Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ВЕРАСЬНЯ |
| 4.07.2019 |
| 19.06.2019 |
(Так было ў гэтым годзе ў Мінску, Пінску, Магілёве).
Урачыстасць Божага Цела – супольнае сведчанне поўнай эўхарыстычнай сулучнасці (communio) католікаў двух абрадаў Каталіцкай Царквы: лацінскага і грэка-каталіцкага (візантыйскага). |
| 19.06.2019 |
Грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці Беларусі рыхтуюцца да XXV Юбілейнай Пілігрымкі. Дэвіз пілігрымкі “Хрыстос жыве” – гэта тытул ліста Папы Францішка да моладзі свету.
Традыцыйны шлях з Віцебска ў Полацк пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка 9 ліпеня да суботы 13 ліпеня 2019 г. |
| 15.06.2019 |
| 12.06.2019 |
Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, дакумент пад назваю «Мужчынам і жанчынай стварыў іх: Шляхам дыялогу адносна пытання гендарнай тэорыі ў адукацыі» заахвочвае да дыялогу на тэму гендара.
У ім з усведамленнем «вялікай рызыкі непаразуменняў і ідэалагічных канфліктаў у гэтай сферы» прапануецца ў якасці найбольш адпаведных метадаў працы «слуханне, абмеркаванне і выказванне прапановаў». У тэксце аналізуецца гісторыя гендарнага пытання і прапануецца яго хрысціянска-антрапалагічнае бачанне. |
| 6.06.2019 |
| 3.06.2019 |
| 1.06.2019 |
| 26.05.2019 |
| 24.05.2019 |
Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, сёлета гэты дзень кітайскія католікі перажываюць са змяшанымі пачуццямі радасці і смутку.
Радасць звязана са святам Маці Божай Успамогі хрысціянаў, якой прысвечаны кітайскі нацыянальны санктуарый у Шэшане, што знаходзіцца ў прадмесцях Шанхая.
Горыч выклікана перадусім цяжкім становішчам Касцёла ў краіне, якое практычна не змяніла часовае пагадненне, заключанае паміж Кітаем і Святым Пасадам у верасні мінулага года. |






Сёньняшняе чытаньне:

