Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


12.11.2019

Арцыбіскуп Габар Пінтэр прызначаны Апостальскім Нунцыем у ГандурасеАпостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 12 лістапада 2019 года Яго Святасць папа Францішак прызначыў Яго Эксцэленцыю Габара Пінтэра, тытулярнага арцыбіскупа Велбужцкага (Velebusdiensis), Апостальскім Нунцыем у Гандурасе.

 

З 13 мая 2016 года арцыбіскуп Габар Пінтэр з’яўляецца Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь і працягне сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года.

 

Паводле https://catholic.by/

12.11.2019
У Барунах адзначылі 30 гадоў адраджэння УнііУ мястэчку Баруны, што на Ашмяншчыне, у мясцовым санктуарыі Маці Божай 9 лістапада 2019 г. ўрачыста адзначылі 30 гадоў з часу, калі там (у Барунах) 12 лістапада 1989 г. адбылося першае пасля доўгага перапынку набажэнства з удзелам грэка-каталіцкай моладзі. Тады да мясцовага святара, светлай памяці айца Яна Матусевіча прыехала інтэлігенцыя з Менску. Быў пакладзены пачатак адраджэння ўніяцкай Царквы ў Беларусі.
8.09.2019

Да 1000-годдзя горада БрэстаВіншаванне Сакратара ватыканскай Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Архібіскупа Кірыла (Васіля)

 

Старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта

Паважанаму сп. Аляксандру Сцяпанавічу Рагачуку

г. БРЭСТ, Рэспубліка Беларусь

29.08.2019

Ватыкан: два буйных форумы іерархаў Ўсходніх Каталіцкіх ЦэркваўПравядзенне Сінода Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і сустрэчы біскупаў усходняга абраду з усёй Еўропы запланавана на першую палову верасня ў Ватыкане.

 

У абодвух мерапрыемствах прыме ўдзел Дзяржсакратар Яго Святасці Папы кардынал Пьетра Паралін. Сярод удзельнікаў Сінода – у тым ліку Анджэла Дэ Данаціс, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, якога ў ліпені 2019 г. папа Францішак прызначыў Апостальскім адміністратарам “sede vacante” Экзархату, створанага па волі Святога Айца для ўкраінскіх католікаў візантыйскага абраду, што пражываюць у Італіі.

7.08.2019
Папа Францішак: "захапляцца мужнасцю св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа"Яго Святасць Папа Францішак - у рамках агульнай аўдыенцыі ў сераду, 7 жніўня 2019 г. - заклікаў вернікаў да сапраўднага навяртання да Хрыста па прыкладу св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, чый успамін Касцёл будзе адзначаць 9 жніўня.
3.08.2019

Раскопкі, якія пральюць святло на гісторыю абраза Маці Божай Браслаўскай, благаславіў біскуп Алег Буткевіч1 жніўня ў браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў адбылося ўрачыстае благаслаўленне ўдзельнікаў археалагічных раскопак на востраве Манастыр, што на возеры Неспіш. Менавіта з гэтым месцам звязана гісторыя абраза Маці Божай Браслаўскай.


Як адзначаецца на сайце санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў Waladarka.by, гэты цудадзейны абраз называюць таксама Маці Божай Манастырскай, што звязана з паданнем пра яго паходжанне.

29.07.2019

Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку гасціла Юбілейны летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіццяНа мінулым тыдні (15-21 ліпеня 2019 г.) ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата адбыўся 10-ы юбілейны летнік “Канікулы з Богам” для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця.


Арганізатарам летніка былі валанцёры Хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая.

27.07.2019

Урачыстасці ў Росіцы пройдуць 2–3 жніўня31 ліпеня 2019 г. з Друі — духоўнай «калыскі» Ордэна марыянаў у Беларусі — скіруецца пешая пілігрымка ў Росіцу, да месца мучаніцкай смерці блаславёных святароў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры (марыянаў з уніяцкімі каранямі), якія прынялі жудасную смерць разам са сваімі парафіянамі.


8.07.2019

Пілігрымка з Віцебска ў Полацк не выйдзе: ад вернікаў запатрабавалі аплаціць паслугі спецыяльных службаў25-я Юбілейная пілігрымка Віцебск – Полацк, якая мела праходзіць з 9 па 13 ліпеня пад дэвізам «Хрыстос жыве», не выйдзе з-за таго, што вернікі не могуць аплаціць паслугі спецыяльных службаў.


Пра гэта паведаміў Catholic.by айцец Яўген Усошын, канцлер Курыі Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека.

 

Па словах святара, у адказ на скіраваную арганізатарамі ў Віцебскі аблвыканкам просьбу быў атрыманы дазвол на правядзенне пілігрымкі. Аднак адна з умоваў, высунутых уладамі, прадпісвала вернікам аплаціць паслугі спецыяльных службаў — міліцыі, медыкаў, супрацоўнікаў камунальнай гаспадаркі і гэтак далей, як гэта прадугледжана зацверджанымі нядаўна беларускім урадам новымі правіламі правядзення масавых мерапрыемстваў.

7.07.2019

Cустрэча Папы з іерархамі УГКЦ – знак блізкасціПа выніках двухдзённага візіту ў Ватыкан кіраўніцтва Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Зала Друку Апостальскай Сталіцы абнародавала адмысловае паведамленне.

 

У дакуменце прыгадваецца, што 5-6 ліпеня 2019 г. Святы Айцец Францішак узначаліў сустрэчу з Вярхоўным Архіепіскапам, Мітрапалітамі, членамі Пастаяннага Сіноду Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і кіраўнікамі кампетэнтных Дыкастэрый Рымскай курыі.

 

Дзякуючы ініцыятыве “Святы Айцец прагнуў выразіць сваю блізкасць да гэтай Усходняй Каталіцкай Царквы sui iuris”. Разам са сваімі супрацоўнікамі ён “высока ацаніў гісторыю гэтай Царквы, яе духоўную, літургічную, тэалагічную і кананічную традыцыю, яе вернасць адзінству з Наступнікам св. Пятра, пацверджаную і апячатаную крывёй мучанікаў”.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.