоўскі), доктар усходніх царкоўных навук.

 

23 сакавіка 2019 г., СУБОТА

гадз. 18:00 – Вячэрня з Пакланеннем св. Крыжу

гадз. 19:00 – Духоўная канферэнцыя

гадз. 20:00-23:15 – Малітоўнае чуванне,

- нагода да Споведзі

 

24 сакавіка 2019 г., НЯДЗЕЛЯ КРЫЖАПАКЛОННАЯ

гадз. 10:00 – Боская Літургія з рэкалекцыйным казаннем,

- нагода да Споведзі

гадз. 15:00 – Боская Літургія з рэкалекцыйным казаннем,

- нагода да Споведзі

 

25 сакавіка 2019 г., СВЯТА ДАБРАВЕШЧАННЯ БАГАРОДЗІЦЫ

гадз. 18:30 – святочная Боская Літургія з малітвай за Беларусь,

- нагода да Споведзі

14.03.2019

«Святы быў чалавек!»120 гадоў таму нарадзіўся а. Вацлаў Аношка


14 сакавіка 1899 г. на Магілёўшчыне нарадзіўся Вацлаў (Вячаслаў) Аношка — каталіцкі святар візантыйскага абраду, дзеяч беларускага хрысціянскага руху.


Памяць а. Вацлава Аношкі ўшанавалі грэка-каталіцкія душпастыры Заходняга дэканата на святарскай Сінаксе ў Берасці 9 сакавіка 2019 г.

11.03.2019

Пад малітоўным покрывам Апякуноў ЕўропыГрэка-католікі Беларусі працягваюць эстафету "духовага асэнсавання" спадчыны святых Кірылы і Мятода.


Гэтая духоўная эстафета праходзіць пад малітоўным покрывам святых Апякуноў Еўропы Кірылы, Мятода і Бенядыкта. 14 лютага быў успамін спачыну св. Кірылы, 14 сакавіка - памяць св. Бенядыкта Нурсійскага, 6 красавіка - успамін свяціцеля Мятода, архібіскупа Мараўскага - гэта важныя этапы эстафету "духовага асэнсавання".  

 

У час Юбілею 1150-годдзя перадачы святымі Кірылам і Мятодам Папу Адрыяну ІІ Святога Пісання і літургічных тэкстаў на славянскай мове грэка-каталіцкія душпастыры хочуць дайсці да вернікаў усіх грэка-каталіцкіх парафій і супольнасцей з каштоўным сведчаннем Апосталаў і Настаўнікаў Славянаў. Гэта сведчанне сулучнасці традыцыі візантыйскага Ўсходу ды лацінскага Захаду. Для Беларусі, у якой знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы - гэта вельмі сімвалічна. 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.